Паглядзіце, як пераадзелі бортправаднікоў Белавія да Еўрагульняў ФОТЫ
Упершыню бортправаднікі «Белавія» пераадзеліся для работы ў спартыўныя касцюмы. Так іх сёння ўбачаць пасажыры рэйсаў з Рыма, Парыжа і Лондана.
Касцюмы для супрацоўнікаў авіякампаніі пашыла Mark Formelle, а кеды выдала Лідская абутковая фабрыка. Праект запусцілі адмыслова да старту ІІ Еўрапейскіх гульняў.
Усяго рэйсамі «Белавія» прыляціць больш за 2500 удзельнікаў і заўзятараў спаборніцтваў.
Акцэнт у адзенні зроблены на геаграфічнае становішча Беларусі. Майкі з гэтай калекцыі з'явяцца ў продажы ў абмежаванай колькасці.
Каментары