Названыя самыя папулярныя мабільнікі ўсіх часоў і народаў. Яны, напэўна, былі ў кожнай трэцяй беларускай сям'і
Зроблены рэйтынг самых прадаваных мабільных тэлефонаў за ўвесь час. А фактычна з пачатку XXI стагоддзя.
Самым папулярным мабільным тэлефонам за ўвесь час у гісторыі стаў кнопкавы Nokia 1100, напісаў партал Visual Capitalist.
Флагманская кнопкавая Nokia 1100 выйшла ў 2003-м. З пачатку продажаў па ўсім свеце купілі 250 мільёнаў такіх мабільнікаў.
Другое месца рэйтынгу заняла яшчэ адна кнопкавая Nokia, 1110, якой было прададзена 248 мільёнаў штук.
Трэцяе месца ў свеце па продажах у гісторыі заняў iPhone 6, якога разам з мадыфікацыяй Plus, было прададзена 222 мільёны штук. Пры гэтым «шосты» iPhone — таксама самы прадаваны ў свеце смартфон з вялікім сэнсарным экранам.
Замыкаюць пяцёрку лідараў Nokia 105 (200 мільёнаў штук) і iPhone 6s/6s Plus (174 мільёны смартфонаў).
Каментары