Урад Беларусі адпраўлены ў адстаўку. Згубілі пасады і іншыя чыноўнікі.
Прэм'ер-міністрам стаў Андрэй Кабякоў (замест Міхаіла Мясніковіча). Раней Кабякоў быў кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта.
Першым віцэ-прэм'ерам стаў банкір Васіль Мацюшэўскі, ягоны папярэднік Уладзімір Сямашка застаўся проста віцэ-прэм'ерам.
Іншай намеснікацай прэм'ера стала мэр Наваполацка Наталля Качанава.
Кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Аляксандр Косінец, былы віцебскі губернатар. Ягоныя новыя намеснікі — Мікалай Снапкоў (былы міністр эканомікі) і Ігар Бузоўскі, кіраўнік БРСМ.
Новы старшыня Нацбанка — Павел Калавур, міністр эканомікі — Уладзімір Зіноўскі (экс-кіраўнік Белстата).
Міністрам адукацыі замест Сяргея Маскевіча стаў Міхаіл Жураўкоў.
Міністрам па падатках і зборах прызначаны Сяргей Налівайка, міністрам прамысловасці — Віталь Воўк. Дзяржаўны камітэт па маёмасці ўзначаліць Андрэй Гаеў, а Белстат — Іна Мядзведзева.
Нарэшце, кіраўніком Брэстчыны стаў Анатоль Ліс, Віцебшчыны - Мікалай Шарстнёў, Магілёўшчыны — Уладзімір Даманеўскі.
Іншыя прызначэнні
Дзмітрый Кацярыніч (былы міністр прамысловасці) — гендырэктарам МАЗа;
Аляксей Якаўлеў — гендырэктарам «Белшыны»;
Ігар Емяльяновіч — гендырэктарам Мінскага маторнага завода;
Аляксандр Ерамееў — гендырэктарам «Бабруйскаграмаш»;
Іван Пратура — гендырэктарам «Гомельшкло»;
Раіса Сідарэнка — намеснікам міністра адукацыі;
Аляксандр Забароўскі — першым намеснікам міністра эканомікі.
Каментары