Кіно

Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі

Новы фільм Рыдлі Скота, які ўжо ідзе ў Мінску, варта паглядзець хаця б дзеля візуальнай эстэтыкі і добрай музыкі. Кожная інтэр’ерная сцэна, лакацыя, касцюм — як карціна. А таксама, каб нацешыцца ігрой Лэдзі Гагі.

Кадр з «Дому Gucci»

«Дом Gucci» не пакідае абыякавым. Гісторыя пра адзін з самых паспяховых сямейных бізнэсаў, Gucci, у фільме расказаная не столькі як гісторыя пра бізнэс, колькі як гісторыя пра сям’ю. 

Трэйлер «Дому Gucci»

Пра што фільм

Рэжысёр блакбастэраў сусветнага маштабу («Чужы», «Гладыятар», «Ганібал»), 84-гадовы Рыдлі Скот і на гэты раз прапануе свету амбітны фільм, з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі.

Ідзе 1978 год, модным домам Гучы кіруюць два браты, спакойны Радольфа і палымяны Альда. Кожны з іх мае свайго спадкаемцу: Маўрыцыё, абыякавага да бізнесу, і Паола, апантанага ім.

Але на сцэне з’яўляецца Патрыцыя, прывабная дзяўчына-агонь, з беднай сям’і, гатовая на ўсё дзеля таго, каб прабіцца ў свет моды і вялікіх грошай. Яна спакушае нерашучага сціплага Маўрыцыё, выходзіць за яго і нарэшце становіцца членам сям’і Гучы. Неспатольная прага ўлады і грошай ператварае яе ў смерч, які зносіць усё на сваім шляху.

Хто грае ў фільме

Дзікую, палымяную і ў выніку смертаносную Патрыцыю грае Лэдзі Гага, і амаль усе кінакрытыкі адзначаюць, што яна і стала зоркай фільма, стварыўшы непаўторны, вельмі моцны вобраз.

Кадр з «Дома Gucci»

Братоў-уласнікаў дома Гучы граюць Джэрэмі Айранс («Зваротны бок лёсу», 1990) і Аль Пачына («Водар Жанчыны», 1992). Крытыкі просяць не прапусціць сцэну сняданку братоў — яна фантастычна цікавая.

Кадр з «Дома Gucci»

У фільме таксама грае знакамітая Сальма Хаек («Фрыда», 2003). Яе вобраз — гадалка, да якой ходзіць раіцца Патрыцыя, і якая дадае дзіўнасці і трошку нечаканай інтанацыі фільму.

Кадр з «Дому Gucci»

Пра што скандал вакол фільма

Сям’я Гучы, якую разрываюць унутраныя сваркі, аб’ядналася дзякуючы гэтаму фільму. Прадстаўнікі роду выступілі з заявай пра тое, што фільм скажае сапраўдную гісторыю, псуе рэпутацыю іх сям’і і рэпутацыю брэнда Gucci.

Заява пакуль адрасаваная шырокай публіцы і не накіроўвалася ў суд.

Рыдлі Скот спакойна адрэагаваў на ўсе папярэднія абвінавачванні ў тым, што ён адышоў ад арыгінальнай версіі гісторыі. У рэшце рэшт, Гучы даўно сталі «ўсеагульным здабыткам», хаця б тады, калі імя сваёй сям’і зрабілі брэндам. А калі ты «ўсеагульны здабытак», дык твая гісторыя ўжо больш не толькі твая.

Ацэнкі

Рэйтынг IMDb — 7/10.

Рэйтынг Rotten Tomatoes — 62% (крытыкі), 84% (гледачы).

Хутка свет пабачыць працяг легендарнага серыяла «Сэкс у вялікім горадзе». Расказваем, чым ён цікавы

Фільм тыдня: «Мінулай ноччу ў Соха». Чаму яго варта паглядзець 

Каментары

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС20

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Усе навіны →
Усе навіны

Выжылых на борце самалёта, што разбіўся ў Вашынгтоне, няма. У самалёце было некалькі фігурыстаў

Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў1

Мясаеды маюць больш шанцаў знайсці сабе пару — даследаванне4

Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Ціханоўская сустрэлася з Чарльзам Кушнерам9

У Сумах шахед ударыў па шматпавярховіку: чатыры чалавекі загінулі, дзевяць параненых

Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль11

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі13

Жыхар Магілёва прадае 20-капеечную манету за 480 рублёў. У чым яе асаблівасць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС20

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць