Каментары да артыкула

Лукашысты распрацоўваюць адзіную метадычку па гістарычнай памяці

  • iii
    16.05.2023
    Давайце дапаможам.
    25 сакавіка 1918, Менск.
    Люты 1661, горад Магілёў.
    8 верасня 1514, Ворша.
    15 ліпеня 1410, Грунвальд.

    А то гістарычная памяць у іх -  як каровам хвасты круціць.
  • Valadzimir
    16.05.2023
    iii, гы-гы, Вы "крышку" памыляецеся. Гістарычная памяць белоруссов пачынаецца з Кастуся Каліноўскага.  Усё што раней - гэта гісторыя Вялікага Княства ЛІТОЎСКАГА. І гэта не пра белоруссов.
  • Гістарычная праўда
    16.05.2023
    Valadzimir, Вы зноў памыляецеся, Vladzimir. Як немцы маюць гісторыю да з'яўленьня на карце дзяржавы з назваю «Нямеччына», а французы маюць гісторыю да з'яўленьня на карце дзяржавы з назваю «Францыя», так і беларусы маюць гісторыю «да Беларусі». Ліцьвіны — продкі сёньняшніх беларусаў. Фактычна памяць аб вольнай Літве, без расейскай акупацыі, натхніла Каліноўскага на ідэі беларускага самавызначэньня. Спыніце спробы пазбавіць беларусаў іхных доўгіх гістарычных і культурных каранёў. 
  • Ангелина
    16.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Абу
    16.05.2023
    Даёш выпраўленне гістарычнай звіліны!
  • Абецедарский
    16.05.2023
    Давно пора навести порядок в исторической науке.
  • Питон
    16.05.2023
    а всех кто не согласится - сгноить на зоне или в тюрьме
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    16.05.2023
    Чаму ў мяне з гэтымі казламордымі калгаснікамі павінна быць аднолькавая гістарычная памяць? 
    Мой прадзед Ціхан быў сельскім капіталітам, то бок па-калгаснаму -- "кулак". Меў фальварак, а ў ім -- малачарня, млын і.гд. Які яго лёс? Загінуў у ГУЛАГу, паводле афіцыйнай версіі -- на лесапавале. Зразумела, ад фальварка нічога не засталося -- усё зарасло хмызнякамі і лесам -- і ўжо вельмі даўным-даўно.
    Так, зямля тады мела вялікі кошт! А зараз і задарма нікому не патрэбная!
    Такая цяпер гістарычная памяць! Скончыў школу -- і, як мага хутчэй за бугор! Там "памяць" зусім не патрэбная.
  • Ёсік
    16.05.2023
    Зараз марзалюк пачне зьбіраць гістарычную памяць. Кастусь Каліноўскі ім, як костка ў глытке. Курвы, зараз назву вуліцы зьменяць на расейскага суворава.