Неяк дзяўчына мяне ўгаварыла выратаваць параненае каўчаня. Пакуль яго нёс па вуліцы дадому, яно пішчала, а над галавой з шалёным караннем сабраўся вэрхал кавак і варон, пераляталі з дрэва на дрэва. Думаў зараз раздзяўбуць мяне як у фільме жахаў
ти
28.05.2023
а што за каўчаня? што за птушка?
feafania
28.05.2023
ти, каўка (Corvus monedula)
ти
28.05.2023
першы раз чую - каўка... дык вароны можа не на Казіка палявалі, а на параненае каўчаня?
не так даўно вяртаюся дамоў і бачу на праездзе нейкую птушыную мітусню. птушку збілі? здагадваюся. падыходжу бліжэй і бачу сапраўды трупік голуба, да якога падскокваюць сарокі, выхопліваюць адтуль кавалкі мяса і нясуцца з імі ў кусты я трохі ў шоку... хоць і немаладая ўжо, але нейкія рамантычныя ўяўленні аб гэтым свеце пэўна ўсё ж прысутнічаюць) прыходжу дамоў і пытаю ў сваіх: - а што праўда, што сарокі такія драпежнікі? муж іржэ) а сын кажа: - мам, я цябе больш скажу - нават вераб'і драпежнікі ))
Смешной вопрос
28.05.2023
Што рабіць? Это смотря какая ворона, если натовская - сдаваться в плен.
Федзя
28.05.2023
Такое адчуванне што у Мiнску ужо мiльёны варон. У 1994 таго не было, былi галубы i вераб'i.
відьмаявідьма
28.05.2023
ля мяне шмат) і ля дома, і ля працы. адну калегу вельмі раздражняла іх карканне, а мне наадварот падабаецца - пэўна я сапраўды трохі вядзьмарка)
Жвір
28.05.2023
Пару гадоў таму трымалі варанё ў хаце. Знайшлі малое, у парку, з пашкоджаным крылцам. Ноч яно не перажыла б, кашачая братва ўпільнавала б. Неверагодна разумнае стварэньне, цікаўнае, з цудоўнай памяцьцю, выдатна засвойвала каманды, усіх адрозьнівала па голасе й з кожным паводзіла сябе па-рознаму. :) Як ветэрынар не шчыраваў, крыло так і не аднавіла сваю функцыянальнасць, падаросьлеўшы лётаць птушка не магла. Адвезьлі варону да адной фермеркі, якая свойскай птушкай займаецца. Тая ўладкавала яе, яна й жыла з курамі, вуткамі ды гусямі. Нікога не атакавала, вельмі сяброўская й чалавечая стварэньне...
Што рабіць чалавеку, калі яго атакуе варона?
дык вароны можа не на Казіка палявалі, а на параненае каўчаня?
не так даўно вяртаюся дамоў і бачу на праездзе нейкую птушыную мітусню. птушку збілі? здагадваюся. падыходжу бліжэй і бачу сапраўды трупік голуба, да якога падскокваюць сарокі, выхопліваюць адтуль кавалкі мяса і нясуцца з імі ў кусты
я трохі ў шоку... хоць і немаладая ўжо, але нейкія рамантычныя ўяўленні аб гэтым свеце пэўна ўсё ж прысутнічаюць)
прыходжу дамоў і пытаю ў сваіх:
- а што праўда, што сарокі такія драпежнікі?
муж іржэ) а сын кажа:
- мам, я цябе больш скажу - нават вераб'і драпежнікі ))