Моды11

Фіналісткі «Міс свету на вазку» прадставяць краіну ў нацыянальных касцюмах

На конкурс прыгажосці ў Варшаву ад Беларусі паедуць дзве дзяўчыны — Ангеліна Уэльская і Аляксандра Чычыкава.

Ангеліна занятая ў мадэльным бізнэсе ўжо даўно: яна стала першай у краіне, хто, маючы дыягназ ДЦП, пачаў пракладаць сабе шлях у індустрыю прыгажосці.

Ангеліна Уэльская, працуе таксама пад псеўданімам Анёл Уэльса.

Сёлета яна знялася ў шчырай ню-фотасесіі, каб даказаць, што ў кожным целе ёсць сэксуальнасць. Акрамя Беларусі, Уэльскую ведаюць таксама ў Расіі і Украіне.

Другая ўдзельніца, Аляксандра, толькі пачынае спрабаваць сябе ў ролі мадэлі.

Аляксандра Чычыкава.

Яна «зламалася» у 17 гадоў, цяпер ёй 23: за гэты час дзяўчына навучылася жыць па-новаму. Хутка атрымае адукацыю псіхолага, удзельнічае ў пастаноўках Свабоднага тэатра і ходзіць у трэнажорную залу. Удзел у конкурсе прыгажосці — гэта спантаннае рашэнне, але цяпер Саша вельмі радая таму, што прайшла ў фіналісткі.

Як і Ангеліна, сваім прыкладам яна хоча ламаць стэрэатыпы пра людзей на вазочках і натхняць хлопцаў і дзяўчат з абмежаванымі магчымасцямі на тое, каб быць актыўнымі.

«Беларусы з адрознымі магчымасцямі не разумеюць сваёй самакаштоўнасці, ненавідзяць сябе, саромеюцца свайго цела і жаданняў. І таму становяцца яшчэ больш няшчаснымі. Я крычу ўсім: будзьце вольнымі ўнутры, тады здабудзеце свабоду звонку! На жаль, мой голас пакуль не ўсе чуюць. Але ўсё зменіцца», — лічыць Ангеліна.

Ужо вядома, што ў фінале Ангеліна і Саша прадставяць гонар краіны ў нацыянальных касцюмах. Канчатковы варыянт сукенак пакуль хаваюць у сакрэце. Першы камплект вопраткі для Сашы стваралі ў Дзяржынскім ДК, але не факт, што яна выйдзе на сцэну менавіта ў гэтым строі.

Адзін з варыянтаў нацыянальнай вопраткі.

Мадэлі не лічуць сябе канкурэнткамі: калі хаця б адна з іх прывязе дамоў статус «Міс свету на вазку», гэта будзе шмат значыць і для краіны, і для нацыянальнай сферы прыгажосці ў прыватнасці.

6 верасня стартавала інтэрнэт-галасаванне, якое вызначыць самую папулярную прыгажуню. Фінал конкурсу пройдзе 7 кастрычніка. Заўзеем за нашых!

Каментары1

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі26

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомая беларуская бізнэсвумэн — і жонка праўладнага блогера-мільённіка — шукае арандатараў для свайго катэджу. Кошт ваў!30

Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром NATO6

На знешнім кальцы МКАД утварыўся значны затор: ад Малінаўкі да Чыжоўкі

«ЗАГС быў супраць, але мы даказалі». Жыхары Мінска далі дзіцяці імя, якое палічылі трайным1

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай25

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку4

Памёр Віктар Гардзей1

Суд прыпыніў адзін з указаў Дональда Трампа як неканстытуцыйны10

ГУБАЗіК ладзіць рассылку з тэлеграм-акаўнтаў затрыманых беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі26

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →