Грамадства1818

Арына Сабаленка: Я не падтрымліваю вайну, то-бок не падтрымліваю Лукашэнку цяпер

Пасля гульні на пасляматчавай канферэнцыі Арыну Сабаленку сёння зноў спыталі пра стаўленне да вайны і Лукашэнкі. Як піша «Трыбуна», беларуска адзначыла, што гэта складанае пытанне, але цяпер яна супраць вайны, не падтрымлівае Лукашэнку і не хоча, каб яе краіна была ўцягнутая ў баявыя дзеянні.

— Вы кажаце, што не падтрымліваеце вайну. Але вы па-ранейшаму падтрымліваеце Аляксандра Лукашэнку? — спыталі Сабаленку.

— Ну, гэта складанае пытанне. Я не падтрымліваю вайну, то-бок не падтрымліваю Лукашэнку якраз цяпер», — сказала Сабаленка.

Раней беларуска адмаўлялася каментаваць падтрымку беларускага дыктатара і вайну ва Украіне, пасля чаго яе прэс-канферэнцыі праходзілі ў паўсакрэтным рэжыме ці наогул не адбываліся.

Сёння беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал «Ралан Гарос». У чвэрцьфінале яна перамагла ўкраінку Эліну Світоліну, якая адмовілася ціснуць руку суперніцы.

Каментары18

  • Бан лукашыцкім спартсменам
    06.06.2023
    “не падтрымліваю Лукашэнку якраз цепер” - то бок у гэтую секунду, а выйдзе за дзверы і будзе зноў падтрымліваць - у канцы года ізноў паляціць праз акіян да яго на шабаш, яшчэ раз сходзіць з ім на какей, паставіць за яго подпіс… І клала яна на ўсіх палітзняволеных, якіх рэжым катуе ў лагерах…
  • Kub
    06.06.2023
    Падтрымліваю толькі збіванні мірных пратэстоўцаў...
  • Жоўты бусел
    06.06.2023
    Даціснулі ўсё-ткі дзеўку, эх. Хаця ўсё роўна не наша, што так, што гэтак.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →