А хіба не на футлярах у 1970-м (ці 1971-м., папраўце, калі што) была адбылася самая буйная катастрофа, калі выбухнуў цэх ? Старыя казалі, што ўсім ацалелым пацярпелым потым кватэры падавалі, нейдзе ў раёне крамы "Несьцерка", і ў самым тым доме.
Але ж
04.02.2024
Жвір, адказы глядзіце напачатку відэа. 1972. Футлярны цэх.
Жвір
04.02.2024
Але ж, у мяне відэакартка не працуе, а ў тэксьце вядзецца пра Гарызонт. Дык Гарызонт нейдзе на Куйбышава, а Футляры - на біржы...
Але ж
04.02.2024
Жвір, я ня ведаю біржы. Футлярны цэх быў пабудаваны далёка ад галоўнага офіса, на вул. Кавалеўскай. Гэта прамзона ўздоўж чугункі ў напрамку Курасоўшчыны. Там яшчэ вуліцы Мініна, Папова і нейкіх іншых расейцаў.
Жвір
04.02.2024
Але ж, увесь той раён завецца (зваўся) "біржа". На НН (папяровай яшчэ, друкаванай) быў артыкул. Тамсама быў завод па вытворчвсьці цэглы, рамонтна-механічны завод харчовай прамысловасьці, аўтабаза, завод кінадэталь, будаўнічы тэхнікум, занядбаныя, забытыя й невядомыя ўжо нікому старажытныя мóгілкі (адразу за аўтабазаю), школа(прафкамбінат). Некалі туды шосты аўтобус бегаў, з чыгуначнага вакзала... Знайдзіце той стары артыкул на НН, там у ім падрабязна пра біржу апавялі, я во нават запомніў...
Але ж
04.02.2024
Жвір, мо й так, ніколі ня чуў тую назву, хоць недзе з паўгода працаваў там напрыканцы 90-х. Жахлівыя савецкія пердзі, дзе ў некаторых дамах не было вады шчэ прынамсі ў дзясятых.
Жвір
04.02.2024
Але ж, гэта невыпадковая назва, і ў яе ёсьць тлумачэньне й гісторыя, аднак не шукайце яе на мапах горада. Што да пердзей з абязводжанымі дамамі, дык ня трэба так паглыбляцца ў аналы, праедзьце па Жукава, ад перасячэньня Грушаўкі да Брылеўскай (цяперашнім часам два крокі ад цэнтра), там дасюль яшчэ вулічныя калонкі захаваліся, яны функцыянуюць, імі карыстаюцца. :)
Ізноў праклятая нявызначанасць
04.02.2024
І што ж гэта "самае галоўнае" не змянілася на Беларусі за 52 гады? Чаму б дыктару не сказаць прама?
/*/
04.02.2024
У нас яшчэ ніколі не распавядаюць пра жахлівую аварыю цягнікоў 2 траўня 1977
Больш за 400 пацярпелых: падрабязнасці мінскай трагедыі, пра якую не любяць згадваць улады