Каментары да артыкула

Як магла б выглядаць форма і сімволіка беларускіх вайскоўцаў

  • Корбут
    03.01.2024
    Як бальзам на душу пасля ўсіх навін пра здзекі лукашыстаў, дзякуй НН!
    Менавіта так і павінны выглядаць вызваляльнікі Радзімы! Жыве Беларусь!
  • Ваша Ніва
    03.01.2024
    Да падрыву пятай кропкі ў беларускага КДБ 3, 2, 1...
  • Крутая спражка з Пагоняй
    03.01.2024
    Беларуская спражка з Пагоняй такая прыгожая!
    Хацелася б патрымаць яе ў руках!
  • CV
    03.01.2024
    Крутая спражка з Пагоняй , глядзі, можа давядзецца яшчэ яе панасіць! 
  • Падабаецца
    03.01.2024
    Прыгожа
  • Online
    03.01.2024
    Усе добра акрамя вайсковых званняў і формы. Узнагароды так сама не дапрацаваны. Невядома чаму Выкінуты ўзнагароды Рэчы Паспалітай. Дадаў бы сістэму узнагарод Аўстрыі. Там ёсць прыгожыя ўзнагароды згодна з нашай каляровай геральдыкай якіх можна дапрацаваць пад нашы. Так сама не зразумела чаму адмовіліся ад вайсковага сцяга ВКЛ - Пагоня на чырвоным палатнішчы і Сцяг Крыж Святога Юр'я - кавалерыі ВКЛ. Тое ж і да формы. У Вялікабрытаніі, ЗША і краінах НАТА форма прыгажэйшая. Чырвоныя бірэты нам не патрэбны. Пітліцы - мінулае стагоддзе. Пагоны ў Латвіі лепшыя і больш адпавядаюць стандартам НАТА. Так сама падабаюцца пагоны Славакіі. Ніжэйшыя чыны лепш з Латвіі ўзяць, а вышэйшыя са Славакіі. Можна дадаць герб Пагоню як у Канадзе.
  • CV
    03.01.2024
    Online , ну нельга ж усё пазычаць толькі таму, што яно самае прыгожае, мусіць быць нешта сваё, унікальнае.
  • Online
    03.01.2024
    Такое адчуванне што вайсковыя ранні узяты недзе з мінулага стагоддзя. Пітліц ўжо няма на сучаснай вайсковай форме ў краінах НАТА. Асабліва ў палявой. Невядома чаму аўтары формы і пагонаў не пацікавіліся крыніцамі з краін НАТА. Напрыклад "Ranks and insignia of NATO air forces officers" і "Ranks and insignia of NATO air forces enlisted". Нагадаю што патрэбна распрацоўка як рангаў для сухапутных войскаў, так і ВПС і ВМС. Больш таго належыць распрацаваць і структуру для Нацыянальнай гвардыі бо без Нацыянальнай гвардыі, як і без зброі ў насельніцтва не можа быць размовы пра вольную Беларусь.
  • От гэта грунтоўна папрацавалі!
    03.01.2024
    Дзякуй. Усё падабаеца, акрамя мо герба 91-га года (занадта асучаснены і нудны, "несапраўдны"). А шчыт на спражцы - дык і зусім недарэчна. Спражка - ўжо маленькі шчыт, там банальна няма месца на поўны герб! В выніку маленькага каня нібыта спаймалі, і бяжаць яму няма куды, бо капыты ўжо ўпіраюцца на краю шчыта. У летувісаў гэты момант палепей зроблены, IMO. 
  • Diary
    03.01.2024
    Так. Заходзім ў Вікіпедыю і цікавімся гербамі Берасцейскага, Менскага, Полацкага, Мсціслаўскага ваяводстваў (польскамоўная Векіпедыя). Бярэм ад туль наш Герб і апрацоўваем колер на шчыце і на сядлу ваяра і атрымаем добры і сучасны герб Пагоня.
  • От гэта грунтоўна папрацавалі!
    03.01.2024
    Diary , у Вікіпедыі яны аднолькавыя, толькі колерамі розняцца :) Але больш жывыя, так. 
  • Вярніце лейтэнанта
    03.01.2024
    Цудоўная праца!

    Адзінае, што не спадабалася - гэта замена лейтэнанта на падпаручніка.

    У заходняй традыцыі і сучаснай арміі лейтэнант існуе, а вось падпаручнік асабіста ў мяне выклікае больш асацыяцыі з расійскай царскай арміяй.
  • Паручык
    03.01.2024
    Вярніце лейтэнанта , запісвайся ў ПКК
  • Вольная
    03.01.2024
    А чаму артыкул называецца "як магла б выглядаць", калі форма ўжо вырабляецца для БВА і ў артыкуле ёсць першыя ўзоры?
  • Варнава
    04.01.2024
    Вольная, бо калі ты не носіш ружовых акуляраў то мусіш разумець што Беларусь ужо назаўжды трапіла пад кантроль РФ і дзякуючы святлане мы назаўжды ўжо частка імперыі.
  • Я-я
    06.01.2024
    Варнава, то бок не лука і не пуцін Беларусь захопліваюць, гэта ўсё Ціханоўская?
  • Янка
    06.01.2024
    Варнава, прабачце, а хто павінен супраціўляцца далучэнню Беларусі да расейскай імперыі - выключна Святлана Ціханоўская ці можа вы таксама сваю д... падыміце?
  • 777
    03.01.2024
    Усё цудоўна, мне падабаецца. Адзінае, што хачу заўважыць як былы афіцэр адной з краін НАТА, гэта тое, што занадта многа падафіцэрскіх стопняў (званняў), аж цэлых 9. Гэта прынясе лішнюю блытаніну у кіраваньні войскам.
  • Bunion
    03.01.2024
    Пачатак ёсць. Але патрабуе дапрацоўкі. Ёсць форма палявая, ёсць камуфляж для розных выпадкаў. Ёсць званні для паветраных войскаў. Ёсць Нацыянальная гвардыя і яе асобная структура. Раю браць за прыклад і вывучаць вайсковую сістэму ЗША, у тым ліку структуру Нацыянальнай гвардыі ЗША. І тое як адпаведныя структуры працуюць у краінах Балтыі. Сістэма узнагарод вельмі слабая. Нават у маленькай Прусіі была лепшая. Першая Рэч Паспалітая і тая мела тры ордэна. Надпісы на лаціне то ВЯЛІКІ ПЛЮС. Погоня на армейскім рамні больш затратная. Тут добра ўлічваць эканамічныя магчымасці. І лепш спрасціць знак па ўзору Фінляндыі.
    Так сама належыць вярнуць сцягі Вялікага Княства Літоўскага з Пагоняй і Крыжом Святога Юр'я. То наша гісторыя і нашы сцягі.
  • Gossip
    03.01.2024
    Куды дзеўся сцяг Святога Юрыя і сцяг Пагоні што былі ў воску Вялікага Княства Літоўскага?
  • Gossip
    03.01.2024
    Шмат параднага на форме і мала баявога і тое што выкарыстоўваецца што дня. Такое адчуванне што форма ўзята з пачатку 1990х і не адпавядае сучаснасці. Раю паглядзець як выглядае сучасная камуфляжная вайсковая форма краін НАТА і нацыянальнай гвардыі ЗША. Трэ дапрацаваць.
  • Unicef
    03.01.2024
    Палпаручыка трэ выкінуць як нешта царскае. Малодшы харужы - лішні. Улічвайце вайсковую структуру рангаў НАТА. Так сама павінен быць штаб-сержант і майстэр-сержант.
  • Ваня
    03.01.2024
    Unicef, вучы гісторыю, паручык быў яшчэ ў войску ВКЛ
  • Ea
    03.01.2024
    Ваня, паручык войска ВКЛ ўзнік неяк ні раней чым у 18 стагоддзі. Калі ўжо і войска ВКЛ не было. Згодна з Вікіпедыяй ў войску ВКЛ сярод паспдовых асоб паручык не ўзгадваецца. А як ужо да ВКЛ то дзе сцяг ВКЛ, дзе Гетман вялікі, Ваявода, Рэгіментар? Непарадак.
  • Гістарыяграфія
    03.01.2024
    Ea, у 17 ст. Ён ўжо быў, шкада, што вы гэтага не ведаеце
  • Паручык
    03.01.2024
    Ea, слухай, там жа напісана БВА, а не ВКЛ
  • ЯНКА
    03.01.2024
    Чаму ня крыж Ярылы, а патрыяршы крыж, прытым рыхтык як на гербе Славакіі❓ Крыж Ярылы мо' пакрыўдзіць летувісаў (ці, як запраданцы іх завуць, літоўцаў)❓ Тых летувісаў, якія нахабна прысабечылі нашу гісторыю й стварылі нават сярод т.зв. беларускіх гісторыкаў плынь пралетувіскага запрадантызму❗
  • Проста жыхар
    03.01.2024
    ЯНКА, Пагоня ўзору 1991 году зробленая ў стылі "грунвальдскіх" часоў, з большага пры распрацоўцы абапіраліся на выяву Пагоні на надмагіллі Ягайлы ў Кракаве, а там выяўлены як раз патрыяршы крыж, а не сіметрычны 6-канцовы.
  • ЯНКА
    04.01.2024
    Проста жыхар, так, дзякуй, паглядзеў. Між тым нам мусіць быць бліжэйшы не хрысьціянскі (Патрыяршы), а паганскі крыж Ярылы. Як і летувісам.
  • ЯНКА
    04.01.2024
    🛬 Трэ' зацеміць, што самалёты ваенна-паветраных сілаў ЗША даўно лётают на крылах з БЧБ сьцяжкамі.
  • Unicef
    03.01.2024
    Усе добра але нема Сцяга войска ВКЛ. Хто сказаў што ў войску выкарыстоўваецца толькі адзін штандарт? Асобны штандарт можа быць у сухапутных войскаў, у войскаў ВПС, у генеральнага штабу, у ВМС, у Нацыянальнай гвардыі і гд. Абавязкова да агульнай арміі патрэбна дадаць нятолькі сілы спецаперацыі, але і іншыя войскі. У тым ліку Нацыянальную гвардыю як асобны рэзерв і як структуру якую належыць ўвесці з першага дня вызвалення Беларусі з дазволам грамадзян на зброю. Раю разгледзець асобны сцяг з крыжом як чырвоным крыжом на белым палатнігчы, так і белым крыжом на чырвоным палатнішчы. Ўлічыць нашы сцягі часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Герб Пагоня можа быць розным ў войсках. У тым ліку з чырвоным шчытом і белым крыжом і наадварот з белым шчытом і чырвоным крыжом. Такія разнастайныя гербы выкарыстоўваюць у геральдыцы ЗША, такія гербы выкарыстоўвалі і ў геральдыцы ВКЛ.
  • Пара-Леановіч
    03.01.2024
    Добра! Троху падтачыць дэталі і будзе добра.
  • University
    03.01.2024
    Кірыліцу прыбраў бы са сцяга і з узнагарод. Вольнай Беларусі на штандартах належыць мець лацінку. Да сцяга дадаць сцяг войска ВКЛ з Пагоняй і сцяг з Крыжом. Вайсковыя званні і рангі падпрацаваць пад сістэму кодаў і стандартаў НАТА "Ranks and insignia of NATO".
  • Бруна
    03.01.2024
    University, а сам чаго лацінкай не пішаш?
  • Well
    03.01.2024
    Бруна, Patrochu pačynajem.
  • Ł
    03.01.2024
    Сымболіка выглядае нядрэнна, але прататыпы формы нпрпджаюць пытаньні. Уся сумна шэрая, паспрабуйце дадаць колеру. Нашто патрэбны аксельбанты для кожнага? Ну й маё любімае – жаночая форма. Нехта пры распрацоўцы падлучыў свае падлеткавыя фантазыі. Ёсьць простае й самае адэкватнае рашэньне – унісэкс па прыкладу канадскай коннай паліцыі. Няхай вайсковыя выглядаюць як вайсковыя, а ня сэкс-цацкі.
  • жэстачайшэ мяккая дыктатарка
    03.01.2024
    Ł, Ёсьць простае й самае адэкватнае рашэньне – унісэкс па прыкладу

    ўніформы Каралеўскага палка Шатландыі
    пагоны дык амаль 1 у 1
    ды й астатняе таксама
  • Ivy's
    03.01.2024
    Усе адмовіліся ад ахоўнага колера, прынамсі зялена-аліўкавага ў розных адценнях, бо не хацелі патрапіць у адзін колер з расейцамі, бо мы мусім ад іх яўна адрознівацца*** Усе так. Бярэм за ўзор краіны НАТА.
  • Fist
    03.01.2024
    Васміканцовая зорка выглядае прыгожа.
  • No
    03.01.2024
    у манкуртаў дупа палыхае.




  • Tastes
    03.01.2024
    Шасціканцовая зорка была на гербах многіх родаў шляхты ВКЛ у тым ліку нашых беларускіх земляў.
  • Хадкевіч
    03.01.2024
    Tastes, на жаль, шляхты няма нешта сёння
  • Шляхціц
    03.01.2024
    Хадкевіч ,шляхецтва давалі за вайсковыя заслугі, так што...
  • Txt
    03.01.2024
    Навошта палкоўніку мець на форме нашыўку сержанта? Так сама навошта асобная нашыўка за параненне? Ёсць ўзнагарода "Пурпурнае сэрца". Яе і трэба ўвесці і даваць жаўнерам у выніку паранення. А над нашыўкі сержанта на форме афіцэра не зразумеюць калегі па НАТА. Асабліва блытаніца будзе з гэтаю нашыўкай на сержанскай форме. Нарукаве нашыўка сержанта а пагон капрала. Дадам што ў ЗША малодшы састаў пагонаў не мае. Там рангі якраз у выглядзе нашыўкі.
  • Барбосик
    03.01.2024
    Ну,форма есть! Осталось дело за малым,найти кого в нее одеть
  • Проста жыхар
    03.01.2024
    Барбосик, гэбня піша аднолькавыя каментары з двух нікнэймаў
  • Юрий
    03.01.2024
    Ну,форма есть! Осталось дело за малым,найти на кого ее одеть
  • Юрась
    03.01.2024
    Юрий,ХАХАХА! Юрий і Барбосик- тролі з однієї конюшні? Ви такі тупі,що строчите з однієї методички? Невже у Вольфовіча і Ейсмонт немає розумніших чуваків для роботи тролями? )))
  • Юрась
    03.01.2024
    А чому автори не використали форму та знаки розрізнення Армії БНР? До речі,представники Зеленського ,які розробляли нову форму ЗСУ теж наляпили казна-що,зробили щось середнє  між сучасною натовською формою та знаками розрізнення та.....формою кайзерівської Німеччини перед 1 Світовою війною. В Україні в таких випадках говорять: загадай ду....комусь Богу молитися,так він і лоб розіб"є....
  • Tissues
    03.01.2024
    Юрась, Згодны. Сучасная вайсковая форма і тым больш амуніцыя і так вельмі шмат каштуе. І ўсе гэтыя прычандалы з формы БНР і першай сусветнай вайны зараз не патрэбны. Форма павінна быць прастой ў яе вырабленні, не мець лишних цацак, і быць сучаснай.
  • Tartar
    03.01.2024
    Зайшоў у гугл "army nato", "form nato", "officer nato". Усё добра. Але трэ дапрацаваць форму. Прыбраць не патрэбнае. Дадаць неабходнае.
  • Diet
    03.01.2024
    А калі у ваяра тры паранення? То тры нашыўкі? Што за нашыўка пра баявыя дзеянні? Ёсць ўзнагароды і за баявыя і за ранення іх і трэ даваць. Сержанскую нашыўку белага колеру цапляць з аднаго боку (арміія ЗША, Латвіі) і нашыўку сержанта, ці капрала чырвонага колеру цапляць з другога боку (армія Эстоніі, Балгарыі, Літвы) на мундзір афіцэра ці іншы выглядае неяк не па натаўскі і нават незразумела.
  • Miga25
    03.01.2024
    Моё мнение герб Погоня на пряжке ремня красивей будет смотрится в старинном исполнении, а не в варианте 1991г., желательно в круге из венка,или ленты с надписями.
    Возможны другие знаки, та же восьмиконечная звезда с крестом...
  • Txt
    03.01.2024
    Выглядае лепш і прыгажэй чым у лукашэнаўскім саўковым недаразуменні, але пакуль не так дакладна і добра як у краін НАТА.
  • Teetotal
    03.01.2024
    Ідзем у ГУГЛ "Сцяг войска ВКЛ" адразу знаходзім баявы Сцяг войска ВКЛ (чырвоны крыж на белым палатнішчы) і знаходзім сапраўдную Пагоню войска ВКЛ файл (Flag of the Slonim County (1764-1792)) вось менавіта наша Пагоня: Чырвоны шчыт - жоўты Крыж. Так сама чырвоная і жоўтая ПАПОНА. Твар вершніка закрыты. Так выглядае сапраўдная літоўская - беларуская Пагоня пра якую і складалі песні. Пагоня войска ВКЛ. Вельмі шкода што пра яе забылі. Добра што Вы гэта чуеце сваёю душою і сэрцам.
  • Research
    03.01.2024
    Да парадаў яшчэ вельмі далёка. Больш сучаснага вайсковага. Прытым як на ўвесь сезон, так і у летнім, і зімовым варыянце. Камуфляж з краін НАТА.
  • Freddy
    03.01.2024
    не ну хлопцы, назву надо было не копировать у власовцев а назвать по своему. и тут без расейшчыны никак. и не "армия" а "войско".  
  • TCS
    03.01.2024
    Пагоны ў серым і белым колеру і чорным і жоўтым да сухапутных войскаў падыдуць самы раз.
  • Freddy
    03.01.2024
    на полевой форме не должно быть цветных эмблем как бы этого не хотелось. надо бы заменить на рукаве б-ч-б белый цвет на цвет куртки. иначе мишень для снайперов.
  • Redraw
    03.01.2024
    Хацеў бы пабачыць такую сучасную баявую тэхніку з такімі знакамі ў войску вольнай Беларусі.
  • Freddy
    03.01.2024
    от ремней сверху на кителях надо отказываться. старая традиция в современном мире абсолютно лишняя и бесполезная. мало того затратная. был бы военным носил бы только полевую форму. удобно и без лишних погремушек. хорошо что какошников(фуражек) нет в форме.  
  • адзін хрэн
    03.01.2024
    затое ёсць нешта падобнае на шкарпэтку ці прэзік на галаве
  • Хрэн ІІ
    03.01.2024
    адзін хрэн, вам памярэшчылася, калі п'еш, закусвац
  • Royal
    03.01.2024
    Стужка з бел-чырвона-белым сцягам на вайсковай тэхніцы будзе выглядзець так сама добра.
  • -
    03.01.2024
    На вайне няма часу баўбатаць і заводзіць ў лабірынт слоў, -

    кажа (як яго там?) туман? і... заводзіць у лябіріньть шматлікіх туманных слоу 😴

  • Абменны фонд
    03.01.2024
    -, клавішы купі, троль лукашысцкі
  • шо мундур, то мундур..
    03.01.2024
    шо там на верхнім правым кармане "Мундзіра Беларускай вызвольнай арміі" (10-е фота зверху)? шо за трызуб?
    а зверху (над карманам) шо за напісата? шо за ПРЗВІШЧА !?
    шо за пазорышчэ? га?

    https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/332700
  • We'd
    03.01.2024
    Усе добра, але генералаў на ўсіх не хопіць.
  • Сымон
    06.01.2024
    We'd , а іх шмат і ня можа быць. Бо званне генерала мусіць атрымлівацца не за выслугу гадоў, а за вельмі сур'ёзныя дасягненні, як у Залужнага. А паркетныя генералы кшталту Віктара Лукашэнкі альбо Хрэніна, альбо як у Расеі з яе маршалам Шойгу - БВА дакладна не патрэбныя.
  • thanks
    03.01.2024
    Дзякуй. Але прасцей і надзейней стварыць Нацыянальную гвардыю Беларусі па ўзору Нацыянальнай Гвардыі ЗША. Там ёсць і лёгкая пяхота, і бранітэхніка, і артылерыя, і што важна, авіацыя. Няма патрэбы ў лішніх нашыўках і параднай форме, уся ўвага вайсковай справе і зброі. Структура кіравання значна прасцейшая.
    Нацыянальная Гвардыя ЗША выглядае куды лепш чым ўсе саўковае, лукашэнаўскае і маскоўскае. Мае свае сухапутныя сілы і сваю авіацыю, свой спецназ. Апрануць нашых добраахвотнікаў у форму Нацыянальнай гвардыі ЗША і адпаведна узброіць. Шаўроны нашыя. Дадаць адпаведную тэхніку і дроны з артылерыяй. Будзе больш плёну. Пры вызваленчай аперацыі трэ ўлічваць што Нацыянальная гвардыя акрамя вайсковых мае функцыі паліцыі і памежнай службы што спатрэбіцца ў вызваленчай аперацыі. Рэкрутаў ў гвардыю так сама проста набіраць. У вольнай краіне зброя НГ можа знаходзіцца дома. Што будзе карысна пры фарміраванні рэзерваў і хуткага разгортвання. Усе іншыя напрацоўкі спатрэбяцца ў вольнай Беларусі.
  • Royal
    03.01.2024
    Глядзім на форму і адзнакі ў Фінляндыі і перарабляем пад свае менчючы сіні крыж на чырвоны, наш баявы сцяг.
  • "дама з сабачкам"
    04.01.2024
    карацей, гэтых мужычкоу, як ні апрані, якія бразготкі ні начапі, будуць віляць хвастом, як с.-кі
  • kurt
    04.01.2024
    Vielmi hodna! Dushu hreje!
  • Used
    04.01.2024
    Октаграмма — восьмилучевая звезда, крестострел. Похожие на октаграмму символы встречаются у многих народов и народностей мира, например в культуре удмуртов — толэзё, у латышей — аусеклис, используется в русских народных орнаментах (Википедия - восьмиконечная звезда). Усе ж не зусім наша зорка. Не з нашага беларускага арнаменту.
  • навеяна калядамі
    04.01.2024
    гэта калядная зорка )
  • Зорка сонца
    05.01.2024
    Used, менш чытайце рашысцкую Вікіпедыю
  • Поп
    04.01.2024
    навеяна калядамі, у нас ўсё навеяна хрысціянствам
  • Атэіст
    04.01.2024
    Поп, або саўком
  • Office
    04.01.2024
    Васьміканцовая зорка («знічка», «валошка») — зоркападобны цэнтральна-сіметрычны знак — элемент геаметрычнага арнаменту, які сустракаецца ў арнаментыцы раду народаў Усходняй, Паўночна-Усходняй і Паўночнай Еўропы. Знак быў пашыраны ў народнай арнаментыцы славянаў — беларусаў, украінцаў (але значна радзей, чым у беларусаў, і тым часцей, чым далей на поўнач Украіны), рускіх (радзей, чым у ўкраінцаў, але даволі часта на поўначы Расіі, асабліва ў Наўгародскай вобласці); балтаў — літоўцаў, латышоў; скандынаваў — шведаў, нарвежцаў; фіна-уграў — эстонцаў, фінаў, карэлаў, марыйцаў, удмуртаў, мардвы, іншых фіна-уграў Паволжа, венграў.

    У беларускай арнаментыцы такая зорка вышывалася, пераважна чырвонымі ніткамі, на рушніках, абрусах, мужчынскай і жаночай вопратцы ў Цэнтральнай Беларусі, Панямонні і інш.; часта выкарыстоўвалася ў ткацтве, вырабе рэчаў з саломкі, у ўпрыгожаннях яек-маляванак (бел. Вікіпедыя).
  • Бобр
    04.01.2024
    Добрыя эскізы, толькі не хапае сьцага і сімволікі марскога ваеннага флота Вольнай Беларусі
  • бабл
    04.01.2024
    боблыя-боблыя.. вась толькі не хапае бабла ?

    на якой каленцы і на якім мікракуркулятары гэта  ̷п̷а̷р̷н̷а̷г̷р̷а̷ф̷і̷я̷ зроблета ?

    стесьнюсь спросить
  • Кілер троляў
    05.01.2024
    бабл, клавішы купіў, навучыся карыстацца
  • і пачалася зіма...(думали с ,первого, хода не пойму(
    06.01.2024
    Кілер троляў, в у какое место у вас там заходит уборщица?) 
  • Кілер троляў
    06.01.2024
    і пачалася зіма..., ты безнадзейны тупак
  • Чел
    06.01.2024
    Для тех кто не служил сойдёт. Пусть порадуются. Для служивых - это фантазии.
  • Мэн
    06.01.2024
    Чел, для цябе будзе магчымасць паслужыць
  • 4
    07.01.2024
    Новая Беларусь! Ждем.
  • U2
    29.10.2024
    Чаму падпаўкоўнік, а не кашталян як было менавіта ў нашай гісторыі?
  • Ggf
    29.10.2024
    Зоркі падабаюцца. Вайсковыя рангі павінна прывесці з улікам стандартаў НАТА (Ranks NATO). Калі пацікавіцца іх прыкладам то ад туль можна шмат чаго ўзяць ад розных краін. Тое датычыцца і вайсковай формы. Пятліцы лепш усё ж браць з фінаў каб па ім пры неабходнасці з блізу можна было бачыць званні ў палявых ўмовах калі пагонаў навогул няма з-за камуфляжа. Як у свой час рабілі нямецкія парашуцісты, а зараз робяць тыя ж фіны. Пагоны ў бельгийцаў, асабліва радавога і сяржанскага складу заслугоўваюць увагі. Званні для маёра, падпалкоўніка (кашталяна) і палкоўніка лепш узяць з Польшчы. Дзьве рысы нагадваюць наш БЧБ сцяг. А так добра. Лепш гэта чым нічога навогул не рабіць. Веру ў нашае нацыянальнае войска і з задавальненнем пайшоў бы служыць у беларускую нацыянальную гвардыю па ўзору ЗША.
  •