Свет2020

«У адным ложку». Сэксуальны скандал вакол фаварыта патрыярха Кірыла

Мітрапаліт Іларыён меў складаныя адносіны са сваім келейнікам, які яго ў выніку абакраў.

Мітрапаліт Іларыён Митрополит Илларион Hilarion Alfeyev
Мітрапаліт Іларыён (у цэнтры) і ягоны келейнік Георгій Сузукі (справа). Фота: сайт прыходу Святой Тройцы ў Будапешце

Падрабязнасці жыцця мітрапаліта Будапешцкага і Венгерскага Іларыёна (Георгія Алфеева), які ў мінулым быў правай рукой патрыярха Кірыла і кіраваў Аддзелам замежных царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату, расказала «Новая газета. Еўропа».

У чэрвені 2022 года без відавочных на тое прычын Іларыён быў адпраўлены ў Венгрыю, што выглядала як яўнае паніжэнне. У кастрычніку таго ж года ў Будапешт прыехаў 18-гадовы Георгій Сузукі, які паходзіць з руска-японскай сям'і. Нейкі час хлопец быў у перапісцы з мітрапалітам і прапанаваў сябе ў якасці келейніка. Іларыён прыняў гэтую прапанову.

Па словах Сузукі, з якім журналістам выдання атрымалася паразмаўляць, спачатку ён жыў у сваёй келлі, але праз некалькі тыдняў мітрапаліт прапанаваў яму пераехаць у пакой сваёй кватэры для дапамогі па гаспадарцы.

Хлопец расказвае сваю версію развіцця падзей, якія прывялі да таго, што ён разам з мітрапалітам апынуўся ў адным ложку, праўда, да сэксуальнага кантакту не дайшло.

Георгій сцвярджае, што не мог супрацьстаяць 57-гадоваму ўплывоваму мітрапаліту, які запэўніваў яго, што яны павінны жыць разам. У выніку яны сталі рэгулярна спаць у адным ложку. Калі ж хлопец паспрабаваў выказаць незадаволенасць, то пачуў на свой адрас пагрозы.

Па словах Сузукі, пасля гэтага выпадку ён пачаў рабіць запісы размоваў з мітрапалітам, каб забяспечыць сваю бяспеку.

У студзені 2024 года Георгій Сузукі вырашыў збегчы ад мітрапаліта. Пры гэтым хлопец прыхапіў з сабою дарагі гадзіннік і грошы на агульную суму 30 тысяч еўра. Цяпер супраць Сузукі ў Венгрыі заведзена крымінальная справа. Ён знаходзіцца ў базе вышуку венгерскай паліцыі.

У размове з журналістамі Сузукі расказаў падрабязнасці жыцця мітрапаліта ў Венгрыі. Па словах былога келейніка, час паміж нядзельнымі службамі Іларыён праводзіць у падарожжах і яхт-турах.

Мітрапаліт Іларыён Митрополит Илларион Hilarion Alfeyev
Мітрапаліт Іларыён на адпачынку. Фотаздымкі дадзеныя выданню «Новая Газета. Еўропа» Георгіем Сузукі

Георгій таксама прыслаў журналістам здымак дамовы на набыццё Іларыёнам памесця плошчай у 2360 квадратных метраў за 2 150 000 еўра ў прыгарадзе Будапешта.

На адным з запісаў, якія зрабіў хлопец, мітрапаліт сцвярджае, што грошы на асабняк атрымаў ад продажу сваёй кватэры на маскоўскім Арбаце і ахвяраванняў «спонсараў», якіх запэўніў у тым, што іх грошы пойдуць на будаўніцтва скіта для манахаў.

Мітрапаліт Іларыён Митрополит Илларион Hilarion Alfeyev
Асабняк у прыгарадзе Будапешта. Фотаздымкі дадзеныя выданню «Новая Газета. Еўропа» Георгіем Сузукі

Выданне звяртае ўвагу на тое, што мітрапаліт Іларыён неаднаразова выступаў у падтрымку расійскага закона аб забароне «ЛГБТ-прапаганды» і заявамі пра тое, што пры жаданні чалавека можна «вярнуць» да «традыцыйнай» арыентацыі.

