Будаўніцтва ГЗЦ «Гулівер» у сталіцы на вул. Прытыцкага побач з кінатэатрам «Аўрора» і лядовым палацам спорту ХК «Юнацтва-Мінск» спынілася яшчэ ў 2014 г. Праз некаторы час забудоўшчык абʼявіў сябе банкрутам. Абʼект не змаглі прадаць на аўкцыёне. Тэрыторыю канфіскавалі і перадалі Мінгарвыканкаму, пішуць «Мінск-навіны».
Цяпер на гэтай тэрыторыі пачаўся дэмантаж канструкцый.
На ўчастку пабудуюць два жылыя дамы павышанай камфортнасці з падземным паркінгам, двухузроўневым гаражом, чатыры будынкі буйнапанэльнага домабудавання, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі. Тут узвядуць 72 тысячы квадратаў жылля з 300 машынамесцамі.
Бліжэй да канца года УКБ Мінгарвыканкама плануе заключаць дамовы з дольшчыкамі.
Каментары