Свет1717

Падчас дэбатаў з Трампам Байдэн згадаў Беларусь

«Што з ёй адбудзецца, калі Пуцін пераможа?»

Дональд Трамп і Джо Байдэн пад час дэбатаў у студыі тэлеканала CNN. Кадр з жывога эфіру

Пад час вялікіх дэбатаў у студыі CNN Дональд Трамп і Джо Байдэн закранулі тэму вайны ва Украіне. 

У сваёй прамове Трамп заявіў, што «Украіна страчвае вельмі шмат салдат на полі бою, забірае ў ЗША шмат сродкаў» і што Расія перамагае ў вайне. Палітык сказаў, «што вайны б не было, калі б Пуцін паважаў Байдэна», і зноў нагадаў пра свой план хутка скончыць канфлікт адразу пасля перамогі на выбарах, «нават не заходзячы ў Белы Дом».

Пры гэтым Трамп назваў нядаўнія мірныя прапановы Пуціна «непрымальнымі для ЗША». І дапусціў, што Расія захопіць усю Украіну.

У адказ на гэта Байдэн абвінаваціў Трампа «ў правакаванні Трэцяй сусветнай вайны, якая можа пачацца з захопу Кіева Расіяй», а таксама ў тым, што «Трамп збіраецца вывесці ЗША з НАТА».

Байдэн адзначыў, што «Расія на адной Украіне не спыніцца» і што «вайна распаўсюдзіцца на іншыя краіны і нават на ўвесь свет», згадаўшы пры гэтым Беларусь.

«Пуцін — ваенны злачынец, ён загубіў тысячы людзей. І ён сцвярджае, што хацеў бы аднавіць савецкую імперыю. Яму не патрэбная частка Украіны, яму патрэбная ўся Украіна. Ён не спыніцца там, калі захопіць Украіну. Што адбудзецца з Польшчай, Беларуссю, з краінамі НАТА? Трэба разумець, на што ён разлічвае», — заявіў падчас дэбатаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Потым Байдэн яшчэ раз падкрэсліў, што «ў выпадку перамогі Расіі тая будзе пагражаць Беларусі».

Каментары17

  • Acab
    28.06.2024
    Ў адным нарысе спадара Арлова апісана, як той спытаўся ў нейкіх дзяржслужачых, чаго ў Воршы (а мо і ў Віцьбеску,няістотна) ёсьць вуліца Касманаўтаў, а вуліцы некага там гэроя ў вачох спадара Арлова няма. Якое наагул маюць касманаўты да Воршы дачыненьне.На што атрымаў: "Яны над Воршаю праляталі".
    А Трамп ў дэбатах згадаў Беларусь.
  • Нехта
    28.06.2024
    Трамп малойца, кажа справу, прапаноўвае рэальныя крокі, а Байдэн левак і папуліст, нічога не робіць толькі галосіць
  • змагар
    28.06.2024
    А стары дзед Байдэн толькі прачнуўся ад пенсіянерскага сну, калі Беларусі ўжо няма, бо яна пад акупацыяй і фактычна нічым не адрозніваецца ад ДНР-ЛНР?

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Зімовае нашэсце медуз мы спынілі». Расійская «Медуза» выдаліла рэкламу з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі6

Гомельская тэрабарона і егеры «адбівалі» напад дэсантнікаў з суседняй краіны і падарвалі пабудову4

Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы2

Зяленскі: Украіна як ніколі блізкая да міру10

Украіна нанесла рэкордную колькасць удараў беспілотнікамі па расійскіх НПЗ4

Украінскі фільм «2000 метраў да Андрэеўкі» паказаў вайну вачыма байцоў. Некаторыя гінулі ў кадры1

Ці могуць у ЗАГСе адмовіць у рэгістрацыі шлюбу з-за дрэс-кода? Аказваецца, ёсць нюанс1

Праз анамальна цёплую зіму ў Беларусі прачнуліся мядзведзі. Гэта можа быць небяспечна3

«Без нашай падтрымкі краіна перастане існаваць». Трамп зноў прапанаваў, каб Канада стала 51-м штатам ЗША29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць