Ёсць на свеце такія бадзягі,
Што не вераць ні ў Бога, ні ў чорта.
Ім прыемны стракатыя сцягі
Караблёў акіянскага порта.
I няма ім каго тут пакінуць,
Бо нікога на свеце не маюць.
Ўсё ім роўна: ці жыць, ці загінуць, —
Аднаго яны моцна жадаюць:
Пабываць у краях незнаёмых,
Ды зазнаць там i шчасця i гора,
I загінуць у хвалях салёных
Белапеннага сіняга мора.
Але мы — не таго мы шукаем,
He тагo на чужыне нам трэба.
He рассталіся б мы з нашым краем,
Каб было дзеля нас у ім хлеба.
I на вулцы пад грукат, пад гоман,
Дзе натоўп закруціўся рухавы,
Нам маячыцца вёсачка, Нёман
I aгні партавыя Лібавы.
«НН». №17. 1914.
Старая і новая «Еўропа». У Мінску на загад Лукашэнкі адновяць гатэль, дзе засядаў урад БНР. Праўда, не на тым месцы. Адбудова гэтага выбітнага помніка ў Мінску сведчыла б пра многае. Пачынаючы ад назвы і сканчаючы традыцыяй.
«НН». №16. 2004.
Комментарии