Каментары да артыкула

Нобелеўскі лаўрэат па эканоміцы — адзін з галоўных хэйтараў крыптавалют. Вось яго 12 самых моцных цытат

  • AlesGut
    14.09.2022
    Чарговы доказ што ня трэба слухаць розных балаболаў, хоць і нобелеўскіх лаўрэатаў, а трэба карыстацца ўласным москам, які для гэтага кожнаму і дадзены
  • Прапагандыст Кругман
    16.09.2022
    Найсмяшнейшае – параўнанне з айпадам. Фіятныя грошы выкарыстоўваюцца з-за існавання такой з'явы як афіцыйная валюта дзяржавы, якой абавязаныя карыстацца ўсе. Цікава, якіх поспехаў паводле Кругмана дасягнуў бы айпад, калі б у кожнай краіне свету быў афіцыйны планшэт, якім былі б абавязаныя карыстацца ўсе (і гэта не быў бы айпад).

    Ну і нагадваю, што фіятныя грошы таксама не маюць вартасці акрамя як сродак абмену, ад моманту адмены залатога стандарту. Як раз прыхільнікі біткойну з'яўляліся прыхільнікамі залатога стандарту. Біткойн з'яўляецца альтэрнатывай залатому стандарту бо, як і ў выпадку золата, ніводзін цэнтральны банк не можа надрукаваць столькі біткоў, колькі яму ўздумаецца.

    У дадатак з біткойнам шмат якія функцыі банкаў становяцца непатрэбнымі, цэнтральныя банкі становяцца ўвогуле непатрэбнымі як з'ява. Гэта калі казаць пра марнатраўства рэсурсаў.

    Відавочна, што адзіная прычына супраціўляцца бітку – гэта страта дзяржавай кантролю над грашыма і магчымасць людзям самім выбіраць сродак абмену, без указкі зверху. Кругман, як прыхільнік умяшальніцтва дзяржавы ва ўсё што толькі можна, не можа з гэтым змірыцца.
  • Квадратман
    18.09.2022
    Прапагандыст Кругман ,
    Кругман, як прыхільнік умяшальніцтва дзяржавы ва ўсё што толькі можна, не можа з гэтым змірыцца.

    если вы думаете что крипта не контролируется государством то вы недалекий человек. 


    https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/29873 Абсолютно прав. Крипта существует пока она выгодна мошенникам.