Гэта «Горкія гады: Трагедыя Заходняй Беларусі 1944-1954» Аляксандра Татаранкі. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Баранавіцкага раёна і Баранавічаў 6 снежня.
Аляксандр Татаранка з'яўляецца таксама аўтарам кнігі «Недазволеная памяць: Заходняя Беларусь у дакументах і фактах: 1921-1954-я гады».
У студзені экстрэмісцкімі прызналі адразу 12 кніг.
«Экстрэмісцкімі», з пункту гледжання рэжыму Лукашэнкі, цяпер з'яўляюцца такія выданні:
- Анатоль Тарас. «Беларусь превыше всего!: (О национальной беларуской идее)»;
- Уладзімір Бешанаў. «Год 1942 — учебный»;
- Вадзім Дзеружынскі. «Забытая Беларусь»;
- «Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выклiкi «рускага свету» i Беларусь. Выпуск 6», пад рэдакцыяй Анатоля Тараса;
- Сяргей Захарэвіч. «Большая кровь: Как СССР победил в войне 1941 — 1945 гг.»;
- Леанід Лыч. «Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусi ў часы вайны (1941 — 1944 гг.)»;
- Анатоль Тарас. «Постсоветский транзит: между демократией и диктатурой: Сборник статей»;
- «Праблемы гуманiтарнай бяспекi Беларусi: Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыi»;
- Віктар Сувораў. «Тень Победы»;
- Анатоль Тарас. «Страницы прошлого: статьи по истории Беларуси»;
- «Трансфармацыi ментальнасцi беларусаў у XXІ ст. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыi»;
- Алег Усачоў. «Кто, как и зачем убил Вильгельма Кубе».
У снежні 2022 года атрымалі такі статус манаграфія Святланы Казловай «Аграрная палітыка нацыстаў у Заходняй Беларусі», ілюстраванае выданне «Айчына» ды некалькі іншых выданні.
Агулам «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі дзясяткі пазіцый, сярод якіх Telegram-каналы «Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы» і «Прадстаўніцтва па замежных справах», а таксама сайт pozirk.оnline.
Каментары