Каментары да артыкула

Пазняк: Беларусы ўнутры краіны маўчаць і чакаюць зручнага моманту, каб паўстаць

  • Дзякуй Пазьняку за веру ў народ
    29.01.2024
    Зянон Пазьняк - нацыянальны лідэр беларускага народа.
  • Ага
    29.01.2024
    Тыя 20% што за Лукашэнку гэта ў асноўным мянты, ідэолагі, чыноўнікі, суддзі, кдбшнікі І іх сем'і. Вось партрэт электарату Лукашэнкі.
    Астатнія беларусы даўно і масава супраць яго.
  • zzvzx
    29.01.2024
    Ага, Ага, нямае там 20 адсодткаў!
  • Рабі немагчымае - і пераможаш!
    29.01.2024
    Што мне асабліва падабаецца ў Пазьняку, гэта тое, што калі ўсе астатнія ўжо склалі лапкі і не бачаць выйсця, выходзіць Пазьняк і зажыгае полымем змагання за Вольную Беларусь сэрцы беларусаў.
    І робіць немагчымае ў, здавалася б, безнадзейнай сітуацыі.
  • Бечцунг
    29.01.2024
    Гы-ы-ы. :))
  • гоблен
    29.01.2024
    Рабі немагчымае - і пераможаш!, зажыгалочко :))) 👍👍👍
  • Евгения
    29.01.2024
    гоблен, вось зараз ты нават не дурачок..і зусім не смешна свядомым людзям. Гэтыя словы з аповесці невядомага для лукашыстаў беларуса.
  • Абменны фонд
    29.01.2024
    гоблен, ернічанне - сведчанне адсутнасці ўласных мазгоў
  • гоблен
    29.01.2024
    Евгения, Женечка, о, очаровательная! То ль вы похвалили зелёного, то ль покритиковали его, толь этого мистера разочарование. Женщины! :) ни хрена не понятно)) но гоблену нравицо 👍 :)))
  • гоблен
    29.01.2024
    Евгения, ооооо, Женечка, только дебилы не знают Караткевича и его общеизвестные высказывания. Понимаю Ваще желание представить дебилами лукашистов, но именно они удерживают власть 30 лет. На гоблена погляд на дэбілаў болей падобныя тыя, хто гэтыя 30 гадоў уладу ўзяць ня можа й усе магчымасці прасірайе
  • Цытата
    29.01.2024
    Уладзімір Караткевіч: «Рабі немагчымае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш».
  • Штрумпф
    30.01.2024
    Цытата, і што ? Нельга ўсё прымаць гэтак даслоўна. Толькі не пачніце галавою сьцены ламаць, "як ніхто не ламаў", галавою трэба думаць, і трымаць халоднай, пасадзіўшы эмоцыі на ланцуг, і тады пераможаш...
  • гоблен
    29.01.2024
    Абменны фонд , не фантазируйте, национально мой озабоченный! 🤣 ёрничают, когда смешно, противно и немношка неловко. Своего мышления нет, когда думают и говорят лозунгами :)))
  • Gorliwy Litwin
    29.01.2024
    яны чакаюць факса ад Пазьняка каб паўстаць. Дык чамy ён не дасылае?
  • Міранда
    29.01.2024
    Gorliwy Litwin, вашае меркаваньне не дыктуецца словамі Пазьняка. Захрасьлі ў астрале нулявых ?
  • гоблен
    29.01.2024
    Gorliwy Litwin,

    "...яны чакаюць факса ад Пазьняка каб паўстаць..."

    🤣🤣🤣 👍
  • Ганьба
    29.01.2024
    Зянон фантазёр. Тыя, што ў Польшчы, значыць, выжываюць. А тыя, што ў Беларусі? У іх прам усё так добра, што іншых думак як аб чаканні паўстання няма :).
    Ну і калі гэта паўстанні рыхтаваліся чаканнем?
    Ці Зянон ахунуўся ў кітайскі светапогляд? Маўляў, калі доўга сядзець на беразе Свіслачы, можна ўбачыць, як з боку Палаца сёе-тое праплыве. Бо яно ж не тоне!
  • Кожны вырашае сам
    29.01.2024
    Ганьба , вы па-свойму разумееце чаканне (сядзець на беразе Свіслачы і глядзець), Полк Каліноўскага па-свойму разумее (спартовая, баявая, тактычная падрыхтоўка і гэтак далей).
    Кожны сам разумее, як інтэрпрэтаваць словы Пазьняка.
  • Mafkees
    29.01.2024
    Космос наш!
  • Практоляг
    29.01.2024
    Пакуль войска ды іншыя сілавікі падпарадкаваныя й кантралююцца Лукашэнкам, нічога Пазьняк не дачакаецца. На сёньня няма, ня бачна ніякіх трыгераў, якія паўплывалі б на сітуацыю ды прывялі да пераменаў. І ніхто, ўключна з Пазьняком, не ўяўляе, што гэта можа быць. Гэта будзе нечакана для ўсіх, стыхійна й некантралявана. Вядомыя ўсім цяперашнія апазыцыянеры ня будуць мець ні дачыненьня, ні ўплыву на сітуацыю, як мінімум у пачатку яе развіцьця. Калі гэта можа адбыцца ? З якаснымі пераменамі ў вайне ва Ўкраіне не на карысьць Расеі. Амэн.
  • Пытанне
    29.01.2024
    Практоляг, у чым ваша логіка? Калі адбудуцца якасныя перамены ў вайне ва Ўкраіне не на карысьць Расеі, то чаму раптам сілавікі і войскі Беларусі перастануць падпарадкоўвацца Лукашэнку?
    Які механізм вы бачыце? Мне незразумелая ваша логіка.
  • Пытанне
    29.01.2024
    ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСКІХ ВАЙСКОЎЦАЎ

    Расейскія акупанты пад выглядам ваенных вучэньняў на нашай зямлі ўехалі са зброяй у Беларусь. Іх прывёў здраднік самазванец Лукашэнка, які ёсьць катам Беларускага народа. Іхняя мэта -- стварыць у нашай краіне плацдарм для нападу на вольную Украіну і ўцягнуць Беларусь у сваю брудную вайну, адабраць беларусам будучыню і свабоду.
    Зьвяртаюся да беларускіх вайскоўцаў і асабліва да беларускіх жаўнераў. Калі расейцы памкнуцца напасьці на Украіну і ўцягнуць вас, не падтрымлівайце іх, ня ўдзельнічайце ў чужой вайне. Не страляйце па ўкраінцах і ў бок украінцаў. Паварочвайце зброю супраць рускіх акупантаў нашай краіны, стварайце беларускія салдацкія камітэты. Зрынайце прадажных здраднікаў з ваеннага кіраўніцтва. Змагайцеся за вольную Беларусь. У выпадку неабходнасьці пераходзьце на бок украінцаў і разам зь імі змагайцеся супраць агульнага ворага за незалежнасьць Украіны, за волю і свабоду роднай Беларусі.

    Жыве Беларусь! Слава Айчыне!


    23 студзень 2022 г.
    Зянон Пазьняк

    https://youtube.com/watch?v=Wnr_SziZ0rU-0Z7RhtCw0Z4g
  • Адказ
    29.01.2024
    Пытанне , няма там логікі
  • Практоляг
    29.01.2024
    Пытанне , таму, што камандваньне, узбраеньне, ідэалёгія, стратэгія беларускіх сілавых структур = расейскія. Адпаведна чакаць непадпарадкаваньня, невыкананьня загадаў, нязгоды й незадаволенасьці беларускіх вайскоўцаў шараговага ўзроўню, ды малодшых камандзераў, пераходу іх на бок Каліноўцаў, альбо несупраціў пратэстоўцам, можна толькі пры ўмове закалотаў у самой Расеі. А што можа іх выклікаць ? Паразы Расеі ва Ўкраіне ды іншыя негатыўныя фактары ўнутрыпалітычнага стану ў Расеі, выкліканыя вайною. Калі вам гэта трэба тлумачыць - вы пень. А Пазьняк будуе свае розумазаключэньні, гэта бачна, менавіта ў разьліку на актыўны, немірны пратэст. Тут я зь ім згодны, гэтага не пазьбегнуць...
  • Пытанне
    29.01.2024
    Дарэчы, вы забыліся пра адзін факт. Першым, хто заклікаў вайскоўцаў лукашэнкаўскай арміі паварочваць зброю супраць рускіх акупантаў, зрынаць прадажных здраднікаў з ваеннага кіраўніцтва і пераходзіць на бок Украіны, калі іх пагоняць на вайну супраць Украіны, быў Зянон Пазьняк (23.01.2022).
    Полк Каліноўскага тады яшчэ не быў сфармаваны.
  • Практоляг
    29.01.2024
    Пытанне , і што з таго звароту атрымалася ? Нічога. Чаму ? Вяртаемся ў пачатак: таму, што войска ў Беларусі, іншыя сілавыя структуры, падпарадкаваны і кантралююцца рэжымам. Без зменаў настрояў у войску і сілавікоў, рэжым утрымаецца. Звароты, гэта добра, але яны бясплённыя. Сітуацыя зьменіцца толькі ў выпадку, калі стане немагчыма прамое ўмяшальніцтва з боку Расеі. Самае рэальнае, што можа прывесьці да такой сітуацыі - параза Масквы ў вайне супраць Украіны.
  • Пытанне
    30.01.2024
    Практоляг, да гэтага зварота Зянона Пазьняка да беларускіх вайскоўцаў прыслухаліся беларускія вайскоўцы і не ўступілі ў баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны.
    Гэты зварот Пазьняка меў вялізарны плён.
  • Практоляг
    30.01.2024
    Пытанне , ага, а яшчэ ён да Сонца зьвярнуўся, каб яно не спазьнілася ўзыйсьці на небасхіл, і яно не спазьнілася. :)) Калі вы лічыце, што беларускае войска не пайшло ва Ўкраіну на зварот Пазьняка, дык падайце інфармацыю, хто й калі загадваў таму войску беларускаму йсьці ва Ўкраіну ...
  • Янка
    29.01.2024
    Беларусы пасля 1996 толькі і займаюцца тым, што чакаюць сігнала ад Пазняка. А каб чымсі сабе заняць - чытаюць п'есы Пазняка.

    Ці доўга спатрэбіцца чакаць? Калі чакаць - то доўга.
  • Gorliwy Litwin
    29.01.2024
    Пазняк падкрэсліў, што спосабы барацьбы з рэжымам Лукашэнкі ёсць, прычым «канкрэтныя», але іх нельга адкрыта агучваць, бо ўлады змогуць да гэтага падрыхтавацца.

    во! гэта ключавое месца ўва ўсёй прамове. кожны кхпіст мусіць штодня 4  гадзіны 13 хв. ў позе лотаса медытаваць над гэтай сакраментальнай фразай. Адлік пачынаецца за 3 гадз 47 хв да заходу сонца

    https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/335041
  • Шчыры Беларус
    29.01.2024
    Gorliwy Litwin, хто чаго чакае, а ты чакаеш пшэлеву на свой рахунак, грантасмок
  • No
    29.01.2024
    Зянон мае рацыю. Бедарускія  манкурты і хунвейбіны зноў лаюць
  • Пазняковские лозунги как работа на укрепление лукашенковской власти
    29.01.2024
    Когда Зенон так говорит, у того же Карпенкова появляются доп.аргументы, чтоб создавать новые спецотряды силовиков. Подтверждение того, что Зенон канешна великий стратег и мыслитель, но отнюдь не тактик.
  • Хмм
    29.01.2024
    Атрады Карпянкова бегалі ў жніўні 2020га, хапалі людзей і білі вітрыны яшчэ задоўга да заяваў Зянона Пазьняка.
    Так што не займайцеся, калі ласка, маніпуляцыямі.
  • Реалист
    29.01.2024
    Саша и помощники,
    Мы ждем… изнутри и снаружи….
    Будет отомщен каждый удар по народу.
  • гоблен
    29.01.2024
    Реалист, три ха-ха четыре раза... 🤣 ждите дальше, мстители бэлеать
  • Практоляг
    29.01.2024
    Чаму ва Ўкраіне народ дамогся свайго на Майдане, а Януковіч быў вымушаны тэрмінова эскейпіць у Рашу ? Таму, што Януковіч не мог абаперціся на войска, войска не падтрымала яго, не пайшло супраць народа. Заўважце, калі адміністрацыі заходніх рэгіёнаў Украіны адкрыта адмовіліся падпарадкоўвацца цэнтральнай уладзе, Януковіч працягваў супрацьстаяньне, заставаўся ў краіне. Ён зьбег толькі калі войска адмовілася выконваць ягоныя загады... У Беларусі, у 20-м., рэжым захаваў кантроль над войскам, і толькі гэты фактар апынуўся вырашальным.
  • Пытанне
    29.01.2024
    Практоляг, ва Украіне народ скінуў толькі Януковіча, а ўсе прарасейскія дэпутаты засталіся на месцы, у Радзе. Як і іншыя прарасейскія кіраўнікі, якія потым здавалі гарады і тэрыторыі расейцам.

    Нам такое не падыходзіць: скінуць аднаго Лукашэнку з сям'ёй і пакінуць на месцы ўсе прарасейскія сілы. Гэта будзе катастрофа.
    Нам трэба мяняць усю сістэму і прыбіраць усіх расейскіх калабарантаў.
  • Практоляг
    30.01.2024
    Пытанне , ага, і пажадана на раз-два. Вы ў сваім розуме ? Украіна неўзабаве, амаль адначасова, атрымала напад Расеі на Крым і ўсходнія рэгіёны, калі ў Кіеве нават легітымнай, канстытуцыйнай улады не было, якая мела б паўнамоцтвы даваць загады войску, толькі часовыя выканаўцы... Каб спыніць паўнамоцтвы існуючых органаў улады ў рэгіёнах, патрабуецца правесьці канстытуцыйную працэдуру выбараў. Гэта запатрабуе часу. Пры гэтым трэба ўлічваць, што на калябарантах не напісана, што яны калябаранты, і пячаткай на ілбе не зацьвержана, а факт антыдзяржаўнай дзейнасьці, крымінальнага злачынства, вызначае сьледства й суд, судовая ўлада, якой цяпер няма, і якую давядзецца аднаўляць цалкам з нуля...Колькі гэта зойме часу ? Які нечаканы для вас сюрпрыз, праўда. :) Ага, на раз-два, усё й адразу ! :)) Спадзяюся вас няма ў камандзе Пазьняка, інакш гамон, зусім, паўнейшы. Вашыя пляны толькі пры часовай ваеннай дыктатуры ажыцьцявіць можна, з ваенным трыбуналям, і па законах ваеннага часу...
  •