Грамадства

У Мінску ўсё ж закрываюць два ліцэі. Бацькі абураныя, а чыноўнікі разводзяць рукамі: «Вы самі ведаеце гэтую вертыкаль»

На пачатку снежня «Наша Ніва» пісала пра тое, што бацькі і настаўнікі некалькіх сталічных ліцэяў б’юць трывогу: нядаўна ім неафіцыйна абвясцілі, што новых набораў у ліцэі больш не будзе, бо хутка іх закрыюць. Інфармацыя пацвердзілася: Ліцэй № 1 і Ліцэй № 2 у Мінску сапраўды закрываюць.

Фота: yandex.ru

Ніякіх афіцыйных папер на гэты конт не было, зрэшты, як і афіцыйных каментарыеў з гэтай нагоды ад Міністэрства адукацыі.

Чытайце таксама:
«Знішчаюць найлепшае, што засталося ў адукацыі». Рэпетытар Яўген Лівянт расказаў, што ў Мінску закрываюць ліцэі

13 снежня стала вядома, што Ігар Карпенка больш не міністр адукацыі. Але падобна на тое, што яго намер зачыніць некалькі сталічных ліцэяў чыноўнікі ўсё ж вырашылі рэалізаваць.

З «НН» звязаліся бацькі ліцэістаў і расказалі апошнія навіны па гэтай тэме.

«У панядзелак (13 снежня, — «НН») у нашым Ліцэі №2 прайшла сустрэча бацькоў ліцэістаў з прадстаўнікамі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і Адміністрацыі Ленінскага раёна», — кажа маці аднаго з ліцэістаў, якая прысутнічала на той сустрэчы.

Як паведаміла жанчына, ад Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама на сустрэчы была намесніца старшыні Камітэта Ірына Чарняўская, ад Адміністрацыі Ленінскага раёна — начальнік Упраўлення па адукацыі Наталля Кучынская.

«Канкрэтыкі ў іх словах амаль не было, — кажа жанчына. — Асноўная думка, якую яны нам данеслі: план мерапрыемстваў па закрыцці ліцэя распрацаваны, рашэнне прынятае, але афіцыйна не зацверджанае. Сказалі, што 10 клас давучыцца, а новы набіраць не будуць. У будынку гімназіі будзе педкаледж».

Па словах жанчыны, нейкіх аргументаў ці прычын аб неабходнасці закрыцця ліцэя чыноўнікі не прывялі. І ніяк не пракаментавалі мінулыя публікацыі пра закрыццё ліцэя, хоць раней мінадукацыі называла іх фэйкамі.

«Паверце, мы былі настойлівыя і патрабавалі па пунктах пералічыць прычыны прыняцця такога рашэння. Але адказу не было», — адзначае наша суразмоўца і дадае, што Ліцэй №2 па выніках мінулага года стаў найлепшым у раёне.

«Калі мы спыталі, навошта зачыняць найлепшую навучальную ўстанову, пачулі адказ: «Рашэнне ўжо падрыхтаванае», — гаворыць мама ліцэіста. — Мы задавалі пытанне, хто прыняў рашэнне аб закрыцці? Выразнага адказу не атрымалі, але было сказана: «Вы самі ведаеце гэтую вертыкаль»».

Што будзе з навучэнцамі платных курсаў падрыхтоўкі да паступлення, таксама невядома. Куды ім потым паступаць — пытанне адкрытае.

«Дырэктарка расказала, што ўсім на курсах было абвешчана, што набору не будзе. Але справа ў тым, што дзеці на курсы ходзяць… — кажа жанчына. — Карацей, тут наогул нічога незразумела. Самым галоўным сваім мэсэджам чыноўнікі назвалі наступнае: «Вашы дзеці давучацца, настаўнікі не разбягуцца». Ведаеце, па іх адказах было зразумела, што яны сапраўды нічога не вырашаюць.

На той жа сустрэчы, дарэчы, чыноўнікі спрабавалі пераканаць нас у тым, што ў сапраўднасці колькасць выпускнікоў, якія паступаюць у ВНУ, не з’яўляецца паказчыкам паспяховай працы ліцэя».

Па словах нашай суразмоўцы, на тым жа сходзе яны пераканаліся, што закрываюць не толькі Ліцэй №2, але і Ліцэй №1.

Фота: yandex.ru

«Мы маем намер не здавацца і ісці да канца, — зазначыла маці ліцэіста. — Будзем адстойваць наш ліцэй і інтарэсы дзяцей і педагогаў. А як інакш? Некаторыя бацькі нават кватэры мяняюць, каб быць бліжэй да ліцэя, а тут такое… Мы ўжо аднеслі ліст з патрабаваннем разабрацца ў гэтай сітуацыі Наталлі Качанавай, а ў чацвер з пытаннем закрыцця ліцэяў ідзём на прыём у Адміністрацыю прэзідэнта. Плюс да ўсяго, ужо напісалі больш за 400 электронных зваротаў, сабралі каля 200 подпісаў».

«Наша Ніва» будзе сачыць за развіццём падзей.

Каментары

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ10

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбар важнейшы за зніжкі!». Папулярны расійскі маркетплэйс пачаў рэкламаваць выбары ў Беларусі8

Віцэ-мэр Лазарэвіч параіла мінчукам, якім не падабаюцца цэны на таксі, ездзіць на метро4

Лукашэнка працягвае гаварыць пра «Арэшнік»: Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне14

У сірыйскай турме знайшлі труп закатаванага актывіста, які прапаў 4 гады таму. Ён паверыў рэжыму і вярнуўся з Берліна12

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку8

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ10

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →