Культура22

Маскоўскі тэатр адмяніў прэм'еру спектакля «Крэмулятар» паводле Сашы Філіпенкі

Акцёра, які грае следчага, павезлі ў ваенкамат.

Фота: фэйсбук Сашы Філіпенкі

Маскоўскі «Тэатр на Пакроўцы» адмяніў прэм'еру спектакля «Крэмулятар» паводле беларускага аўтара Сашы Філіпенкі.

«Выклікалі рэжысёрку [Анастасію Паўтаву] і сказалі, што не будзе спектакля. Пакуль яна размаўляла ў дырэкцыі, акцёра, які грае следчага Перапяліцу, павезлі ў ваенкамат. Яму ўручылі проста ў тэатры позву», — расказаў Філіпенка ў эфіры «Жывога гваздзя». Пісьменнік зазначыў, што з акцёрам усё добра, яго не адправілі на фронт, піша «Новая газета Еўропа».

Паводле слоў Філіпенкі, прэм'ера была намечана на студзень 2024 года. Пісьменнік расказаў «Новай газеце Еўропа», што спектакль быў ужо гатовы, яго рэпетавалі некалькі месяцаў.

Філіпенка мяркуе, што прычынай адмены прэм'еры магла стаць як яго палітычная пазіцыя, так і змест самога спектакля —пастаноўка прысвечана падзеям, якія адбываліся ў часы сталінскіх рэпрэсій.

«Я думаю, і тое, і другое. Яны, вядома, спектакля не бачылі. Думаю, што проста паглядзелі, хто аўтар, а потым і анатацыю, і зразумелі, што не пройдзе», — сказаў Філіпенка «Новай Еўропе».

Герой «Крэмулятара» Пётр Несцярэнка — дваранін і ўдзельнік Белага руху, які стаў агентам НКВД і першым дырэктарам Маскоўскага крэматорыя. Днём Несцярэнка крэміраваў савецкую эліту, памерлую сваёй смерцю, а ўначы — целы расстраляных у НКВД.

Несцярэнку арыштоўваюць праз дзень пасля нападу нацыстаў на СССР і абвінавачваюць у шпіянажы. Яго перавозяць у саратаўскую турму і праз допыты, якія вядзе там малады энкавэдэшнік, успаміны і мастацкія маналогі вязня з каханай жанчынай чытачы знаёмяцца з трагічным лёсам чалавека і гісторыяй з неверагодным фіналам. 

Каментары2

  • Gdansk
    18.12.2023
    Нефиг. Хай у гdыни ставиць raz na ruski rok.
  • А чего это вдруг?
    19.12.2023
    Там же все по-русски и про русских? Где еще как не в москве такое показывать/играть?

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС18

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Усе навіны →
Усе навіны

Выжылых на борце самалёта, што разбіўся ў Вашынгтоне, няма. У самалёце было некалькі фігурыстаў

Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў1

Мясаеды маюць больш шанцаў знайсці сабе пару — даследаванне3

Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Ціханоўская сустрэлася з Чарльзам Кушнерам9

У Сумах шахед ударыў па шматпавярховіку: чатыры чалавекі загінулі, дзевяць параненых

Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль11

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі13

Жыхар Магілёва прадае 20-капеечную манету за 480 рублёў. У чым яе асаблівасць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС18

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць