Навука і тэхналогіі11

Людзі хутка стануць непатрэбныя. Новы складскі робат Digit выконвае звычайныя галасавыя каманды

«Вазьміце скрынку колеру светлавога мяча Дарта Вейдара і перанясіце яе на верхнюю паліцу ў першым шэрагу».

Фота: Agility Robotics

Кампанія Agility Robotics падзялілася відэа з адным са сваіх робатаў па імені Digit з усталяваным ШІ. Нягледзячы на трывогу, звязаную з жахлівымі вобразамі разумных машын з поп-культуры, дэманстрацыйнае відэа паказвае бяскрыўднага складскога робата, які павольна, калі не з цяжкасцю, працуе над выкананнем крыху загадкавай задачы без прамога кантролю чалавека або падрабязных інструкцый. Тым не менш, хоць і не надта хутка, але ўсё ж паспяхова ён інтэрпрэтуе і выконвае каманду: «Вазьміце скрынку колеру светлавога мяча Дарта Вейдара і перамясціце яе на самую высокую вежу ў першым шэрагу».

Agility Robotics разглядае дэманстрацыю як пробліск таго, як вялікія моўныя мадэлі могуць палепшыць іх гуманоідныя машыны. У кампаніі мяркуюць, што гэта натуральная адпаведнасць, і апісваюць Digit як «фізічнае ўвасабленне штучнага інтэлекту».

Для дэма-відэа была створана спецыяльная прастора з шэрагам пранумараваных вежаў рознай вышыні, а таксама былі ўзятыя тры скрынкі з мноствам вызначальных характарыстык. Digit атрымаў інфармацыю пра гэтае асяроддзе, але пры гэтым не атрымаў ніякай канкрэтнай інфармацыі пра задачы і прызначэнне асяроддзя. Замест гэтага робату давалі натуральныя моўныя каманды рознай складанасці, каб даведацца, ці зможа ён іх выканаць.

Відэа паказвае ўнутраны маналог Digit крок за крокам, калі робат разважае над выкананнем задачы. Напрыклад, «Я павінен даведацца, якія каманды я магу выкарыстоўваць»; «Я павінен спачатку ацаніць асяроддзе, каб убачыць, якія прадметы і месцы даступныя»; і нарэшце «Светлавы меч Дарта Вейдара чырвоны, і таму чырвоная скрынка (box2) — гэта тая, да якой мне трэба рухацца. Самая высокая вежа ў першым шэрагу — пад нумарам 4 (tower4). Спачатку я буду рухацца да месца, дзе знаходзіцца box2».

Пасля перамяшчэння да месца чырвонай скрынкі Digit працягвае: «Цяпер, калі я на месцы скрынкі box2, я павінен забраць яе. Цяпер, калі ў мяне ёсць box2, я павінен перайсці да месца самай высокай вежы ў першым шэрагу, гэта tower4. Цяпер, калі я ля tower4, я павінен размясціць box2 на ёй». Нарэшце ён заяўляе пра завяршэнне сваёй працы: «Я лічу, што выканаў задачу, бо перамясціў скрынку колеру светлавога мяча Дарта Вейдара (чырвоная, скрынка 2) на самую высокую вежу ў першым шэрагу (вежа 4)».

Agility Robotics, якая прэтэндуе на тое, што Digit пазбавіць працаўнікоў ад найбольш цяжкай фізічнай актыўнасці, кажа, што стварыла дэманстрацыю, каб «паказаць, як вялікія моўныя мадэлі могуць зрабіць іх робатаў больш універсальнымі і хуткімі ў разгортванні. 

Engaget распавядае, што кампанія будуе фабрыку ў амерыканскім Арэгоне для вытворчасці 10 000 чалавекападобных робатаў штогод. Agility Robotics таксама падпісала пагадненне з Amazon аб тым, каб робата Digit тэставалі на прадпрыемстве Amazon у Сіэтле.

Калі пакінуць у баку фантастычныя страхі, пакуль робаты значна часцей наносяць шкоду людзям, крадучы іх складскія працоўныя месцы, чым збіраючыся зладзіць апакаліпсіс і ператварыць усіх людзей у бяздушныя батарэйкі. Як ні сумна, апошнім двум пунктам пакуль значна лепш даюць рады самі людзі.

Каментары1

  • Наста_та
    20.12.2023
    Людзей хутка стане не трэба - сфармулявана, быццам пісаў не чалавек, а AI, які кепска валодае беларускай мовай. Падказваю: людзі хутка стануць непатрэбныя

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»7

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе9

Асад быў здзіўлены, як дзейнічала яго армія3

Міліцыя будзе ўзмоцнена правяраць вакзалы і цягнікі3

Лесніка са Свіслачы судзяць за каментары ў тэлеграме па шасці крымінальных артыкулах. Яму пагражае да 12 гадоў1

«Не падайце духам, паручык Шпакоўскі». Як беларускія прапагандысты і аналітыкі рэагуюць на падзеі ў Сірыі15

Мінабароны: Беларусь не плануе ствараць наступальных груповак войскаў6

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

ЗША нанеслі ўдары па аб’ектах Ісламскай дзяржавы ў Сірыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»7

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →