Каментары да артыкула

Гэта проста казка! Зборная Латвіі выйграла бронзу ЧС па хакеі

  • mikola
    28.05.2023
    Malaicy ! Ja dumau jany zolata vozmuc !
  • Латвія - сіла!
    28.05.2023
    А калгасныя какеісты разам з расейскімі акупантамі хай у двары сабак ганяюць замест наведвання хакейных чэмпіянатаў.
  • Жвір
    28.05.2023
    о-о-о-ле, о-ле, о-ле, о-ле, Латвія-а-а, Латвія-а-а ! :)))
  • антижир
    28.05.2023
    накацілі ўжо рашэн-водкі з нагоды?
  • Антилопа
    28.05.2023
    антижир, вы толькі й ведаеце, што накаціць ды накаціць. Як гэта разумець? Ну, культурку не прап'еш, так і разумець... :))
  • антижир
    29.05.2023
    Антилопа, сьмешны вы дзяцька. па 3 плюсікі паставіць сабе і задаволены, як малое дзіця. ну тут яшчэ 4+ накаціў)
  • Антилопа
    29.05.2023
    антижир, праверыў вашую інфармацыю. Ізноў хлусьня, не па 3, а па 8... Сьмешны я дзядзька, толькі не ў параўнаньні з вамі... :)
  • 100%
    28.05.2023
    Malači ----- pilnīgi pelnījuši uzslavu! Виншую!!
  • Яшчэ
    28.05.2023
    Кіраўніцтва Латвіі  вырашае магчымасць з нагоды гістарычнага дасягнення латвійскіх хакеістаў аб'явіть панядзелак 29 мая выходным днем.
  • Малойцы
    28.05.2023
    Віншаванні былым суайчыннікам па ВКЛ! 

    Спадзяюся здалёк ўбачыць гэтую сустрэчу заўтра а 13-й праз гэтую камеру: https://balticlivecam.com/cameras/latvia/riga/freedom-monument-square/ 
  • З Латвіі
    28.05.2023
    Нішто так не яднае ў Латвіі зараз нацыю, як перамога хакейнай зборнай!
  • Доктар
    29.05.2023
    З Латвіі, цалкам разумею гэты настрой. Бо спорт - гэта забава, якую вольныя і шчасныя грамадствы ладзяць для сябе, каб дадаць эмоцый і сэнсу звычайнаму жыццю. 
    А калі ў людзей не вырашаныя праблемы з базавымі правамі, але яны знаходзяць час пераймацца выступамі рэжымных халопаў на пацешных рысталічшах, як гэта робяць у сучаснай Беларусі, то ў гэтым ёсць нейкі мазахізм, калі не ідыятызм. 
  • Яшчэ
    29.05.2023
    Так і ёсць, парламент Латвіі перед поўначу вырашыў аб'явіць 29 мая святочным днём. Адна із прычын  - даць магчымасць жыхарам рэгіёнаў вітаць у Рызе  сборную Латвіі па хакею.
  • Жвір
    29.05.2023
    З гэтым выхадным Карыньш павёў сябе крыху йдыётам.
  • Доктар
    29.05.2023
    Жвір, вох, ізноў забыліся імігранта з саўку запытацца, як правільна ладзіць нацыянальныя святкаванні. 
  • Жвір
    29.05.2023
    Доктар, дарэмна кпіце. 1)Ні ў кога не спыталі, і 2) я не эмігрант. Рашэньне ўчыніць выхадны дзень было прынята апоўначы, пераважная большвсьць даведалася раніцою. Людзі, як звычайна выправіліся на работу, на паўдарозе вярталіся назад, вучні, настаўнікі, медперсанал і запісаныя на прыём, будаўнікі, транспарт, графікі й пляны ламаліся, паўнейшы бардак (бо вуліцы перакрываліся без папярэдняй інфармацыі аб гэтым) на дарогах. Дадайце сюды непадрыхтаванасьць і ворганаў адказных за бясьпеку, бо таксама атрымалі сюрпрыз, а натоўп быў вялізарны. Адмененыя папярэдне заплянаваныя мерапрыемствы, а шмат хто банальна страціў грошы, якія нікому тут зь неба не ляцяць... Я ня супраць сьвяткаваньня, але не на скрут галавы гэта рабіць. Нічога не здарылася б зрабіўшы тое самае наступным днём, і папярэдзіўшы грамадзтва. Рашэньне было прадыктавана выключна эмоцыямі, а не здаровым сэнсам... Такое маё стаўленьне да яго й меркаваньне аб ім, маю права.
  • Доктар
    30.05.2023
    Жвір, дакладна, а лепей у нядзелю! Яны б прыляцелі ў панядзелак, тыдзень пажылі б ў аэрапорце, а ў нядзелю і сустрэлі б. І ўсім зручна! 

    Калі сур'ёзна, то давайце, вы спачатку займееце вольную краіну, выб'еце сабе месца на кубке свету, а потым пакажаце прыклад, як святкаваць. А то такія парады вымушаюць прыгадаць расейскую эміграцыю, якая нібыта самая разумная ў свеце, але нармальна жыць можа толькі там, дзе складае меншасць. 
  • Жвір
    30.05.2023
    Доктар, вы ўтрыруеце, якая нядзеля ? Аўторак.. Сустрэча, як сустрэча, яна не заблакавала б горад, а мерапрыемствы ў цэнтры горада, з абвяшчэньне выхаднога дня нішто не замінала правесьці ў аўторак, не ствараючы праблемаў. Ды й панядзелак мог прайсьці нармалёва, калі б яго па-людзку абвясьцілі выхадным, а не трымалі б намеры ў сакрэце да поўначы.
  • Доктар
    30.05.2023
    Жвір, пра намер зрабіць дзень выходным было вядома за некалькі гадзін да аб'явы, можна было і спраўдзіць яшчэ раз, каму крытычна. Дарога ад аэрапорта ў цэнтр - 20 хвілін. Яны прыляцелі, іх годна сустрэлі. Простая і без палітруковых падтасовак схема. Івэнт захаваўся ў памяці, як мае быць. Пытанне закрытае. 
  • Жвір
    30.05.2023
    Доктар, вам мо й было вядома, а тысячы людзей проста дуракі, так ім і трэба.
  • Доктар
    30.05.2023
    Жвір, так, мне было вядома. І я нават не жыву ў Латвіі і не гляджу хакей. Але разумею важнасць такіх падзей для нацыянальнага яднання.  
  • Жвір
    31.05.2023
    Доктар, настаўнікаў і вучняў школаў папярэдзілі пра выхадны за дзьве гадзіны да пачатку ўрокаў...цераз СМС. А кіраўнікі шматлікіх малых прадпрыемстваў даведаліся пра выхадны ад сваіх работнікаў, якіх у сваю чаргу праінфармавалі іхныя дзеці-вучні. Нацыянальнае яднаньня не павінна выходзіць за межы клаўнады. Празь дурату можна й чэлес зламаць...
  • Доктар
    31.05.2023
    Жвір, ай-яй-яй, ну што ты будзеш рабіць - пастаянна забываюцца чужаземцаў з саўка запытацца, як ім свае падзеі святкаваць! У найвялікшых спецыялістаў па дзяржаўнаму будаўніцтву… 

    Ніхто ня ведаў, а дзясяткі тысяч людзей са ўсёй краіны сабраліся на плошчы проста праз выпадак. Гулялі міма. Але ж вы і балабол :-)
  • Жвір
    31.05.2023
    Дарэчы, пра адзінства. Тым, хто працуе ў выходныя й сьвяточныя дні (у супермаркетах, напрыклад) плоцяць падвойны тарыф. Але, гэтым разам, каб жа не пакрыўдзіць буйны бізнэс, за работу ў такі, у неспадзяваны выхадны, выкананьне гэтага правіла было аддадзена на прыватны разгляд непасрэдна працадаўцам... Урубіліся ? Ім замінаць ды ўносіць блытаніну ў фінансавыя пляны ды бухгалтарскія разлікі ніяк ня можна... Адзінства ? Адзінства ! Яднаньне ? Безумоўнае ! Ніхто й ня сумняваўся... :))
    І яшчэ прыклад. Баскетбольная (3×3) каманда Латвіі заваявала першынство, залатыя медалі(!), апошняга алімпійскага турніра. І што, па-вашаму, каманду кепска сустрэлі ? Можа яна сядзела ў аэрапорце ў чаканьнях ? Альбо можа тая ўрачыстасьць недастаткова з'яднала народы краіны ? Якую ж бздуру вы вярзеце,.. Доктар. :)) А выснова застаецца адна, нязьменная, да ўсяго трэба падыходзіць узважана, прадумана й асэнсавана, асабліва ў рашэньнях закранаючых грамадзтва. Ты не палітык, калі прымаеш рашэньні пад уплывам эмоцыяў. Але тут пэўна можа быць больш папулізма, чым нават эмоцыяў. Тады ўсё зразумела, тады пазл складаецца на ўсе 100% :)
  • Жвір
    31.05.2023
    ПС. Я не чужаземец. А калі й з саўка, дык з таго самага, зь якога й уся краіна некалі выйшла, то бок, разам з усімі. :)
  • Доктар
    31.05.2023
    Жвір, не пераймайцеся, больш бязглузда за вашую бязглуздзіцу - маўляў, прылятаюць сёння, а сустракаць наступным днём - ніхто не выдумае :-) 

    Памятаю, акурат у саўку такія фальшывыя віншаванні любілі ладзіць. Каб усё "красіва" было і з зацвержаным сцэнаром. Напэўна, гэта адтуль у вас бяруцца гэткія прарыўныя ідэі. 

    Так, усе з саўку, толькі латышы большасцю выйшлі з яго ў 90-м, калі не памыляюся з годам, а беларусы дагэтуль у ім сядзяць. Але ж, панаехаўшы, заўсёды гатовыя даць цэнныя парады "ідыётам"-гаспадарам. Ну прама як наймудрэйшая русня! 
  • Жвір
    31.05.2023
    Доктар, гэта, як варыянт. Тым больш, што варыянт такі меў месца, меўся прэцэдэнт. І нічога бязглуздага ў ім не было, як і саўковага. Баскетбалістаў здолелі сустрэць без сакрэтнага для ўсіх выхаднога дня, і пашану ім аказаць наступнымі днямі таксама здолелі. Вам гэта не зразумець, фобіі саўковыя не дазволяць.
  • Доктар
    31.05.2023
    Жвір, баскетбалістаў тры-на-тры сустракалі дзьве сотні чалавек ў аэрапорце. Бо чэмпіёны хоць і малойцы, але дысцыпліна ўсё ж не хакей: 
    https://rus.tvnet.lv/7304721/domoy-vernulis-olimpiyskie-chempiony-po-basketbolu-3h3-v-aeroportu-ih-vstretili-bolelshchiki 

    Фанатаў жа хакеістаў, праз іх колькасць, урад быў вымушаны прасіць не ехаць у аэрапорт, бо святкаваць нешта такой колькасцю трэба ля Мілды. У выніку прысутнічалі дзясяткі тысяч, з розных куткоў Латвіі. Якія нейкім дзіўным чынам пра выходны даведаліся дастаткова загадзя, каб прыехаць. 

    Жвір, чым больш вы выкручваецеся ды выслізгвацеся, тым больш бязглуздзіцы вам даводзіцца вярзці. Ці вам самому не брыдка? 
  •