Здароўе22

Вітаміну С больш, чым у лімоне, моцны антыаксідант і антыбактэрыяльны сродак. Садавіна, якая сур'ёзна недаацэнена беларусамі

Сок з айвы — сапраўдная крыніца вітамінаў. Яго раяць дадаваць у чай для падтрымання імунітэту, прадухілення прастуды і зніжэння халестэрыну. Прыгатаванне соку мае свае асаблівасці.

Айва quince
Фота: Getty Images

Айва — унікальная садавіна, якая недаацэненая на кухні ў беларусаў. На яе аснове можна прыгатаваць смачны мармелад, настойку ці сок, які часта дадаюць у гарбату. У выніку яна набывае характэрны смак. Па гэтай прычыне айву можна выкарыстоўваць замест лімона, але яна змяшчае значна больш высокую дозу вітаміну С.

Акрамя яго, айва ўтрымлівае вітаміны групы В (В1, В2, В3, В6), вітамін А, фоліевую кіслату, натрый, цынк, фосфар, калій, жалеза.

Таксама варта ведаць, што гэты плод багаты на антыаксіданты, такія як поліфенолы з антыаксідантнымі ўласцівасцямі і пекціны, якія дапамагаюць выводзіць таксіны з арганізму. У сваю чаргу, дубільныя рэчывы валодаюць супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі. Яны карысныя пры падвышанай патлівасці ці экзэме.

Айву часта ўжываюць у выглядзе сокаў і сіропаў, якія з'яўляюцца ідэальным дадаткам да гарбаты восенню і зімой.

Дзякуючы вітамінам і мінералам, сок айвы валодае супрацьвіруснымі, бактэрыцыднымі супрацьгрыбковымі ўласцівасцямі. Яго можна выкарыстоўваць як дапаможны сродак у барацьбе з прастудай, грыпам і захворваннямі верхніх дыхальных шляхоў. Сок дапамагае аблегчыць пастаянны сухі кашаль.

Сок айвы валодае сагравальным уздзеяннем, таму яго варта піць халоднымі вечарамі. Акрамя таго, рэгулярнае ўжыванне гэтага напою падтрымлівае настрой у перыяд кароткага светавога дню. 

Багацце мікра-і макраэлементаў у соку айвы станоўча ўплывае не толькі на імунную сістэму, але і на сістэму стрававання. У першую чаргу яго рэкамендуецца піць пры расстройствах страўніка. Ён таксама палягчае пякотку. Акрамя таго, сок айвы паскарае абмен рэчываў, таму яго можна ўжываць людзям, якія прытрымліваюцца дыеты.

Сок айвы дапамагае зменшыць крывяны ціск, рэгуляваць узровень глюкозы і зменшыць узровень дрэннага халестэрыну. З-за ўтрымання жалеза ён рэкамендуецца пры анеміі. Акрамя таго, антыаксіданты, якія змагаюцца са свабоднымі радыкаламі, надаюць соку айвы заспакаяльныя ўласцівасці.

Айвовы сок да чаю — рэцэпт для кожнага

Айвовы сок рыхтуецца вельмі хутка. Проста вымыйце садавіну, разрэжце на невялікія кавалкі (не лупячы) і выдаліце насенне. Дадайце садавіну ў слоік і выкладзіце па чарзе пластамі айву і цукар. Закрыйце слоік і пастаўце ў цёмнае месца. Варта акуратна падтрэсці слоік, каб цукар і садавіна добра перамяшаліся. За гэты час плады вылучаць сок. На 1 кг садавіны рэкамендуецца выкарыстоўваць 1—1,5 кг цукру.

Праз 4—5 дзён, а то і раней, калі вы заўважыце, што плады выпусцілі шмат соку, яго можна дадаваць у гарбату. Пасля адкрыцця айвовы сок варта захоўваць у халадзільніку.

Чытайце яшчэ:

Не толькі чай з лімонам. 7 рэцэптаў гарачых і духмяных восеньскіх напояў

Кампот з чырвоных парэчак — спатоліць смагу і дадасць вітамінаў

Гэты напой падтрымае імунітэт і дапаможа заснуць

Каментары2

  • John La
    22.11.2023
    Такое адчуванне, што вітаміны С больш дзе заўгодна, толькі не ў цытрыне.
  • Так думаю
    24.11.2023
    Антосю, "антыбактэрыцыдныя" -- гэна ўжо перабор....

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць