Каментары да артыкула

Музыка, створаная штучным інтэлектам, здзівіць вас

  • Дрын
    03.05.2023
    Нават і слухаць ня стану. Штучны інтэлект, штучная музыка, штучнае мяса, штучны жывапіс, .. гэтак і да штучнай жанчыны справа дойдзе... Ці ўжо дайшло ? Ну й як вам яна, штучная, лепш, чым музыка ?
  • жэўжык
    07.07.2023
    Дрын, не маю нічога супраць штучнай жанчыны.
  • Казік
    03.05.2023
    Паслухаў, тыповы аўтацюнавы папсарэпчык. Прыкол у тым, што і звычайная музыка - суцэльны софтавы працэсінг. Ёсць даследванне пра тое, што апошнія дзясяткі год музыка вельмі спрашчаецца. Як раз таму, што стаў вельмі даступны музычны софт з кнопкай "зрабі мне біт", "уключы аўтацюн". І паслаў на Спаціфай. Творчасці тут нуль, нядзіўна, што нейронкі гэта лёгка паўтараюць. Я мару, каб нейронкі хутчэй выкінулі на вуліцу ўсіх гэтых недамузыкаў. Каб папсу генерыраваў тэлефон на хаду. Тады стане больш запатрабаванай музыка, да стварэння і разумення якой трэба прыкладаць галаву
  •