Грамадства22

Вользе Карач адмовілі ў кампенсацыі маральнай шкоды за нясвоечасовую адмову ў прытулку

Тэрміны разгляду просьбы Вольгі Карач аб прадастаўленні прытулку ў Літве былі парушаныя. Такое рашэнне па скарзе Вольгі Карач прыняў Віленскі акруговы адміністрацыйны суд, піша ТАСС.

Вольга Карач. Фота: ОСЦ

«Разгляд заявы ў Дэпартаменце міграцыі зацягнуўся амаль на год. Гэта з'яўляецца парушэннем закона, які абавязвае вынесці рашэнне на працягу шасці месяцаў», — гаворыцца ў паведамленні судовай інстанцыі.

Суд, аднак, адмовіўся прысудзіць Карач, як яна таго прасіла, €5 тыс. за маральную шкоду, не знайшоўшы для гэтага дастатковых падстаў. Дэпартамент міграцыі абавязалі толькі да выплаты €400 судовых выдаткаў.

Карач знаходзіцца ў Літве ўжо дзевяць гадоў. Дэпартамент дзяржбяспекі сцвярджаў у жніўні, што актывістка супрацоўнічала са спецслужбамі Расіі. Сама яна факт такога супрацоўніцтва адмаўляе.

Дзяржбяспека палічыла, што прысутнасць у Літве можа пагражаць інтарэсам нацбяспекі.

Такія асобы высылаюцца з краіны, але хоць актывістцы было адмоўлена ў прытулку, па гуманітарных меркаваннях ёй выдалі новы часовы від на жыхарства.

Каментары2

  • Янук
    07.09.2023
    Урраааа!
  • парадчык
    08.09.2023
    Вольга. паглядзице фильм пра Кавалькову на ютюб. Зьявиуся учора.

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль10

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі13

Жыхар Магілёва прадае 20-капеечную манету за 480 рублёў. У чым яе асаблівасць?2

Лідар групоўкі ХТШ Ахмед аль-Шараа абвешчаны часовым прэзідэнтам Сірыі1

У Вашынгтоне ўпаў пасажырскі самалёт, сутыкнуўшыся з верталётам. На борце былі 64 чалавекі1

У Лідзе вызначыліся, як будзе выглядаць помнік паэту Валянціну Таўлаю ФОТА2

Кіраўнік Еўрарады: Еўрасаюз гатовы абараняць тэрытарыяльную цэласнасць Даніі5

У Шуміліне за «экстрэмізм» будуць судзіць загадчыка хірургічнага аддзялення мясцовай бальніцы

Па сеціве паляцела навіна пра атаку дронаў на Мазырскі НПЗ. Гэта фэйк2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць