Грамадства3838

На мяжы з Польшчай цалкам знікла чарга з легкавікоў. Што адбываецца?

Упершыню за доўгі час на выезд з Беларусі ў Польшчу няма чаргі з легкавікоў. Здаецца, такога не было з часоў пандэміі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: t.me/terespol

Велізарныя чэргі на адзіным дзейным пасажырскім пункце пропуску «Брэст» на мяжы з Польшчай апошнія часы мелі перманентны характар. У пікавыя дні на выезд з Беларусі магло стаяць па 400—500 легкавікоў.

Але пачынаючы з 4 гадзін ночы 5 ліпеня чаргі няма зусім, хоць суткамі раней было больш за 200 машын. Чарга пачала імкліва скарачацца з другой паловы дня 4 ліпеня.

Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by

Цікавасць да паездак у Польшчу стала спадаць пасля таго, як з’явіліся звесткі, што Польшча перастала афармляць VAT і выпускаць у Беларусь з шэрагам тавараў. 

Адбылося гэта ў сувязі з прыняццем новага пакета санкцый у дачыненні да Беларусі.

Каментары38

  • Хатаскрайнікі
    05.07.2024
    Май гад, дзе ўсе тыя крыкуны, што пішчэлі адкрыць межы пашырэй, бо едуць ніякія не кіўбаснікі, а прагныя вучыцца свабодзе і дэмакратыі?
    Прыкрылі кіўбаснае вакенца - і задышалася свабадней пад спадніцай і ў дыктатара?
  • Acab
    05.07.2024
    Я ўжо перадбачу пераможны шал ад забойства гандлю і павышэньня падаткарабаваньня - чэргі зьніклі!
    Толькі вось чэргі ўтвораныя, ўвага ... памежнамытнікамі пра што можна пераканацца на любой шашы, дзе няма памежнамытных ператрусачных будаў. Напрыклад: Менск-Гомля ці Варшава-Познань
  • 0101
    05.07.2024
    “Далась тебе эта Польша…” . Лукашэнка нават гразіўся браць па 100 даляраў за перасячэнне мяжы. Каб толькі не ездзілі. І не справіўся. Слабак. А палякі змаглі!

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру2

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы далі яшчэ адно тлумачэнне загадкаваму выміранню неандэртальцаў8

«Рэкамендаваць краіну нікому дакладна не буду». Беларуска-палітэмігрантка паехала на адпачынак у Венесуэлу — і была затрыманая паліцыяй5

Малдова афіцыйна заявіла пра непрызнанне выбараў Лукашэнкі2

Адэсіт, які перажыў Халакост, параўнаў у Бундэстагу Гітлера і Пуціна1

Аператарам сотавай сувязі не дазволяць павышаць цэны на паслугі2

Кабінет хоча стварыць Фонд для беларусаў. Расказваем, каму ён будзе дапамагаць21

Стаўкі ўтыльзбору на аўто прыраўняюць да расійскіх. Вось чаму гэта кепская навіна для аўтамабілістаў7

Новыя ўлады Сірыі патрабуюць ад Расіі выдаць Башара Асада3

Горад Часаў Яр захоплены Расіяй пасля года крывавых баёў 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру2

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць