Мова44

«Мова ад Васіля» з мільёнамі праглядаў і тысячамі каментароў. Як беларускі журналіст папулярызуе родную мову праз тыкток

Чым твар адрозніваецца ад пыскі, ці чулі вы пра такі цуд, як «шмаравідла», і якія выразы зразумее толькі і выключна беларус? Усё гэта ведае блогер і журналіст Васіль Ядчанка. «Мова Гомель» пагутарыла з Васілём пра тое, як папулярызаваць беларускую мову лёгка і з усмешкай, праз кароткія відэа ў папулярных сацыяльных сетках.

Васіль Ядчанка

— Пачнём з асабістага пытання. Ваша прыгода з беларускай мовай — гэта сямейная традыцыя, можа з вёскі ад бабулі? Ці гэта да вас у дарослым жыцці прыйшло? Калі вы ўвогуле пачалі размаўляць па-беларуску?

— Ведаеце, мае бацькі з вёскі, і тата, і матуля, але па-беларуску яны не размаўлялі, на чыстай мове. Трасянка ж была заўсёды. А бабулі размаўлялі, і ў іх былі вельмі цікавыя нейкія выразы, ад чаго было яшчэ больш цікава нешта даведацца. Колькі гадоў ужо прайшло, а я згадваю, як, напрыклад, мая бабуля Тамара казала: «Гаў-гаў з-за печкі».

— І што гэты выраз азначае?

— Гэта калі нехта нешта кажа спадцішка, як бы з-за печкі, каб яго відаць не было. І такіх выразаў шмат. Беларуская мова заўсёды была са мной. Я пісаў вершы на роднай мове недзе ў 10—11 класах школы, калі я вучыўся далей, то таксама пісаў вершы. Потым я працаваў на радыё гомельскім абласным, і там таксама па-беларуску трэба было рабіць навіны, нейкія рэпартажы.

Таму родная мова заўсёды была са мной, але потым яна неяк адышла на другі план. Ужо ў сталым узросце я перайшоў на беларускую, гэта было свядомае рашэнне. Хоць мова мая не вельмі чыстая, і я прыкладаю намаганні, каб так не было.

Калі я вёў кулінарны блог, то ў мяне былі выключна стравы беларускай кухні. Падчас запісу гэтых кулінарных відэа сталі прыходзіць у галаву беларускія выразы, беларускія словы, і падчас асноўных выпускаў я пачаў рабіць кароткія відэа, быў тыкток, дзе я пачаў іх размяшчаць.

І тады я пабачыў, што адразу пайшлі дзясяткі і сотні тысяч праглядаў, сотні каментароў, падабаек. Я пабачыў, што ёсць запыт, што трэба гэта рабіць і для сябе, і для іншых, і для свайго сына, напрыклад, з якім мы запісвалі youtube-выпускі кулінарныя на беларускай мове.

— З вашых слоў вынікае, што ўсё ж такі дзяцінства мае значэнне. Можа, акурат бабуля гэтае зярнятка беларускай мовы ў вас і заклала?

— Так, я пагаджуся з вамі.

— Калі казаць пра папулярызацыю беларускай мовы, пра кароткія відэа, тыкток і знакамітую «шуфлядку». Наколькі такая форма спраўджваецца? Гэта павялічвае цікавасць да беларускай мовы, вы ставіце сабе мэты нейкія ў гэтым?

— Можна тут казаць высокія словы пра тое, што я намагаюся ахапіць усіх беларусаў ва ўсім свеце, але перш за ўсё, я лічу, трэба пачынаць з сябе. Калі мне гэта цікава, калі мне цікава знаходзіць нейкія цікавыя словы, нейкія цікавыя выразы, якія ёсць толькі ў беларускай мове, гэта мяне матывуе ствараць гэтыя відэа. А людзі: яны ж бачаць, як я гэта ствараю, што мне гэта цікава, і яны таксама цікавяцца. Такі ланцужок атрымліваецца.

Я бачу, што гэта і ёсць мая мэта. Праз самазацікаўленасць рабіць так, каб і іншыя цікавіліся, у тым ліку моладзь.

Да прыкладу, у тыктоку на працягу 28 дзён мяне паглядзела 1,9 мільёнаў чалавек. З гэтай колькасці 69,9% — гэта людзі з тэрыторыі Беларусі. 34% маюць ад 18 да 24 гадоў, і яшчэ 28% — гэта ад 25 да 34 гадоў. Бачыце, гэта не толькі моладзь, але і старэйшыя людзі.

А да прыкладу, у інстаграме аўдыторыя яшчэ больш сталая. Вось, да прыкладу, відэа пра Дзеда-барадзеда. У мяне была такая міні-серыя пастоў, у якіх я прыгадваю пра тое, што можа складаць такі культурны код беларусаў, у тым ліку прыгадваю калыханку Дзеда-барадзеда.

У інстаграме гэтае відэа з ім паглядзела 655 тысяч чалавек, ёсць шмат падабаек, каментарыяў, а ў тыктоку — толькі 3564 чалавекі.

— Бо моладзь не ведае Дзеда-барадзеда…

— Так, не ведае. Але калі я бяру калыханку «Пакрысе на расе», то ў тыктоку 326 тысяч праглядаў, а ў інстаграме — амаль у тры разы менш. Бачыце, такім чынам, я ахопліваю розныя аўдыторыі. Таксама ёсць відэа на youtube у фармаце shorts, гэта кароткія відэа. Але на ютубе можа быць і дзве тысячы праглядаў, а можа быць і 18 тысяч, або ўсяго 288. Там цяжка прадбачыць наперад, але цікавасць ёсць.

— Падзялюся асабістай рэфлексіяй. Вось вы згадалі відэа пра Дзеда-барадзеда, і мяне вельмі здзівілі некаторыя каментарыі пад гэтым відэа, што, аказваецца некаторыя ў дзяцінстве баяліся гэтага персанажа. Гэта было адкрыццё. Здаецца, такі пазітыўны персанаж

— Так, гэта было цікава. Чаго там, здаецца, баяцца? Як казала тая ж мая бабуля: «Вось табе, калі хочаш». Але былі каментарыі і такія, што толькі цяпер я зразумеў, што дзякуючы гэтаму ў мяне ёсць веданне мовы.

— Яшчэ пра маладых людзей. Маладых людзей, дзяцей можна зацікавіць беларускай мовай, можа, справа ў форме падачы? Вось вы кажаце, ваш сын вам ужо дапамагае, і гэта ж не выклікае ў яго супраціву…

— Так, яму цікава гэта. Ён сам гаворыць, што, тата, давай нешта здымем, хоць яму пяць гадоў. А ці ёсць цікавасць у моладзі да беларускай мовы? У мяне гэтае пытанне не стаіць, таму што я бачу жывую цікавасць да мовы і жаданне вывучаць родную мову. Толькі размаўляць з маладымі людзьмі трэба на іх мове.

@mova_4_u Буська #мова #белмова #белорусскийязык #этобеларусь #этобеларусьдетка #Беларусь #mova #Belarus #беларускаямова #роднаямова #belarusianlanguage #беларускіцікток #беларускітікток #TikTokБеларусь #белтыкток ♬ оригинальный звук - Мова ад Васіля

І мне не сорамна падацца смешным або недарэчным. Сорамна будзе, калі я нічога не зраблю для прасоўвання роднай мовы. Чым прасцей будзе вывучаць мову, тым лепей для ўсіх нас. Я зразумеў, што ў гэтым працэсе мы ўсе — як падлеткі.

Вось асабіста ў мяне быў вялікі перапынак у размове на беларускай мове, я, па сутнасці, спыніўся ў развіцці па гэтым напрамку на ўзроўні выпускніка школы. Мне падаецца, што як і большасць беларусаў, на жаль.

