Навошта прысвойваць сабе яўрэйскае мастацтва? Прапісаць, што яны нарадзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі было б карысна. Але казаць, што яны былі беларусамі - гэта хлусня.
Рацыя ваша
25.02.2023
Не патрэбна нам чужое, цяжка сказаць, ці дзеліцца мастацтва (асабліва "мадэрновае") па нацыянальнасцях. Напэўна, нехта й знойдзе ў іх творчасці элементы беларускай культуры…
Але важней тое, што гэтыя людзі ніколі не самаідэнтыфікаваліся беларусамі і для нашага агульнага дому Беларусі не зрабілі анічога, хоць і мелі такую магчымасць.
Яны касмапаліты. Такія могуць пераехаць і нават няблага ўладкавацца ў іншымі людзьмі пабудаваных і наладжаных нацыянальных дзяржавах (напр., Францыі), але паклапаціцца пра агульнае, ды й проста аддаць доўг, яны ня ў стане. Бо не маюць адпаведнага менталітэту.
Альбо яны наўпрост патрыёты іншай краіны, як народжаны на Беларусі прэм'ер Рабін, напрыклад. Іншаземцы.
Дзіўнае пытанне
25.02.2023
А навошта? І якім месцам яны беларусы? Калі не памыляюся, аніводзін з іх ніколі не самавызначаўся беларусам.
Дарэчы, не выпадкова яны сталі культавымі фігурамі у невероятных, бо невероятные ў масе такія ж самыя маскоўцы з беларускім пашпартам.
Без элюзіяў
25.02.2023
Дзіўнае пытанне, так але наўрадці і Куінджы казаў пра сябе як пра украінца.
Андрэ
25.02.2023
Дзіўнае пытанне, а рускімі яны сябе вызначалі?
Дзіўнае пытанне
25.02.2023
Без элюзіяў, я ня ведаю, кім лічыў сябе Куінджы. Але Шагал і Суцін беларусамі сябе дакладна не лічылі, і з беларускай культурай сувязяў не мелі. Этнічнасць тут не мае значэння. Той жа Азгур або Данцыг да беларускай культуры безумоўна належаць.
Выхадцы -- так, беларусы -- не.
Дзіўнае пытанне
26.02.2023
Андрэ, не маю ўяўлення, не разумею сэнсу пытання.
Бачу, назву артыкула памянялі на больш дарэчную. "Выхадцы" -- безумоўна.
Алесь
25.02.2023
Задзяўблі. Дайце жыдоўскім мастакам быць жыдамі. Сканцэнтруйцеся на сваіх, на беларускіх.
Без элюзіяў
25.02.2023
[Рэд. выдалена]
Прузына
25.02.2023
Аднойчы я размау́ляла з французам які спытау́ся адкуль я, калі я сказала што з Беларусі, ëн адказау́ што не ведае такой краіны, я кажу : гэта краіна дзё нарадзіу́ся Шагал, а ëн кажа "я былу́ упэунены што Шагал у Расеі нарадзіу́ся"
Параска
25.02.2023
Гэта яурэi а цi патрэбна? Яны на Захадзе лiчацца рускiя а для яурэяу яурэi
Беларусі ўжо няма
25.02.2023
[Рэд. выдалена]
Давайце шанаваць сваіх
25.02.2023
Лепш бы вы Марачкіна ўшанавалі і іншых сучасных беларусаў
Дзед
25.02.2023
Як не круці, а Беларусам Дастаеўскага ня зробіш. Навошта забіраць у жыдоўскага народа іх творцаў якія працавалі на свой народ. У нас ёсьць свае цудоўныя жыдоўскія мастакі якіх не адымеш з беларускага мастацтва. А вось пазначаць, што і Дастаеўскі і Шагал і маса іншых мастакоў, музыкаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў, спартсменаў, вынаходнікаў і г. д. нарадзіліся на землях Беларусі-ВКЛ а працавалі на іншыя народы замест свайго, бо у той час наша дзяржава была акупаваная. Каб усім дайшло, як дрэнна ня мець сваёй дзяржавы і працаваць на чужое і класьці жыцьці за чужыя інтарэсы.
Студент
25.02.2023
Хаим Сутин - белорус…. Самим то не смешно?
Lena
25.02.2023
In the MOM museum in NYC Mark Shagal identified as a French artist , born in Belarus.
Belarusian
25.02.2023
Lena , we don't give a huck.
Дзіўнае пытанне
26.02.2023
Lena , гэта карэктная фармулёўка.
Так
25.02.2023
Безумоўна, перавернуцца ў труне і той Шагал, і той Суцін, калі даведаюцца, што на гэтым свеце іх ужо залічылі ў беларусы.
Сымон
26.02.2023
У дадзеным выпадку ў выказваннях прадстаўнікоў Рады больш палітыкі, чым дбання пра прасоўванне беларускага свету . Яшчэ б згадзіўся, калі б у тым убачыць прасоўванне Беларусі як культурнай геапалітычнай адзінкі. Але ж пытанне вельмі далікатнае. Сапраўды, і Шагал, і Суцін, і іншыя дакладна не атаясамлівалі сябе з паняццем "беларус", і дакладна ведалі, што яны - габрэі. Ды й Бакст таксама ня ведаў пра "сваю" беларускасць. Настойваць, што гэтыя вялікія людзі паходзяць Беларусі трэба, бо гэта праўда. Але прысабечваць, ды яшчэ штучна нацчгваючы нацыянальнасць - глупа, смешна і беспаспяхова.
шыпшынка
26.02.2023
Сымон, думаю калі ўключаць прыпамін нацыянальнасьці, то слушна было б казаць так: "Марк Шагал, францускі мастак габрэйскага паходжаньня, нарадзіўся ў Беларусі" / "Mark Shagall, French artist of Jewish descent, born in Belarus"
Valadzimir
26.02.2023
[Рэд. выдалена]
Valadzimir
26.02.2023
шыпшынка, ніякай "Беларусі" тады НЕ існавала. Нагадаю, яшчэ у 1903 (!) годзе Я. Карскі напісаў: "В настоящее время простой народ в Белоруссии не знает этого названия [белорусы]". Так што, мяркую, правільна напісаць ёсьць толькі адзін варыянт (і то з нацяжкай): ... нарадзіўся на беларускіх землях Расейскай імперыі.
Так
26.02.2023
Цікава, а ці лічыў Шагал хоць калі свой улюблёны Віцебск беларускім горадам? Яўрэйскім, мабыць так. Магчыма яўрэйска-рускім. А хоць бы яўрэйска-беларускім? І ці ўсведамляў ён увогуле нейкую самабытнасць Беларусі на абсягах Расіі? Акрамя хіба што таго, што гэта расійская ўскраіна, дзе дазваляецца сяліцца яўрэям.
Шагал, Суцін, Бакст… Што зрабіць, каб свет пачаў іх лічыць выхадцамі з Беларусі?
Яны на Захадзе лiчацца рускiя а для яурэяу яурэi
Настойваць, што гэтыя вялікія людзі паходзяць Беларусі трэба, бо гэта праўда. Але прысабечваць, ды яшчэ штучна нацчгваючы нацыянальнасць - глупа, смешна і беспаспяхова.