Вой, якое фота ! Усё б з'еў. Дарэчы, дранікі й разагрэтыя таксама смачныя, ня толькі сьвежыя...
дочка Максима Дизайнера
17.07.2023
ат нават не буду чытаць (не ўмею)) бо мой муж (татаро-монгол, как я его называю)) неяк сказаў - по ареалу распространения драников можно судить, как далеко распространялось наше Великое Княжество Литовское
нуў. неяк так)
і дзе б мы ні былі.. ён шукае ў меню толькі дранікі і боршч і замаўляе толькі іх
вось неяк так)
Gorliwy Litwin
17.07.2023
якраз Беларусь, Літва, Украіна - апошнія хто далучыўся да арэалу распаўсюду дранікаў, ужо перад самай І Сусветнай вайной. Гэты арэал супадае з арэалам нямецкага культурнага ўплыву, які якраз дасягнуў перад той вайной піку, а потым быў значна звужаны ў выніку абедзвюх сусветных войнаў. А калі не хочацца чытаць, дык вядома, ніхто не прымусіць
Жвір
17.07.2023
Gorliwy Litwin, не.
Gorliwy Litwin
17.07.2023
Жвір,а чаму "не"? чытайце артыкул, з канкрэтнымі датамі па краінах. Ці ў вас інтуітыўна-вусная веда шаптунняў, якая ва ўмовах Белай Русі заўжды вышэй за пісьмовую?
Ікс ігрэк ёт
17.07.2023
Gorliwy Litwin, таму што так сказаў цэптэр... цэнтнер... Цьфу Цэслер! Вы супраць? А мо вы антысеміт?
Жвір
17.07.2023
Gorliwy Litwin, а Вам гэты артыкул, як Біблія, чы Тора? Дзіўны Вы... Сёньня пішуць усе, каму не лянота, што хочуць, як у галаву зойдзе. Канкрэтныя даты... У мяне канкрэтныя людзі ў сьведках, а вы мне даты, высмактаныя з пальца. Мой прадзед малым выхоўваўся ў свайго дзеда, бо бацькі ня мелі магчымасьці, цяжкая шматгадзінная праца, перасьлед камунячых шакалаў, голад, пазьней проста рэпрэсіі. Дык вось, той стары выхавацель нарадзіўся ў 1830-м годзе й пражыў доўгае жыцьцё (як і сам прадзед, дарэчы), больш за сто гадоў, пры ясным розуме й на сваіх нагах да скону. Ён памятаў нават паўстаньне Каліноўскага, іншыя розныя цікавыя рэчы, і шмат усяго нават з ранейшых часоў, пра што сам, малым, чуў ад сваякоў... Імёны, падзеі, даты... Зразумела ж, і стол, і звычкі, таксама не былі кінутымі й забытымі, і старыя традыцыі сям'і (у такіх момантах, як кухня) былі жывыя шчэ нават у 80-я гады, плойма гісторыяў з рэальнага жыцьця 150 гадовай даўніны. Было й пісьмовага шмат, не захавалася... Продкі не былі з "простых", як сёньня кажуць, адукаваныя, з замежнымі мовамі, з валоданьнем музыкальнай граматай... Ня буду шмат удавацца ў падрабязнасьці, тым больш, гэта па-за тэмай, але гэта паўнейшая лухта, што тая страва (я пра дзеруны тыя) прыйшла й замацавалася ў Беларусі перад самай першай вайной, празь нейкі та нямецкі ўплыў. Нікому гэта не кажыце. Яна дакладна была на стале беларусаў (на Літве) ужо ў пачатку 19 ст., можа й раней. Нават у розных варыянтах, і з дадаткам морквы, і з цыбуляй, і нават з дадаткам дробна скрышанага высмажанага сала... Які да д'ябла нямецкі арэал, што Вы, прабачце, мелеце?.. Ат, вам абы, прабачце, зьвінець,.. кавалдай у рэйку... А людзі ж пачытаюць, і будуць думаць, што так яно й ёсьць, як Вы кажаце, альбо пішаце, калі гэта Вы...
Gorliwy Litwin
18.07.2023
Жвір, ёсць пісьмовая гісторыя, і яна дранікаў у Беларусі і суседніх краінах не фіксуе да пачатку ХХ ст. (можа быць, самага канца ХІХ ст.) А спаслацца на вусную размову з нябожчыкам які нешта чуў ад іншага нябожчыка - гэта якраз самы распаўсюджаны ў беларускай гуманістыцы набой. Тыя дранікі на пачатку ХІХ ст. не крамбамбуляй запівалі раптам?
Жвір
18.07.2023
Gorliwy Litwin, пісьмовае, гэта таксама вуснае, толькі запісанае. Вы ж мой камэнтар прачыталі, ці пачулі ? Так і вашыя "пісьмовыя факты". Кімсьці напісана на столькі, на колькі было пачута з словаў (альбо некалі вычытана з незахаваўшыхся, ці нават захаваўшыхся дасюль, лістоў) нейкіх сьведкаў, якія бачылі... Ці вы лічыце, што тую страву вынайшлі, альбо перанялі, акурат у момант, калі частавалі ёю аўтараў лістоў часоў першай вайны, у якіх яна згадваецца ? :)) Ці, па-вашаму, напрыклад (утрыравана), калі вы сёньня напішаце пра штаны, на якія ўзгадвалася ў нечых лістах з1915-га, значыць з таго часу ім(штанам) і наканавана існаваць у рэгіёне ? :)) Я ж чуў ад рэальных людзей і зь іх рэальнага жыцьця, у абсалютна натуральных і незаангажаваных умовах. Больш таго, пэўныя стравы суправаджаліся гісторыяй, нейкай падзеяй, пры якой яны некалі падаваліся, дзеля кагосьці, былі на стале, у нечы гонар, калі хочаце, як і музыка, якая выконвалася, як мінімум за 50 гадоў да той першай вайны й немцаў. Найбольш знакавае было й пісьмова, старыя ведалі. Так, не захавалася, нешта было сканфіскавана альбо зьнішчана, іншае зьвезена выратаваўшыміся, і наўрад-ці захавалася. Пра тых мне амаль нічога не вядома, акром што выехалі яны цераз Польшчу й Лёндан у Канаду. Мне потым стала вядома, што бацька спрабаваў іх знайсьці, пісаў некуды, асабіста зьвяртаўся да некаторых беларусаў замежжа, у час яшчэ першага іхнага з'езду ў Менску, каб дапамаглі. Нічога ў яго не атрымалася, я б ведаў. Нават важныя дакуманты, калі бацька зьвяртаўся ў архівы за інфармацыяй, не захаваліся, "згарэлі ў вайну", - такі быў адказ... Дзіва, што ён ўсё ж неяк здолеў дамагчыся рэабілітацыі сваякоў у той час (паперы захаваліся, на іх штэмпель з Пагоняй))). Цяпер бы пэўна й разглядаць ня сталі, паслалі б да лесу... Захавалася кніга музычных твораў 1908-га года, яе я на свае вочы бачыў, трымаў у руках, і кніга выданьня 1836-га года, яна са мною. Карацей, лухту Вы вярзеце, шаноўны... Я гэта ўсё не дзеля таго, каб Вам запярэчыць, проста, каб ведалі, што Вы, з разумным выглядам, і безапеляцыйна (як дурань, значыцца), тыражуеце лухту, і выглядаеце сьмешна, як той, прабачце, першаадкрывальнік сякеры пад лаваю... Праўда.
Максим Дизайнер
18.07.2023
Ареал распространения драников, где их не умеют готовить даже в ресторанах, даже в кулинарных шоу.
дочка Максима Дизайнера
19.07.2023
но ваша ж мама пэўна ўмее
Слегка уточню
18.07.2023
"спаслацца на вусную размову...гэта якраз самы распаўсюджаны ў беларускай гуманістыцы набой". Это заблуждение. Вам известно, что такое исследовательское, или историческое интервью, методика сбора ? Существуют и теоретические, методологические, концептуальные подходы устной истории, давно разработана и технология создания устных исторических источников. Это древнейший путь исторического исследования. Вами затронутая тема как раз обьективно и раскрывается именно в устных исторических источниках, так как она и присутствует гораздо в большей степени в устных изложениях. Те письменные материалы, которые представлены в статье, в качестве якобы письменных исторических источников, вообще таковыми не являются и не ведут к предлагаемым выводам.
Жвір
19.07.2023
Слегка уточню, маеце рацыю. Як прыклад, прывяду сьведчаньні людзей, што перажылі вайну й халакост, якія збольшага вусныя, былі запісаныя гісторыкамі, як вусныя гістарычныя крыніцы(!), зь першых рук, альбо пераказаных сваякамі, з сямейнага кола тых непасрэдных сьведкаў падзеяў. Вусныя крыніцы гісторыі фіксаваліся на нейкі носьбіт, магнітафонную стужку, паперу, нават вініл... Мемуары нейкіх дзеячоў, таксама прыклад менавіта вуснай гістарычнай крыніцы. Размовы сьведкаў (альбо пераказ у сямейным коле) пра падзеі нейкай даўніны, таксама ёсьць крыніцамі вуснай гісторыі ! Запісы інтэрв'ю з людзьмі, якія валодаюць важнай, карыснай інфармацыяй - з таго ж шэрагу, гэта таксама фіксацыя крыніцаў вуснай гісторыі... Таксама прыкладам вусных гістарычных крыніцаў(!) з'яўляюцца і гісторыі, перадаваемыя з пакаленьня ў пакаленьне... Але каму тут гэта ведаць ? Гэтаму мясцоваму прафану-спекулянту, што прыляпіў да сябе шыльду гісторыка, ды выпускае з-пад яе розную напаўпраўду (што горш за хлусьню) ды шчырую бздуру ? Каму тут ведаць, што йснуюць (і яны прызнаюцца, разглядаюцца й вывучаюцца гісторыкамі, як вусная традыцыя!) нават фальклорна-гістарычныя крыніцы(!), гістарычныя сьведчаньні перадаваемыя абрадавымі сьпевамі, альбо баладамі, і т.п. ? Існуюць адпаведныя інстытуты дасьледваньня вуснай гісторыі, дзе з вуснымі гістарычнымі крыніцамі(!) працуюць прафэсійныя гісторыкі-дасьледчыкі... Дзіўна, што мне, неадмыслоўцу, даводзіцца тлумачыць гэта ды зьвяртаць на гэта ўвагу пыхлівых апалагетаў савецкіх шаблёнаў у гістарычнай навуцы... Так і жывем...
Gorliwy Litwin
19.07.2023
вусная гісторыя нічога не можа ведаць пра час і абставіны з'яўлення ў Беларусі, Літве, Украіне дранікаў (або іх аналагаў). Таму што ніводны чалавек не памятае нічога пра пачатак ХХ ст. а тым больш пра яшчэ даўнейшыя часы. І ў сямейнай традыцыі такія рэчы не перадаюцца вусна, толькі ў самых рэдкіх выпадках. могуць перадавацца рэцэпты, але ніхто не звяртае ўвагу на час з'яўлення, на даціроўку. Гэта пытанне можна даследаваць толькі з дакументальных крыніц, а таксама шляхам супастаўлення з дальнімі і бліжнімі суседзямі. І па драніках ёсць абсалютна ясная карціна: сведчанні першых беларускіх газет, успаміны Улашчыка - гэта першая фіксацыя дранікаў, 1910-я гады. Яны маглі з'явіцца ну хай на 20 гадоў раней, канешне ж з захаду, тады гэта былі б 1890-я, але гэта супер аптымістычны прагноз, насамрэч у гэтыя часы толькі і з'яўляюцца звесткі пра бульбяныя аладкі ў Германіі і іншых краінах Еўропы. Буду жывы і здаровы, гадоў праз 10 магчыма назбіраю яшчэ больш дакладную карціну ўзнікнення і распаўсюду канцэпцыі аладак з таркаванай бульбы.
Жвір
19.07.2023
Gorliwy Litwin, ай, хто вам тут даводзіць час і абставіны з'яўленьня ? Я ? Не. Гэта не магчыма "вылічыць" дакладна, карыстаючыся тымі матар'яламі, якія вы прапануеце. Вы можаце вызначыць час, калі пра тую страву ўвогуле пачалі пісаць, а не калі яна з'явілася й якім чынам гэта адбылося, зь нямецкім уплывам, ці безь яго. А пісаць газэты пачынаюць не абавязкова праз з'яўленьне чагосьці новага, але й праз банальную цікавасьць да такой інфармацыі, празь раптам узьнікшую запатрабаванасьць у чытача, да нейкай спецыфічнай падзеі, праз уражаньні аўтара, праз успамін, нават праз факт з'яўленьня самой газеты, якая раней проста не выдавалася, ня выходзіла ў сьвет, і яшчэ тысячы іншых, далёкіх ад прыроды самой з'явы, трыгераў, прымусіўшых узьняць тэму на свае старонкі... Тыя лісты ёсьць ні чым іншым, як прыкладам вусных крыніцаў інфармацыі, як і зьвесткі зь першых беларускіх газет, як і матар'ялы, што далі Ўлашчыку падставы для ягоных меркаваньняў. Мая ж аналягічная інфармацыя, захаваўшаяся цераз пакаленьні, абвяргае вашыя высновы, г.з. ня ўсё, што пісалі першыя беларускія газэты, дае адказ на сьвідруючае Вас пытаньне. Як мінімум, дата ссоўваецца гадоў на 70-80, але не фіксуецца ... Тут больш надало б яснасьці, напрыклад, вызначэньне часу з'яўленьня ў беларускіх гаспадынь патрэбных для прыгатаваньня дранікаў рэчаў, напрыклад таркі, а не пошук газэтных публікацыяў. Вось над чым папрацуйце, калі маеце сапраўдную цікавасьць да пытаньня. Даю падказку, першы прататып таркі ўзьнік у Францыі, аж у 16 ст., а выкарыстоўвалася прылада для здрабненьня сыру...
Што агульнага паміж дранікамі і хэштэгам?
нават
не буду чытаць (не ўмею)) бо
мой муж (татаро-монгол, как я его называю)) неяк сказаў -
по ареалу распространения драников можно судить, как далеко распространялось наше Великое Княжество Литовское
нуў. неяк так)
і дзе б мы ні былі.. ён шукае ў меню толькі дранікі і боршч
і замаўляе толькі іх
вось неяк так)