З часоў наведвання ў якасці журналіста розных прэс-канферэнцый у мяне нарадзілася фраза як бы ад імя арганізатараў гэтых прэс-канферэнцый, што «ў нас максімальна важная тэма, таму мы раскажам пра яе максімальна сумна». А я не хачу сумна і нудна, доўгімі лекцыямі або доўгімі тэкстамі. Беларуская мова — яна жывая, яна развіваецца, і гэта трэба паказваць.

Вось да майго відэа пра шуфлядку пакінулі каментарый, што гэта «адзін біт інфармацыі». Што, спрабавалі абясцэніць маю працу? А гэта праца. 10 секунд відэа заняло некалькі гадзін працы, без уліку самой ідэі. Як вынік — сотні вясёлых каментарыяў, сотні тысяч праглядаў, людзі дзякуюць, дзеляцца гэтым відэа. І я цяпер ведаю, што гэты адзін біт інфармацыі яны запомнілі назаўжды.

Ведаеце, ім не трэба нічога рабіць, каб запомніць. І такі фармат — адна з маіх мэт: каб людзі запаміналі мову, не прыкладаючы ніякіх намаганняў.

— А ці маеце вы свае любімыя словы па-беларуску?

— Ой, у мяне ёсць некалькі такіх слоў. Адно з іх таксама ад маёй бабулі — гэта словы «нягеглы». Вось яна сварылася калі на мяне, то казала гэта слова. Яшчэ адно з такіх слоў — «валацуга». У гэтых слоў ёсць свой характар, і іх вельмі цяжка перакласці на рускую мову. І яшчэ мне вельмі падабаецца слова «летуценнік». Калі я жыў у Тбілісі, то зняў нават відэа на гэтую тэму…

Сачыць за творчасцю Васіля Ядчанкі можна па наступных спасылках: у інстаграме, тыктоку, ютубе і фэйсбуку.

Чытайце таксама:

«На 10 месцаў тры чалавекі». Чаму ў беларускіх універсітэтах недабор на «беларускую філалогію»

Марыла пра Беларусь у складзе Расіі, а стала «нацыяналісткай». Беларуская блогерка ў эміграцыі распавяла, як так сталася

Ютубер выклаў пяць аргументаў, чаму не пераходзіць на рускую мову ў ютубе

«Хачу, каб дзіця не грузілі беларускай мовай, а каб яна была ў яго жыцці». Што такое казкатэрапія ад «Кніжнага воза»

«Прапаганда называла мяне этнічным палякам — а я беларус». Заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» пра яе гісторыю, нападкі рэжыму і нечаканыя кнігі ў топе спамповак

Каментары4

  • Яська
    26.08.2023
    Good, добра малайца!!!!!
  • Улад
    26.08.2023
    TikTok зрэдку бачу, але Васіля там не заўважаў. 
    Дзякуй НН за інфармацыю, я падпішусь на гэтага хлопца.
  • Ящичек в столе
    27.08.2023
    Acab, очень точно ты описал ВСЕ свои комментарии 🤣🤣🤣

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары19

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве плануюць правесці Вялікі беларускі дзіцячы фэст1

Мужчына з Чыты 70 гадоў шукаў бацьку-беларуса, а знайшоў на шоу Малахава братоў

Сіноптыкі прагназуюць пад канец тыдня пахаладанне і мокры снег2

Закрытая справаздача Мінздароўя пацвярджае дэмаграфічную катастрофу19

У Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі тыкток-старонкі Славы Камісаранкі і Аляксандра Івуліна

У Гродне правераць бяспеку Замкавай гары — каб Стары замак не споўз у Нёман

«Вось убачыце, адбудзецца родная Беларусь, бо гэта папроўдзе». Мілінкевіч расказаў пра свайго дзеда, які змагаўся за беларушчыну2

Уладальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Кітая

«Некаторыя настаўнікі прамываюць мазгі дзецям, што іх у Еўропе ніхто не чакае». Бацькі пра ідэалогію ў школах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары19

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары

Галоўнае
Усе навіны →