Цырымонія прайшла ў Лос-Анджэласе.
Сёлета прыз за найлепшы драматычны серыял атрымала «Карона». Усяго карціна стала лідарам па агульнай колькасці намінацый, прэтэндаваўшы на ўзнагароду адразу ў 24 катэгорыях.
Найлепшым камедыйным серыялам стаў «Тэд Ласа», а найлепшым міні-серыялам — «Ход каралевы».
Джын Смарт і Джэйсан Судэйкіс сталі ўладальнікамі прэміі за галоўныя ролі ў камедыйных серыялах («Хітрасці» і «Тэд Ласа»).
Кейт Уінслет атрымала прэміі за найлепшую жаночую ролю ў міні-серыяле («Мэір з Ітаўна»).
Сярод мужчын аналагічную ўзнагароду атрымаў Юэн Макгрэгар «Холстан»)
Каментары