Каментары да артыкула

«Лукашэнка будзе размаўляць з народам, а мы за яго спінай — рабіць рэформы». Пра што казаў Фядута пасля перамогі Лукашэнкі ў 1994-м

  • Ёсік
    04.06.2024
    Таму, Я сыйду, толькі калі мяне заб'еце, гэта не проста словы, гэта яго жыцьцё, ён тут будзе да скону. Калі прыпячэ, глядзіце, каб не стаў супраць расеі ў галаве ваеннай калоны. Зразумейце, як у яго глуздах такая думка носіцца: Я прачнуўся, і нікому не патрэбны, не будуць вуліцы закрываць, калі я еду, нікога не змагу аблаяць, не патрэбныя мае парады нікому, нават, абасраным кароўкам, я ніхто, а быў амаль Бог Беларусі.
  • Усейн
    04.06.2024
    На любую хитрую ж. найдется свой болт!
  • умка
    04.06.2024
    вось тут з ім цалкам згодна. не тое, што там - https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/344096
  • *
    04.06.2024
    Інфантыльныя ідыеты, якія прывялі за руку на Беларусь катастрофу
  • Лейцар коркавы
    04.06.2024
    *, як казала мая былая жонка - ка.лы інтэлегентныя, меркавалі, што дурня вясковага на трон пасадзяць, і будуць за яго спінай свае справы круціць. Дулю атрымалі, нікога не шкада. Памятаю, як першы раз літаратуразнаўца Ф. расказваў, чаму сышоў апасля выбараў. Чакаў ад саўгасніка якую-небудзь прапанову партфеля, а той, нават, і дзякуй не сказаў.
  • Улад
    04.06.2024
    За спіной у Лукашэнкі былі нейкія маскоўскія сілы (не абавязкова тые, якія ў той момант знаходзіліся ва ўладных кабінетах РФ). Таму ён перайграў мясцовых інтэлектуалаў :)
  • Valadzimir
    04.06.2024
    Улад, "нейкія маскоўскія сілы (не абавязкова ва ўладных кабінетах РФ)? Як гаворыцца ржунімагу. А якія "маскоўскія сілы" Вы бачыце на прыведзеным фотаздымку? Ці можа Вы дагэтуль верыце ў сапраўднасьць тагачасных "канфліктаў" паміж главамі РБ і РФ і ў байку пра тое, што маладой Глава РБ (здаецца, ў 96-м) ледзь не абдурыў старага Ельцына і не захапіў уладу ў Расеі? 
  • Эюя
    04.06.2024
    Замест таго каб падтрымаць Зянона ці Шушкевіча, вырашылі зрабіць “по умному”. У выніку атрымалі галечу, Расію і вайну. Адлюстраванне сітуацыі 2020 года, калі ўся элітка ламанулася падтрымліваць Бабарыку “каб за яго спінлю зрабіць рэформы”. Па заявах Краўцова добра відаць, што вынік прадказальны.
  • Туды ім і дарога
    04.06.2024
    Эюя, а ўсё з таго, што гэтыя лайдакі не хацелі нічога рабіць, а толькі вешаць локшыны народу
  • Хорошевич
    05.06.2024
    Эюя, да уж, надо было реформы Гайдара и Чубайса повторить, как мечтал Федута, и было бы народу счастье.
  • Мх
    04.06.2024
    "Дэмакратычная апазіцыя. Гэнэзіс". "Ён казаў: «Вы ж разумееце, які ў нас народ, калі яму ўпрагаць дыскурс Гайдара і Чубайса, ён нас, вас на вілы надзене, калі вы гэта будзеце рабіць (Пазняк ці Шушкевіч)." ///// Ужо тады глядзелі на Маскву і там бачылі сваю бучыню. "Дыскурс", па просту кажучы "напрамак руху думак, маўленне, абмеркаванне, чыясці ідэя"
    https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/344186
  • Вырак
    04.06.2024
    Ну, што ж заслужыў Фядута свой лёс
  • Ахти ж ты.
    04.06.2024
    И где мой вполне безобидный коммент? Задрала ваша цензура! 
  • :/
    04.06.2024
    ну праўда цікава - як чалавек можа адначасова здрава аналізаваць памылкі таго часу і не заўважаць памылкі новага (Дракахруст звяртае ўвагу на цікавае, на яго думку, супадзенне https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/344096)

    ці "тыя ж граблі" - гэта праклён беларусаў ?

  •