Здароўе

Што можна зрабіць, каб палепшыць здароўе кішэчніка

Калі ў кішэчніку хапае карысных бактэрый, гэта шмат у чым дапамагае трымаць арганізм здаровым. Такія бактэрыі паляпшаюць імунітэт, зніжаюць рызыку сардэчных хвароб, дыябету, астмы, дэпрэсіі, сіндрому раздражнёнага кішэчніка і некаторых відаў алергіі. Але як можна палепшыць здароўе кішэчніка?

Фота pixabay.com.

У нашым арганізме існуюць трыльёны мікраарганізмаў, у тым ліку бактэрыі, вірусы і грыбкі, і большая частка з іх жывуць у кішэчніку. Кішэчныя бактэрыі выконваюць важную працу — яны дапамагаюць працэсу стрававання, то бок спрыяюць расшчапленню клятчаткі і засвойванню карысных рэчываў. І гэта далёка не адзіная з іх функцый, расказвае ВВС.

Але кішэчныя бактэрыі спрыяюць здароўю толькі тады, калі іх шмат у арганізме чалавека і калі яны разнастайныя. Адзін са спосабаў паляпшэння стану кішэчнай флоры — адпаведная дыета, але навукоўцы папярэджваюць, што, каб адчуць ад яе эфект, можа спатрэбіцца некалькі месяцаў.

Што гэта за дыета? Па-першае, трэба есці шмат разнастайнай расліннай ежы. Прычым гэта можа быць не толькі садавіна і гародніна, але і цэльназерневыя прадукты, бабовыя, арэхі, насенне, таксама варта дадаваць у ежу спецыі і травы. Раслінная ежа таксама змяшчае шмат клятчаткі, якая дужа неабходная карысным бактэрыям. Пажадана атрымліваць як мінімум 30 грамаў клятчаткі на дзень, але арганізм падзякуе нават за дадатковыя штодзённыя шэсць грамаў рэчыва. Такую колькасць клятчаткі можна атрымаць, напрыклад, з двух кавалкаў цэльназерневага хлеба.

Пазбягайце моцна апрацаванай ежы, а таксама не ўжывайце антыбіётыкі без вялікай патрэбы — яны знішчаюць не толькі «дрэнныя» бактэрыі, але і карысныя. Лепей таксама перайсці на нерафінаваны аліўкавы алей, у складзе якога вельмі шмат карысных для бактэрый поліфенолаў. Ужыванне прабіётыкаў — напрыклад, у складзе натуральных прабіётыкаў — таксама спрыяе росту карысных бактэрый.

Нарэшце, справа не толькі ў дыеце, але і ў ладзе жыцця. Ёсць даныя, што здароўю кішэчніка спрыяюць добры сон, рэгулярная фізічная нагрузка і кантроль узроўню стрэсу.

Каментары

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ11

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

МУС распавяло сваю версію, за што пасадзілі пярэваратня ў пагонах Згірскага6

Затрымалі на вакзале, пра справу амаль ніхто не ведаў. Падрабязнасці суда над найлепшым футбалістам Беларусі-2021

«Выбар важнейшы за зніжкі!». Папулярны расійскі маркетплэйс пачаў рэкламаваць выбары ў Беларусі8

Віцэ-мэр Лазарэвіч параіла мінчукам, якім не падабаюцца цэны на таксі, ездзіць на метро4

Лукашэнка працягвае гаварыць пра «Арэшнік»: Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне14

У сірыйскай турме знайшлі труп закатаванага актывіста, які прапаў 4 гады таму. Ён паверыў рэжыму і вярнуўся з Берліна12

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ11

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →