Мода на вышыванкі дайшла да італьянскага дома Max Mara.
Стыль Max Mara — гэта стылёвае адзенне выдатнай якасці без эксцэнтрыкі. Адзежа для звычайных людзей, не для сцэны — чыстыя лініі, класічныя колеры. У гэтую традыцыю ўпісваецца і выпушчаная домам баваўняная вышыванка, у якой яўна прасочваюцца блізкія і беларусам традыцыі. Мадэль называецца Crasso, што азначае ў перакладзе з італьянскай «грубы, гаматны».
Каментары