Комментарии к статье

Менее двух миллионов населения и бронза ЧМ. Как латвийский хоккей достиг такого успеха

  • mikola
    31.05.2023
    Vinshavanni ! Udaczy !
  • Жвір
    31.05.2023
    Трэба ўдакладніць, што й ня толькі ў хакеі. І заўважце, латвійская каманда не была прадстаўлена ў КХЛ, якую ў Беларусі лічаць панацэяй. Як толькі Латвійская хакейная федэрацыя спыніла супрацоўніцтва з КХЛ, дык адразу й посьпех. А зірніце на казахаў,.. а ўзгадаць на вынікі беларускай зборнай... Даўно казаў, што ў 2008-м была ўчынена дыверсія супраць беларускага хакея.
  • Ёсік
    31.05.2023
    Не згодна. Хакеісты Латвія біліся за гонар сваёй краіны, як бы гэта не гучала пафасна. А ўспомніце, калі апошні раз хакеісты Беларусі біліся за гонар сваёй краіны? Так, у 2002 на Алімпіядзе. Ды шчэ ў 2008 ці 2009 на ЧС, калі фінам, чэхам ды расейцам накідалі, але некаторыя галы не залічвалі. Усё, увесь астатні час на лёд выходзілі зоркі інстаграма, ім слова гонар да сракі, гэта звычайныя дармаеды, а не хакеісты, гульцы лукашэнкаўскай каманды.
  • З Латвіі
    31.05.2023
    Ну не пішыце, калі ласка прозвішча трэнера як кальку з рускай. Не ганьбіце мову, калі ласка. Калі быў прэзідэнтам Бэрзыньш, то пісалі правільна. Канчатак цвёрды -ыньш заўжды ў латышоў. Вітолыньш, націск на першы склад, а не на апошні. Па-латышску ў арыгінале Vitoliņš. "Л"
    цвёрды
    Латышыы, напрыклад, адразу пацікавіліся ў мясцовых беларусаў, нават з самога Саэйму, як правільна пісаць Cihanouckaja ці Tihanovskaja, ў перакладзе з беларускай. Розніца зразумелая, тое ж самае і тут, я ўжо пісаў неаднойчы пра гэтыя канчаткі ў прозвішчах, і не толькі я, ўсё адно такая ганебная памылка застаецца на НН, поўнасцю перакручанае прозвішча трэнера, які зараз стаў вядомы на ўвесь свет, напісаць яго прозвішча правільна па-беларуску гэтак жа важна, як і прозвішча прэзідэнта.
  • mikola
    31.05.2023
    З Латвіі, //jaka ruzniva-Jak pisac ?
  • Жвір
    31.05.2023
    З Латвіі, у беларускай мове свае правілы вымаўленьня прозьвішчаў, таму не дурылі б вы галавы, перш за ўсё сваёй. Дарэчы, прозьвішчы ліетувісаў беларускай мовай таксама гучаць не аднолькава. Дык і беларускія прозьвішчы ліетувіскай, або латыскай мовай далёкія ад арыгінальнага гучаньня. Падкажыце, напрыклад, Рынкевічу, што прозьвішча ягоных беларускіх продкаў ня мела літары "с" у канцы. Тое самае падкажыце Івановсу і Сідоровсу. Абуральна, праўда ? Павучыце там, каго трэба, правільна пісаць і прамаўляць беларускія прозьвішчы.
  • З Латвіі
    31.05.2023
    Жвір, Я і пішу акурат пра беларускія правілы вымаўлення! Калі ў латышоўцверды гук, дык чаму ў перакладзе на беларускую замест ы і з'яўляецца , ці дз замест д, і г .д. Карыньш - прозвішча прээм'ера сёння правільна ў навіне пра выбаоы прэзідэнта ў Латвіі напісалі, праз Ы. Ужо прагрэс. Так што камень вада точыць. Каб НН не чыталі беларусы ва ўсім свеце, то я б не марнаваў бы час тут на каментары. Калісьці прэзідэнта імя было Улдыс. Не адразу, але навучыліся пісаць з часам правільна але сёння імяпрэтэндэнта Улдыса Пілэнса зноў скаверкалі. Ну зразумела, знаўцаў латышскай на НН не павінна быць, але калі пішуць канкрэтна і просяць паправіць, і нуль вынікаў, вось гэта немагчыма зразумець.
    .
  •