Каментары да артыкула

«Алексін — гэта Віктар, Тапузідзіс — гэта Дзмітрый». Захапляльная гісторыя бізнэсу Паўла Тапузідзіса

  • mikola
    12.12.2023
    Malaiczyna ! Baczna velmi Prystoiny Czalavek ! Udaczy Jamu i nijakih lukasenkau(potym) !
  • БС
    12.12.2023
    Люблю Ніву за такія артыкулы.
  • Вусень
    12.12.2023
    Пасля прачытання артыкула з'явілася жаданне высветліць, ці не выраслі крылы ў гэтага сябра Дзімы Лукашэнкі.
  • внимательно слушаем
    12.12.2023
    послы ПИС задали вопрос новому премьеру Туску: как должны выглядеть отнощения РП с лукашенкой после начала работвы нового правительства, через пол-часа Туск будет овечать
  • Алексин
    12.12.2023
    предвыборная нативка Топы? смело нн, смело
  • Очэнь
    12.12.2023
    Інцярэсна
  • Очэнь інцярэсна
    13.12.2023
    Мне вот очэнь інцярэсна, а як гэты бізнесмэн сабіраіцца падаткі спраціць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць? В обшчэм беларусы ў 2020 годзіку абралі па-мойму другога чылавека, а катораму ён хабары плоціт, я как-та так панімаю ні зможыт іво адмазаць ад сплаты падататкаў, так як сам ішчо ні расчытаўся за Майбазі і васямнадцацт рэзідэнцый. В опшчэм, па-ходу ўліп енты грэк, прыйдзецца прадаваць іму свой бізнэс бо там ішчо працэнцікі капаюць))
  • хтосьці
    13.12.2023
    Сам сабою гэта бізнэс не вельмі высокамаржынальны, як бы каму ні здавалася.
    У іншых краінах выдаткі на сыравіну і выгатаўленне тытунёвых вырабаў складаюць адзінкі адсоткаў ад рэалізацыйных цэнаў - гэты "бізнэс" не высокамаржынальны, а звыш высока! І нездарма амаль паўсюдна кантралюецца або сур'ёзна рэгулюецца дзяржавай, нароўні са спіртавымі напоямі.
    Аўтар такога выказвання відавочна хлусціць, і гэта лішні раз прымушае сумнявацца ў неангажаванасці апытаных экспертаў.


    https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/331786
    Гэта прадстаўнік таго рэдкага тыпу менеджараў, якія могуць весці самыя рознапланавыя бізнэсы, і ўсё ў іх удаецца.
    Ну проста дзіва дзіўнае, і ў чым жа тут сакрэт?) Можа, справа нават не ў дэманстратыўнай замазаннасці "менеджараў" у фальсіфікацыях, а і ў сістэмным садзейнічанні злачынствам?
    У 2014-м давялося асабіста бачыць нейкага таксама менеджара з "Тытунь-Інвеста", што прыязджаў інспектаваць выбарчы ўчастак на захадзе сталіцы (нешта падказвае, што наўрадці яму не было больш з кім прыватна паразмаўляць пра тое, як дзяржава прымушала вырабнікоў падвышаць цыгарэтныя цэны, акрамя як са старшынём камісіі/КДБшнікам даўно на пенсіі).

    https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/331786

    Не Чыж («Прастор» — «НН») зрабіў перадавую краму, не Васілько («Еўраопт» — «НН»), а Тапузідзіс з Пятровічам усім паказалі.
    Паказалі нейкаму сталічнаму бузінесмену, як адкрываць гандлёвыя кропкі фармату "дорага-багата" на зайздрасць менш набліжаным да сямейкі заможным гандлярам?)
    Той жа Еўрагандль, падаецца, здолеў не толькі распаўсюдзіць сетку аж да дробных мястэчкаў і пэўны час рабіць дастаўку свежых харчоў ці не ў любую кропку краіны, але і вывесці кропкі прыбытку за межы дзяржавы, каб не цалкам залежаць ад самадурства саміведаецекаго ды своры нібы таксама бізнэсоўцаў рознай ступені набліжаннасці. Як бачым, шматгадовыя ўладальнікі тытунёвай рэнты абралі трохі іншы шлях да асабістага багацця.

    Яго паважаюць за прыстойнасць: нікога не зруйнаваў — хаця мог бы, нікога не пасадзіў у турму.
    Што называецца, дажыліся - ужо не толькі бандытам пры пасадах, але і пры кашальках трэба дзякаваць, калі яны цябе не саджаюць проста так!)

    Зважаючы на надзвычай ліслівае заканчэнне артыкула, становіцца нават цікава, колькі ж героі артыкула заданацілі праз Патрэон. Ну бо такімі ўжо чысцюткімі наркагандляры апынуліся, што хоць да раны прыкладай)
  • Грошыкі
    13.12.2023
    хтосьці, лухту пішаш. Лёгікі бракуе, але эмоцыяў задужа. Эканоміка Беларусі не працуе так як у іншых краінах. На Беларусі вытворца можа быць стратным, а зробленая ім прадукцыя ўзбагачае "сям'ю". На заводзе ледзь "папіццот", а адзін дубайскі куфэрак пухне ды пухне. Астатняе спрэс эмоцыя ды асацыяцыі. Толькі хачу зазначыць чыстым праведнікам: калі ў Беларусі вы купляеце хлеб і малако, то вы таксама наўпрост напаўняеце той самы "дубайскі сейф".
  • хтосьці
    13.12.2023
    Мушу трошкі ўдакладніцца: быў сведкам турнэ прадстаўніка "Тытунь-Інвеста" па ўчастках не ў 2014-м, а ў 2012-м - тады якраз моладзь ладзіла байкот галасавання на адной менскай акрузе.
  • хтосьці
    13.12.2023
    Грошыкі, так і ўяўляю сабе стратнае наркавырабніцтва з манапольным імпартам па дзяржаўным квотам цягам дзесяцігоддзяў. Давялося ажно лакшэры крамы і клубы будаваць, каб хоць неяк адбіць страты)
    Вынікам маем: у фальсіфікатараў мільярды, а ў краіны скарачэнне працягласці жыццяў (дый здаровай нараджальнасці таксама) + пагаршэнне якасці жыцця і мільярдныя выдаткі на лячэнне актыўных і пасіўных спажыўцоў.

    А з хлебам і малаком гісторыі трохі розныя. Хлеб субсідуецца з часоў саўка, там мільярды не заробіш. У той час малако з экспартам вырабаў працягвае падмінаць пад сябе яшчэ адзін набліжаны праведнік, што з 90-х атрымлівае імпартныя квоты на адмыслова манапалізаваным рынку морапрадуктаў.

    Дзіўнавата бачыць, калі ад гэтых “бізнэсаў” не тое, што не спрабуюць дыстанцыявацца (бо сякі-такі выбар на рынку бывае дагэтуль), але яшчэ і нахабна рэкламуюць, нармалізуючы любыя спосабы нажывы
  • Харошы лукашыст
    13.12.2023
    Праслязіўся
  • Рыгорыч
    04.01.2024
    А сколька я вам магу заданациць, штобы вы написали аба мне так жэ камплиментарна?
  •