Ежа1010

У крамы паступілі цукеркі, да стварэння якіх спрычыніўся Мікалай Лукашэнка

У фірмовых крамах «Камунаркі» з'явіліся ў продажы цукеркі з сухога малака, паведамляе Белдзяржхарчпрам.

Неўзабаве плануецца пачаць пастаўку цукерак Камбінатам школьнага харчавання з перспектывай запуску прадукту ў масавую вытворчасць.

Фота: Камунарка

Ідэю стварэння цукерак падкінуў Мікалай Лукашэнка, пасля чаго яго бацька звярнуў увагу на папулярны ў Кітаі прадукт — цукеркі з прэсаванага сухога малака. Паколькі такой сыравіны ў Беларусі дастаткова,то Лукашэнка-старэйшы прапанаваў арганізаваць такую вытворчасць і ў Беларусі.

Фабрыка ўзялася за праект і выпускае іх пад гандлёвай маркай «Дзіцячыя гісторыі».

Дражэ вырабляецца на плошчах фабрыкі «Чырвоны харчавік» і зроблена сумесна з навукова-практычным цэнтрам па харчаванні. Цукерка складаецца з збожжавых шакаладных шарыкаў, пакрытых белым шакаладам і сухім малаком, мае водар банана.

Прадукт фасуецца ў пакеты па 50 грам, каштуюць яны адзін рубель 48 капеек, але калі купляць кілаграмамі, то 26 рублёў 88 капеек.

Каментары10

  • даведка
    05.10.2023
    Какое-то одно сплошное жэстачайшэе извращение... Драже из сухого молока со вкусом банана, придуманное Колей, подсмотренное в Китае, разработанное РНПЦ, производимое бобруйским «Красным пищевиком» по заказу миснкой «Коммунарки» по прихоти престарелого Лукашенко.
  • ІМЯ
    05.10.2023
    Цукеркі ад Колі - гэта копія копіі. Арыгінальныя цукеркі з сухога малака- наогул не кітайская вынаходка, а проста складзеная чарговая ідэя. Арыгінальныя цукеркі робяцца ў Італіі з 1956 года ( Galatine Latte). Коля, не спыняйся, кітайцы шмат чаго яшчэ накапіравалі!
  • ІМЯ
    05.10.2023
    даведка, з рэцэпта, скрадзенага кітайцамі ў італьянцаў.

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру2

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэкамендаваць краіну нікому дакладна не буду». Беларуска-палітэмігрантка паехала на адпачынак у Венесуэлу — і была затрыманая паліцыяй5

Малдова афіцыйна заявіла пра непрызнанне выбараў Лукашэнкі2

Адэсіт, які перажыў Халакост, параўнаў у Бундэстагу Гітлера і Пуціна1

Аператарам сотавай сувязі не дазволяць павышаць цэны на паслугі2

Кабінет хоча стварыць Фонд для беларусаў. Расказваем, каму ён будзе дапамагаць20

Стаўкі ўтыльзбору на аўто прыраўняюць да расійскіх. Вось чаму гэта кепская навіна для аўтамабілістаў7

Новыя ўлады Сірыі патрабуюць ад Расіі выдаць Башара Асада3

Горад Часаў Яр захоплены Расіяй пасля года крывавых баёў 1

У Маларыце затрымалі мужчыну, які зняў дзяржаўны сцяг з фасада аптэкі. Кажа, хацеў павесіць на лецішчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру2

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць