Меркаванні66

«Жыццё ў эміграцыі — як палімпсест». Сяргей Дарафееў расказаў пра сваё працяглае бежанства

Вядомы беларускі журналіст Сяргей Дарафееў, які мусіў пакінуць радзіму яшчэ пасля выбараў 2010 года, на сваёй старонцы ў фэйсбуку падзяліўся адчуваннем жыцця ў эміграцыі і расказаў, чаму і праз 14 гадоў працягвае вазіць у сваёй галаве Беларусь.

Фота: facebook.com/s.dorofeev

«Я — бежанец. Паглядзеў фільм Green Border, прачытаў калонку Ганны Златкоўскай пра беларусаў-эмігрантаў і зразумеў пра сябе: дакладна, бежанец.

Так, у мяне ёсць дах над галавой, ежа, родныя людзі побач. Мяне не абносілі калючым дротам, але чырвонымі сцяжкамі за маю працу — было і часта.

Я шмат гадоў жыву ў Заходняй Еўропе, у розных краінах, жыву легальна. Тут сябры, знаёмыя, любімая справа. Міжволі пераняў мясцовую манеру камунікаваць, жэстыкуляваць — мяне часта прымаюць за свайго. Але, «где-то далеко, очень далеко, идут грибные дожди»… Гэта не адпускае вось ужо 14 гадоў.

Людзі, якія пакінулі свой дом, дзеляцца на два тыпы: касмапаліты, якія лёгка спальваюць масты і прымаюць новыя правілы гульні, і тыя, хто правілы прымае, але родны горад возіць у сваёй галаве — з усімі пахамі, смакамі, гукамі, вобразамі. Я з другіх… Значыць, зноў бежанец.

А такіх гарадоў у мяне два — Мінск і Кіеў. Этымалагічна, бежанец — чалавек, які пакінуў сваё роднае месца з прычыны нейкага бедства. Маё/наша бедства ўсім добра вядомае. Беларускі пашпарт, ад якога адмаўляцца не планую, звязвае мяне па руках і нагах — і ў пытаннях перамяшчэння, і адкрыцця рахункаў, і бюракратычных затрымак. Як? Прыналежнасцю да дзяржавы, якая ўсім цывілізаваным светам успрымаецца або саўдзельнікам вайны супраць Украіны, або па-ранейшаму шэрай зонай: «Ой, а гэта Расія?» — лаўлю на сабе погляд. Да станоўчага адказу, відаць, нам усім засталося нядоўга. Але гэта ўжо іншая гісторыя…

Жыццё ў эміграцыі — гэта як палімпсест: над папярэдняй старонкай біяграфіі пішуцца ўсё новыя і новыя. Зноў сціраю і зноў пішу. Без асаблівых пакут: прывык. Такіх старонак новага жыцця ў мяне ўжо 6 або 7. Але ўсё — вопыт.

Кожны цягнік-самалёт-аўтамабіль, чамадан-бордынгпас-дазволнажыхарства — дарожныя слупы, якія адлічваюць кіламетры ўглыб іншага свету. І ў гэтым свеце, нават калі табе прапануюць выгадны кантракт або ўручаюць узнагароду, ты ўсё адно застаешся хлопцам з той самай вуліцы, з таго самага дома. Застаешся ім для сябе — гэта мучыць, але гэта ж і дае сілы.

Навошта я гэта пішу? Каб усе любімыя беларусы пазналі ў маім аповедзе сябе — усміхнуліся, засумавалі, але дакладна не здаліся і не азірнуліся назад: у гэтым падарожжы мы разам. А еўрапейцы, якія атачаюць нас у эміграцыі, — і якія разумеюць, і якія не — хай ведаюць, хто мы і адкуль».

Чытайце таксама:

«Хай хто-небудзь ужо нарэшце скажа: трэба вывучаць беларускую як замежную мову»

«У мяне гематома ў мозгу засталася з таго часу». Ахвяра сілавікоў расказала, што ў яе цяпер з жыццём і здароўем

Не патрэбная трэнажорка і можна знайсці скарбы. Гродзенскі рок-музыка расказаў, як уладкаваўся на смеццявоз у Польшчы

Каментары6

  • Максим Дизайнер
    12.02.2024
    Да всем на тебя в Беларуси насрать. И работа любимая, и баба, и крыша и друзья, все у него есть. У в Беларуси ни его з перечисленного не было. Это он похвастаться хотел, как хамон в горло при мыслях о родине не лезет?
  • MisterX
    12.02.2024
    Дорофеев норм чел. Но он затупил конкретно в вопросе документов. Я думаю за 14 лет он мог бы уже получить паспорт благополучной страны. Но он это почему то не сделал. Беларусь носить в своем сердце можно сколь угодно долго. Но лучше это делать с паспортом другой страны и не иметь геморроя.
  • Anaol Starkou
    12.02.2024
    Абы што. 
    Такі каментар пакінуў на яго фб старонцы.
    Можа хоцб гэты камент надрукуе сённяшні Рэд. выдалена.

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру2

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэкамендаваць краіну нікому дакладна не буду». Беларуска-палітэмігрантка паехала на адпачынак у Венесуэлу — і была затрыманая паліцыяй5

Малдова афіцыйна заявіла пра непрызнанне выбараў Лукашэнкі2

Адэсіт, які перажыў Халакост, параўнаў у Бундэстагу Гітлера і Пуціна1

Аператарам сотавай сувязі не дазволяць павышаць цэны на паслугі2

Кабінет хоча стварыць Фонд для беларусаў. Расказваем, каму ён будзе дапамагаць20

Стаўкі ўтыльзбору на аўто прыраўняюць да расійскіх. Вось чаму гэта кепская навіна для аўтамабілістаў7

Новыя ўлады Сірыі патрабуюць ад Расіі выдаць Башара Асада3

Горад Часаў Яр захоплены Расіяй пасля года крывавых баёў 1

У Маларыце затрымалі мужчыну, які зняў дзяржаўны сцяг з фасада аптэкі. Кажа, хацеў павесіць на лецішчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру2

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць