Ежа

Каркадэ: карысна ці не?

Гэтая гарбата з кветак суданскай ружы вызначаецца ярка-чырвоным колерам і кіславатым смакам. У некаторых краінах яна лічыцца нацыянальным напіткам. Ці сапраўды яна карысная?

Каркадэ Karkade Каркаде
Каркадэ арабы лічылі лекам ад усіх хваробаў. Скрын відэа user-wv4fw8ky3s / YouTube

Каркадэ — травяны напой, які гатуюць з сушаных кветак гібіскусу (суданскай ружы). Ён мае яркі чырвоны колер, прыемны водар і кіславаты смак. Каркадэ пілі яшчэ ў Старажытным Егіпце, а арабы яго лічылі лекам ад усіх хваробаў. У Еўропу гэты напой трапіў толькі ў XVIII стагоддзі. Каркадэ можна піць як гарачым, так і халодным. Але якія ж уласцівасці мае гэты напой і наколькі ён сапраўды карысны для здароўя?

Спецыялісты звяртаюць увагу ў першую чаргу на антацыяны, на якія багаты каркадэ. Яны спрыяюць умацаванню імуннай сістэмы і сценак сасудаў. Таму ж умацаванню спрыяе і вітамін D, які таксама ёсць у каркадэ.

Кветкі гібіскусу багатыя на вітамін С, які з'яўляецца антыаксідантам, і вітамінамі групы В, якія падтрымліваюць нервовую сістэму, спрыяюць памяці, актывізуюць мазгавую дзейнасць, уздымаюць настрой.

Апроч іншага, медзь у складзе каркадэ паляпшае працэс стварэння эрытрацытаў, магній умацоўвае сценкі крывяных сасудаў, а калій стабілізуе ціск.

Дзякуючы багатаму вітамінна-мінеральнаму складу каркадэ аказвае станоўчае ўздзеянне на арганізм: выводзіць солі цяжкіх металаў, спрыяе мяккаму ачышчэнню кішэчніка.

Кветкі суданскай ружы багатыя на кверцэцін з групы флаваноідаў. Ён зʼяўляюцца антыаксідантам, якія добра ўплывае на вязкасць крыві і лічыцца важным элементам у прафілактыцы трамбозаў.

Каркадэ Karkade Каркаде
Кветка каркадэ. Фота: Wikimedia Commons

Таксама пра каркадэ вядома, што ён спрыяе зніжэнню скачкоў глюкозы ў крыві. Напой прыносіць карысць здароўю печані, бо павялічвае колькасць ферментаў, якія выводзяць таксіны, зніжае пашкоджанні і атлусценне гэтага органа. Таму каркадэ добра піць для зніжэння алкагольнай інтаксікацыі арганізма.

Каркадэ добра змагаецца з бактэрыямі і вірусамі, таму вельмі каштоўныя ў асенне-зімовы перыяд. А ў гарачыню гэты напой добра перадухіляе абязводжванне.

У той жа час пры ўжыванні каркадэ трэба быць асцярожным.

Гібіскус утрымлівае значную колькасць арганічных кіслот, што робіць напой кіславатым на смак. З-за гэтага яго не рэкамендуецца піць людзям, якія маюць пашкоджанні слізістай абалонкі страўнікава-кішэчнага тракту. Таксама яго няможна піць тым, хто пакутуе ад жоўцевакаменнай хваробы, бо каркадэ мае мачагоннае ўздзеянне, што можа прывесці да руху камянёў у жаўцяку і нырках.

Каркадэ — натуральны эстраген, які стымулюе скарачэнне маткі і блакуе выспяванне яйцаклетак. Таму яго няможна піць тым жанчынам, якія прымаюць гарманальныя прэпараты, плануюць зачаць дзіця, а таксама цяжарным.

Нельга таксама забывацца і пры індывідуальнае непрыманне прадукту.

Чытайце яшчэ:

Плюсы і мінусы матэ

Японскі чай матча (маця): чым ён карысны і як гатаваць

Тое, як мы трымаем кубак, раскрывае асаблівасці нашага характару

Каментары

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС2

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Усе навіны →
Усе навіны

У Сумах шахед ударыў па шматпавярховіку: чатыры чалавекі загінулі, дзевяць параненых

Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль10

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі13

Жыхар Магілёва прадае 20-капеечную манету за 480 рублёў. У чым яе асаблівасць?2

Лідар групоўкі ХТШ Ахмед аль-Шараа абвешчаны часовым прэзідэнтам Сірыі1

У Вашынгтоне ўпаў пасажырскі самалёт, сутыкнуўшыся з верталётам. На борце былі 64 чалавекі1

У Лідзе вызначыліся, як будзе выглядаць помнік паэту Валянціну Таўлаю ФОТА2

Кіраўнік Еўрарады: Еўрасаюз гатовы абараняць тэрытарыяльную цэласнасць Даніі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС2

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць