Асноўная прычына гэтага засушша - вынішчэньне лясоў. Імкліва скараціліся плошчы амазонскіх джунгляў і цэнтральнай амэрыкі, лясоў Усходняй Еўропы, Сібіры, Паўночнай амерыкі. Масава валяць лес у Беларусі й краінах Балтыі. Менавіта ў гэтым корань праблемы, і ніхто не надае ўвагі гэтай праблеме, усе трындзяць толькі пра шкодныя выкіды прамысловасьці ды шкоду праз здабычу ды карыстаньне вуглевадародаў...
Казік
19.06.2023
Жвір, бо механізм працы парніковага эфекту зразумелы. А які механізм уздзеяння лясоў на тэмпературу і які ўплыў? Вырубка лясоў гэта ў першую чаргу шкода мясцовым экасістэмам
Жвір
19.06.2023
Казік, парніковы эфект выклікаюць окіслы вугляроду. Можна меркаваць, што гаспадарчая дзейнасьць сапраўды спрыяе павелічэньню іх выкідаў у атмасферу. А што іх выдаляе з атмасферы ? Біёлягі, і ня толькі, лічаць, што гэта робяць (і рабілі) галоўным чынам "зялёныя лёгкія плянэты". Не сакрэт, што плянэта ўжо была падвержана парніковаму эфекту, і амаль ня мела кіслароду ў складзе сваёй атмасфэры. Зьмены пачалі адбывацца з з'яўленьнем першых формаў жыцьця, якім уласцівы фотасінтэз. Да таго ж флора спрыяе падтрымцы высокага ўзроўню грунтавай вады, што замінае абязводжваньню глебы й прадухіляе ейнае высыханьне, страту арганічных злучэнняў і, адпаведна, малых формаў жыцьця, тым самым гарантуючы падтрымку й усяму жывому. Такім чынам перыяды засухі адбываюцца радзей, скарачаюцца ў часе і не нясуць фатальнай, незваротнай, шкоды экасыстэмам, дазваляючы ім аднаўляцца. А экасыстэма - гэта ўжо ня толькі флора, гэта й фаўна, ланцужок існаваньня якой бярэ пачатак і цалкам залежыць, ізноўжа, непасрэдна ад наяўнасьці расьліннага сьвету й ягонай разнастайнасьці, з'яўляючыся, у сваю чаргу, ейным прыродным (натуральным) рэгулятарам на плянэце. А чалавек, гэта таксама частка экасістэмы, чыё існаваньне таксама, аб'ектыўна, залежыць ад ейнай збалансаванасьці... Штучнае (і неўсьведамляемае!) умяшальніцтва ў такое рэгуляванне, з гаспадарчымі мэтамі (прамысловасьць, якая дадае вуглекіслых выкідаў, у тым ліку прамысловае, паточнае, высяканьне лясоў ды выпальваньне джунгляў!!! што замінае аднаўленьню), ці якімі заўгодна іншымі нагодамі, празь дзейнасьць чалавека (войны, спрычыньне спантанным пажарам, тэхнагенныя катастрофы, і д.т.п.), або прыроднага характару (сейсмічныя катаклізмы, вулканічная дзейнасьць) выводзіць экасістэмы з балянсу, і яны абавязкова церпяць! Зьнікаюць назаўжды, альбо значна скарачаюцца, папуляцыі прадстаўнікоў расьліннага ці жывотнага сьвету. Хаця для чалавецтва гэта дасюль яшчэ праходзіць адносна незаўважна, акром адмыслоўцаў, якіх ніхто ня чуе, і якія самі, збольшага, маўчаць, існуючы й скарыўшыся законам таго самазьнішчальнага молаху, які ўтварыла чалавецтва, і які, падобна, ужо выходзіць на ўзровень існаваньня, незалежнага ад самога чалавецтва. Сёньня гэта адбіваецца на нейкіх казурках, птушках ды калючках якіхсьці (яны церпяць, яны зьнікаюць назаўжды) але нейдзе за імі, у чарзе, і людзі... Прачытаў вам лекцыю, бо ў вас, прабачце, звычайна, вельмі кепска ўваходзіць... Хаця, напрыклад, вожыкам тлумачыць нічога ня трэба, яны ўсё цудоўна разумеюць...:)
Казік
20.06.2023
Жвір, дзякуй за адказ, пра экасістэмы згодны. Нагугліў, што вырубка лясоў дала да траціны выкіду вуглякіслага газу. І што растучыя лясы паглынаюць вуглякіслы газ, а дарослы лес можа з часам нават больш выдзяляць яго, чым паглынаць (даследванне пра канадскі лес). Тым не меньш, як ні круці, а атмасферу грэе парніковы эфект.
Жвір
20.06.2023
Тут відавочная прамая сувязь. Вы ж гуглілі, адсотак бачылі ? Мінус 30% ад узроўню цяперашніх выкідаў СО2 у паветра, гэта мо сітуацыя на момант пачатку мінулага стагоддзя. І гэта пры сучасным узроўні прамысловасьці... І ніякага табе разагрэву з галаўняком, як яго спыніць і пазьбегнуць, толькі не валіце лес ды не выпальвайце джунглі... Інымі словамі, нічога ня трэба рабіць, гэта ж так проста! Ні табе камітэтаў па экалёгіі ня трэба, ні нармаваньня й кантролю за выкідамі СО2, ні выдаткаў на пераабсталяваньне прамысловасьці з мэтаю адмовы ад вуглевадародаў! ;) Канечне, усё гэта патрабавалася б, але не ў крытычных умовах, не ў форсмажоры, як гэта цяпер, і без рэальнай пагрозы для ўсяго жывога.
Климатолог объясняет, в чем причины капризов погоды и чем грозит длительное отсутствие дождей