Пасля ўцёкаў свайго келейніка ў Японію да сям'і мітрапаліт адправіў яму ліст з выбачэннямі. Пасля перапіска звялася да гандлю з сям'ёй Сузукі адносна сумы, за якую тая пагодзіцца забыцца пра тое, што адбылося.

У размове з журналістамі Іларыён катэгарычна абверг абвінавачанні ў дамаганнях і паабяцаў падаць судовую позву аб паклёпе. Пасля размовы з «Новай Газетай. Еўропа» мітрапаліт тэрмінова вылецеў у Маскву.

Незалежны эксперт па РПЦ на ўмовах ананімнасці пацвердзіў выданню, што ў асяроддзі Іларыёна даўно ходзяць чуткі пра ягоныя адносіны з прыслужнікамі. Аднак дзеянні Георгія Сузукі, паводле слоў эксперта, падобныя да распаўсюджанай у царкве практыкі, калі малады чалавек дабіваецца даверу іерарха і нават шукае інтымных адносін з ім для наступнага шантажу.

«Сітуацыя, калі нейкі паслушнік уціраецца ў давер да архірэя, атрымлівае фатаграфіі яго прыватнага жыцця і потым патрабуе за іх выкуп, даволі распаўсюджаная», — цытуе выданне словы эксперта.

У матэрыяле таксама адзначаецца, што мітрапаліт Іларыён падчас свайго знаходжання ў Венгрыі выконваў ролю пасярэдніка паміж РПЦ і Захадам і сустракаўся з вышэйшымі чынамі Каталіцкай царквы, у тым ліку з Папам Рымскім. У чэрвені 2023 года СМІ нават пісалі аб пасярэдніцтве Іларыёна ў перадачы ўкраінскіх палонных Венгрыі.

Каментары20

  • Тралаловіч
    05.07.2024
    Не нейкія там эўралгбтэшнікі, а прававерныя мужаложцы!
  • Славно
    05.07.2024
    "ЛГБТ пропаганда" и "С нами бог" в одном флаконе)))
  • Яко мракобесія Гасподняго благодатію покажуць на БТ
    05.07.2024
    Отжэ кажны атэіст права-задняга прывада, ну каторы дыплом у Акадземіі Генералісімуса і іво трох калабкоў палучыў, будзіт дастаўлены на Свідрыгальны Сінод Эрзацхату для пастанаўленія на прафілактычны учот з паследуюшчым абнаўленіям і дапаўненнямі.

У Расіі п'яныя беларусы жорстка збілі ўзбека. А потым прывязалі яго за нагу да трактара і кінулі паміраць на дарозе16

У Расіі п'яныя беларусы жорстка збілі ўзбека. А потым прывязалі яго за нагу да трактара і кінулі паміраць на дарозе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў: Захад не дапускае, што хтосьці можа ўжыць такога роду сілу. А сілу такую можа ўжыць Расія. Мы разам з Расіяй27

15 гадзін спатрэбілася, каб сабраць збор для эвакуяванай сям’і Таццяны Крапіневіч, на якую данесла Бондарава7

Беларуса-эмігранта ўключылі ў экстрэмісцкае фарміраванне «Расія — гэта зло». А ён усё адно вярнуўся з Польшчы дадому2

У крамах Беларусі знікае газіроўка без цукру3

Месяц таму ў Мінскай вобласці ўпаў метэарыт. Сяргей Бесараб падазрае, што яго могуць вывезці ў Расію2

Мона Ліза пераязджае. Макрон распавёў пра планы маштабнай перабудовы Луўра3

Якія краіны віншавалі Лукашэнку з перамогай у 2020-м, а цяпер ігнаруюць яго «пераабранне»10

Мілей: «Заходні свет у небяспецы, бо ён ідзе да сацыялізму»29

Еўракамісія прапанавала ўвесці мыты на астатнюю сельгаспрадукцыю і ўгнаенні з Беларусі і Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі п'яныя беларусы жорстка збілі ўзбека. А потым прывязалі яго за нагу да трактара і кінулі паміраць на дарозе16

У Расіі п'яныя беларусы жорстка збілі ўзбека. А потым прывязалі яго за нагу да трактара і кінулі паміраць на дарозе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць