Цікава - чарговая аналітыка, якая амаль цалкам выключае з працэсу беларускі народ. Гэта зразумела з аднаго боку - зараз мы загнаныя пад плінтус, выціснутыя з краіны, многія ў турмах. Але хіба людзі не паказалі сябе ў 2020? Здольнасць да мабілізацыі і арганізацыі? Чаму нас, людзей, апрыёры ставяць па-за дужкамі? Аналітыкі ці не загуляліся ў сцэнары апаратных гульняў? Лепш бы аналізавалі, як актыву грамадства рыхтавацца да развіцця падзей.
Панкрат Маліноўскі-Дзюба
18.05.2023
Ганьба, ну а што можа зрабіць беларускі народ? Памятаю інтэрв'ю, якое Бабарыка даваў у 2020-м Шрайбману. Шрайбман пытаецца, што Бабарыка будзеце рабіць, калі яго пасодзяць, а выбары зноў сфальсіфікуюць. А той нешта талдычыў пра свае подпісы ды 3 мільёны беларусаў, якія будуць не задаволены. У выніку атрымалася так, як выйшла. Бабарыка сеў, а незадаволеных беларусаў зараз значна больш за 3 млн., але што толку з той незадаволенасці? На "выбары" людзі схадзілі, фальсіфікацыі даказалі, папратэставалі, а саўгасны рэжым не сышоў. Што яшчэ народ мог зрабіць? Здаецца, народ зрабіў усё, але ягонае меркаванне ўлічана не было. Пра гэта і піша аналітык. З ім цяжка не пагадзіцца, бо нічога ўнікальнага аўтарытарны рэжым лукашэнкі з сябе не ўяўляе, такіх прыкладаў у гісторыі была процьма. І ігнараваць фактар расіі можа толькі сляпы альбо апошні дурань, таму таксама аналітык мае рацыю. Таму збіраем волю ў кулак і працягваем рабіць сваю справу: выхоўваем дзяцей беларусамі, падтрымліваем аднадумцаў і рыхтуемся скарыстацца наступным "акном магчымасцяў". Яно абавязкова будзе.
Народ
18.05.2023
Ганьба, вы пойдзеце пад кулі? Не? То і маўчыце пра ролю народу ў гістарычным працэсе.
Акно абавязкова будзе лет пра 100
18.05.2023
Панкрат Маліноўскі-Дзюба, акно будзе але не ў вас, верагодна ў вашых дзяцей, калі ім будзе пад 50 ці болей
Горин
18.05.2023
Только подкаст "Что случилось", а не "Что произошло")
даведка
18.05.2023
Переводили с русского на белорусской и обратно на русский.
«У дыктатурах законы — не тое, на што звяртаюць вялікую ўвагу, калі дзеляць уладу. І Беларусь не будзе служыць выключэннем у выпадку смерці Лукашэнкі»