Каментары да артыкула

«Травы самі ходзяць за чалавекам, дзьмухаўцы растуць у агародзе не проста так». Як выкладчыца БДУ стала траўніцай

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    11.12.2022
    Нават дзьмухаўцы з'яўляюцца не проста так.

    Ды ў нас шмат чаго расце ня проста так! Вось часта, ў якасці пустазелля, расце ў агародзе такая трава як ярутка. Калі глянуць на яе ў іншым ракурсе, то гэта -- прыродная віагра! Каля балотаў, канаў, ля берагоў рэк і азёраў, расце тавалга, інакш -- лабазнік. Іх цэлыя зараснікі! Лісце падобнае на ясеня, уверсе вялікія суквецці з водарам мёду. Тавалга -- ад 40 хваробаў! Гэта -- прыродны аспірын! Разжыжвае кроў! Кожнае лета збіраю, сушу, мялю ў кавамолцы і атрымліваецца цэлая банка (ёмістасць -- банка ад шашлыкоў).       
  • Vir
    11.12.2022
    Heta jasče nie viadoma, chto za kim chodzic` -  dzmuchaūcy za čalaviekam, ci čalaviek za dzmuchaūcami. Jany, biednyja, chavajucca, jak toļki mohuc`, a čalaviek usio roūna ich znojdzie, i halovy paadkručvaje. Bo jamu tak treba, bo ūsio dzielia jaho. Dzie byla hara -  tam budzie jama, bo treba ! Usio razmiarkuje, adno u kavamolku, insaje ū domnu, astatniaje prosta vytapča, pazrazaje, pieramielie, a dzie ničoha nia ūziac` -  dyk i zasiera... 
  • Дзед
    11.12.2022
    Мая бабуля заўсёды загатаўлівала сушаныя травы і карані на зіму, а крапівы насушвала вялізны мех. Якія смачныя супы з крапівы! Асабліва маладой. Важна нарэзаць крапіву і дадаць ў суп у самым канцы, каб толькі абедаць кіпенем, але не варыць, каб больш не кіпела. Смак! А лебяда, найбліжэйшы сваяк Амаранда і Шпіната! А Сьнітка, Макрыца, Зайчая Капуста, Малачай! І галоўнае заўсёды пад плотам сьвежыя на працягу вясны і лета, "за так", а вітамінаў і мінералаў ў дзесяткі разоў больш, чым у набытых фермерскіх з нейкай там крамы... Посьпеху Вользе і сям'і! Шмат здаровых і разумных дзетак! Сям'я - гэта 7-Я.
  • хамса ў тамаці
    11.12.2022
    "(увага, не блытайце з баршчэўнікам Сасноўскага!)"
    а што такога? вунь робяць з яго кансервы
  • ххі
    11.12.2022
    Сям'я - гэта 7-Я.
    то бок - 2 бабулі, 2 дзядулі, мама, тата і дзетка,
    Дзед
  • дочка Максима Дизайнера
    11.12.2022
    дзе каментары ад ЗОЖніка Максима Дизайнера?
    гэта ж жанчына яго мячты
  • Дзядзька
    12.12.2022
    З тваім разуменьнем сям'і Беларусь хутка вымра, XXXi
  • ххі
    12.12.2022
    а з вашым, XXX, разуменнем загнецца планета