Каментары да артыкула

Полк Каліноўскага павіншаваў беларусаў з Новым годам і паказаў свой рэцэпт дранікаў

  • Гэць
    31.12.2023
    Чэрцi гэць!!!
  • Гнаць чарцей
    31.12.2023
    Гэць, чэрці гэта Карпянкоў, Караеў, Балаба, Качанава, Азаронак, Тур, Лебедзева, распладзіўшыеся Лукашэнкі.
  • Чаеаем, рыхтуемся
    31.12.2023
    Гатуем перамогу разам з Палком імя Кастуся Каліноўскага!
  • Віншуем
    31.12.2023
    Віншуем полк Каліноўскага і ўсіх беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне з Новым годам!
    Зычым поспехаў, здароўя і доўгага жыцця.
  • Віншаванне
    31.12.2023
    ❗️ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АСАБЛІВАЕ ВІНШАВАНЬНЕ

    Гэтае маё асаблівае віншаваньне з Новым Годам я адрасую беларускім ваярам-дабраахвотнікам, што ваююць на франтах Украіны супраць расейскага мордэра за вольную Украіну і вольную Беларусь.

    Дарагія сябры, жаўнеры, ваяры Беларусі! Віншую вас усіх з Новым надыходзячым 2024 годам. Віншую вас усіх ад імя Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь".

    Хай гэты надыходзячы год стане годам перамогі над расейскім ворагам чалавецтва! Хай будзе вольная Беларусь і вольная Украіна!

    Дарагія сябры, беларускія ваяры! Калі настане час (а ён настане!), будзьма гатовыя пайсьці вызваляць Беларусь ад рашысцкай чумы і здрадніцкага рэжыму Лукашэнкі. Тады трэба сабрацца разам вакол палка імя Кастуся Каліноўскага ўсім беларускім ваярам, усім ваярскім групам і аддзелам і рушыць -- за Беларусь. Так трэба.

    Ужо працуе Беларуская вайсковая камісія, якую ўзначальвае наш гераічны ваяр Павел Шурмей. Рыхтуймася, і будзьма гатовы. Ніякіх сумневаў -- Беларусь будзе вольнай! Мусіць быць!

    З Новым годам -- разам да перамогі!
    Слава беларускім ваярам!
    Хай вечна жыве вольная Беларусь!
    Слава Украіне!
    Хай вечна жыве вялікі Беларускі народ!

    30 сьнежня 2023 г.
    Зянон ПАЗЬНЯК
  • Glock17
    31.12.2023
    Хлопцы-каліноўцы (і дзяўчаты) - вы годнасць і цьвет нацыі! Заставайцеся жывымі, здаровымі. Жыве Беларусь, Слава Украіне. Разам да перамогі ў 2024!
  • ваше плодородие госпожа удача
    31.12.2023
    бачна, што (на) за пладародную землю ваююць. якія яйкі? якая мука? ды іншае. гэта не дранікі, а аладкі. як яшчэ бульбу не забылі дадаць?..

    у беларусаў у мінулыя стагодзі часам і бульбы не было... і соль толькі па святах...
  •