Навука і тэхналогіі33

Кампанія Маска ўпершыню ўжывіла мікрачып у мозг чалавеку

Пра гэта мільярдэр афіцыйна паведаміў у твітары і расказаў, на што будзе здольны ўладальнік чыпа. А што па цэнах?

Фота: NurPhoto / Contributor Getty Images

Як напісаў Ілан Маск, першая аперацыя па ўстаноўцы чыпа вытворчасці кампаніі Neuralink у мозг чалавека прайшла паспяхова і паказвае шматабяцаючыя вынікі, а сам пацыент адчувае сябе добра.

Ужыўлены чып атрымаў камерцыйную назву «Тэлепатыя». 

«Чып дазваляе кіраваць вашым тэлефонам, камп'ютарам і амаль любой прыладай пры дапамозе толькі сілы думкі.

Першымі карыстальнікамі стануць тыя, хто страціў здольнасць рухаць канцавінамі», — падкрэсліў Ілан Маск.

У самой кампаніі Neuralink не раз заяўлялі, што з дапамогай новых чыпаў стане магчымым лячэнне такіх захворванняў, як параліч і слепата. Таксама прылады закліканы дапамагаць людзям з абмежаванымі магчымасцямі больш шырока выкарыстоўваць камп'ютары і іншыя новыя тэхналогіі.

Адна з функцый чыпаў Neuralink — інтэрпрэтацыя генераваных мозгам сігналаў і перадача інфармацыі на прылады праз Bluetooth.

Як пісала яшчэ летась агенцтва Bloomberg са спасылкай на ўнутраныя дакументы кампаніі Neuralink, адна аперацыя па імплантацыі прылады будзе ацэньвацца ў 10,5 тысячы даляраў з чалавека, што ўключае ў сябе абследаванне, усталёўку і кошт самаго чыпа.

Усяго плануецца правесці 22 820 хірургічных аперацый да 2030 года, што павінна прынесці кампаніі да 100 мільёнаў даляраў прыбытку.

  • Паводле бізнэс-плану Neuralink, у 2024 годзе кампанія плануе здзейсніць 11 імплантацый.
  • У 2025 годзе колькасць аперацый будзе павялічана да 27, а ў 2026-м — да 79.
  • Затым колькасць патэнцыйных кліентаў павінна вырасці да 499 у 2027 годзе, што пацягне за сабой 22 204 аперацыі з 2028 па 2030 год.
«Аперацыямі, акрамя прафесійных хірургаў, будзе займацца і асобны хірургічны робат, які будзе адказваць за пазбяганне крывацёку ў пацыентаў. Чакаецца, што ўвесь працэс зойме некалькі гадзін, уключаючы 25 хвілін на імплантацыю самога чыпа ў мозг чалавека», — паведамляла Bloomberg.

Агенцтва таксама адзначала, што пасля аперацыі да галавы пацыента будуць прымацоўваць маленькі пульт-камп'ютар памерам з кубік лёду, каб чалавек мог карыстацца і кіраваць чыпам у мозгу. Акамулятара Neuralink будзе хапаць на некалькі гадзін з магчымасцю бесправадной падзарадкі пры дапамозе спецыяльнай фірменнай кепкі.

Нагадаем, што раней тэхналогія Neuralink прайшла паспяховае тэставанне на малпах.

На думку Ілана Маска, новая распрацоўка асабліва важная на фоне засцярогаў, што штучны інтэлект можа аднойчы замяніць людзей у розных галінах жыцця. Чып можа стаць сапраўдным і моцным камп'ютарам у галаве чалавека.

Каментары3

  • Ілан Макась
    30.01.2024
    Інтэграл ужо скончвае дапайваць свой аналагічны мікрачып, які не толькі зручна мацуецца на сьпіне, але і дазваляе ў рэжыме рэальнага часу трансьляваць БТ проста ў галаву
  • Навінкі
    30.01.2024
    Ілан, толькі будзь уважлівым, абы каму ў глузды не прышпілі гэны чып. А то Тэслу падарыў лукашэнку, сам ужо не памятаеш, зараз звернуцца з просьбай чып падарыць. Яны яго самі на Інтэграле актывіруюць, а міністр аховы здароўя ў Навінках дагледзіць апасьля ўжыўлення гэтага пацыента. А ён яму хутка патрэбны, бо галава за языком апасьля прамоў трасецца некаторы час.
  • Максим Дизайнер
    04.02.2024
    А у сраку кали?

«Сяргей быў някепскім хлопцам, але наркаман». Падрабязнасці жахлівай гісторыі з кватэрай, у якой пасля куплі знайшлі два трупы2

«Сяргей быў някепскім хлопцам, але наркаман». Падрабязнасці жахлівай гісторыі з кватэрай, у якой пасля куплі знайшлі два трупы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі семярых падлеткаў будуць судзіць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні» «Дух Русі»2

Чэргаў на мяжы амаль няма, цэны на білеты зніжаюцца

Не менш за 40 чалавек загінулі ў цісканіне на фестывалі ў Індыі4

Навукоўцы расказалі пра складанасці і правакацыі пры рэстаўрацыі найстарэйшага храма Беларусі8

З 1 лютага вырасце падатак за арэнду кватэр

Таксі на вайну. Як шматдзетная беларуска пераганяе машыны на фронт ва Украіну10

У Польшчы збіраюцца адкрыць матэматычную школу для беларускіх дзяцей3

Чаму палітыка, накіраваная на камунікацыю з Лукашэнкам, прывядзе да катастрофы. Тлумачыць Латушка15

Мінчанка пазнаёмілася ў інтэрнэце з «багатым вайсковым хірургам з Даніі» і перавяла яму 40 тысяч рублёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей быў някепскім хлопцам, але наркаман». Падрабязнасці жахлівай гісторыі з кватэрай, у якой пасля куплі знайшлі два трупы2

«Сяргей быў някепскім хлопцам, але наркаман». Падрабязнасці жахлівай гісторыі з кватэрай, у якой пасля куплі знайшлі два трупы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць