Моды6262

На сустрэчы з Лукашэнкам Наталля Качанава парушыла адразу тры правілы дзелавога дрэс-коду

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прыйшла на нараду да Лукашэнкі ў неналежным вобразе. Спецыяліст па пратаколе тлумачыць, што не так з аўтфітам чыноўніцы.

За апошнія два дзясяткі гадоў правілы дзелавога дрэс-коду прыкметна памякчэлі. Гарнітуры сталі больш разнастайнымі і меней афіцыйнымі, а офісны стыль адаптаваўся пад павевы моды. Найбольшыя змены зведала жаночае дзелавое адзенне: касцюмы са штанамі, шыракаплечыя пінжакі, грубыя чаравікі і мужчынскія кашулі трывала ўвайшлі ў гардэробы дам, якія штурмуюць офісны Алімп.

Аднак памякчэнне закранула не ўсе групы: у палітыцы і на дыпламатычнай службе абмежаванні дрэс-коду па-ранейшаму застаюцца строгімі. Няведанне базавых законаў бізнэс-этыкету прадэманстравала Наталля Качанава.

Што не так з лукам чыноўніцы

У свеце палітыкі ўсе дзелавыя мерапрыемствы падзяляюцца на тры ступені кансерватыўнасці — для кожнай прадугледжаны свой асабісты дрэс-код. Адступленне ад правіл можа прывесці да дыпламатычных скандалаў і непрыемных канфузаў.

Так, самым простым па ступені строгасці з'яўляецца Business Casual. Дзелавы стыль «на кожны дзень» дапускае разнастайнасць у каляровай палітры і прынтах, а таксама дазваляе жанчынам замяняць дзелавыя блузы і жакеты на трыкатажныя сэты.

Business Traditional — дрэс-код для афіцыйных сустрэч і перамоваў, які падкрэслівае прыналежнасць чалавека да міру бізнэсу і транслюе яго статус. Гэты стыль хоць і дазваляе некаторую разнастайнасць колераў, але, у адрозненне ад Business Casual, яго палітра абмежавана спакойнымі, стрыманымі адценнямі.

Business Best — самы кансерватыўны дрэс-код. Менавіта яго павінны прытрымлівацца чыноўнікі на афіцыйнай сустрэчы з першай асобай дзяржавы. Нарада ў Лукашэнкі — якраз такая нагода.

Качанава
Фота: тэлеграм-канал «Пул першага»

Будучы самым строгім, Business Best мае найбольшую колькасць правіл і абмежаванняў — асабліва для жанчын. Так, паненкі, запрошаныя на мерапрыемствы ўзроўню BB, павінны быць апрануты ў касцюм-двойку са спадніцай па калена.

З абутку абіраюцца класічныя туфлі-лодачкі на абцасе да 7 см. Боты, якія выбрала Качанава — строга недапушчальныя. Яны паказваюць, што чыноўніца заленавалася пераабуцца ці ўвогуле не лічыць нараду ў Лукашэнкі дастатковай падставай, каб выканаць правілы дзелавога этыкету.

Абавязковай умовай для жанчын з'яўляецца дзённы макіяж у нейтральных адценнях. Баявая размалёўка ў духу 80-х з чорнай падводкай па ніжнім павеку — верх непрыстойнасці. Зрэшты, нават па-за межамі Палаца незалежнасці такі макіяж падыдзе толькі для тэматычнай рэтра-вечарынкі.

Качанава
Фота: president.gov.by

Не дапускае Business Best і доўгіх пазногцяў. Міндалепадобная форма манікюру чыноўніцы таксама выбіваецца з гэтага правіла. На шчасце, колер яе лаку абраны правільна — нюдавыя і пастэльныя адценні выдатна падыходзяць для сустрэч такога ўзроўню.

Зрабіць тры памылкі стылю ў адным аўтфіце складана, але Наталлі Качанавай гэта ўдалося. Ці выклікана такое грэбаванне дрэс-кодам няведаннем асноваў дзелавога этыкету ці паказвае яе стаўленне да Лукашэнкі — застаецца толькі здагадвацца.

Каментары62

  • Бервяно ў Воку
    11.01.2024
    А "міністарку культуры" Коўшык, якая днямі да Ціханоўскай прыйшла ў такіх жа ботах і з яскрава чырвонымі пазногцямі, слабо прааналізаваць? Не кажучы ўжо пра "міністарку сацыяльнай працы" Гарбунову, якая заўсёды як быццам з хлява нейкага прыходзіць.
  • Вадзім
    11.01.2024
    Цярпець не магу дрэс коды. 18м стагоддзем вее
  • Н
    11.01.2024
    Эта будашчы прэзідэнт ка

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Усе навіны →
Усе навіны

Стаўкі ўтыльзбору на аўто прыраўняюць да расійскіх. Вось чаму гэта кепская навіна для аўтамабілістаў7

Новыя ўлады Сірыі патрабуюць ад Расіі выдаць Башара Асада3

Горад Часаў Яр захоплены Расіяй пасля года крывавых баёў 1

У Маларыце затрымалі мужчыну, які зняў дзяржаўны сцяг з фасада аптэкі. Кажа, хацеў павесіць на лецішчы

Краўцоў лічыць, што Лукашэнка гатовы адпускаць і знакавых палітвязняў20

У Віцебску будуць будаваць аквапарк

Новыя ўлады Сірыі пагадзіліся аднавіць адносіны з Расіяй. Але толькі пасля прызнання памылак і выплаты кампенсацыі3

Адна з афрыканскіх краін вярнула візавы рэжым з Беларуссю1

У Расіі п'яныя беларусы жорстка збілі ўзбека. А потым прывязалі яго за нагу да трактара і кінулі паміраць на дарозе24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць