Ці частка палітычных неафітаў, якая горача выступала супраць PiS, а пазней супраць пані Ангешкі, задаволеная?
Сакавік
12.07.2024
Дзенях няма, але вы трымайцеся
ФБ
12.07.2024
ДЫСКРЫМІНАЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ Узмацнілася дыскрымінацыя беларусаў па ўсёй Эўропе. Дыскрымінуюць тых, што ўцяклі ад лукашысцкай турмы, ад перасьледу па нацыянальнай прыкмеце (генацыд) і за чалавечую прыстойнасьць. Акрамя ўсіх ранейшых абмежаваньняў, беларусаў у Польшчы перасталі браць на працу ў шмат якія ўстановы. Польскі банк Сантандар (Гішпанія) напрыклад, забараніў беларусам трансакцыі праз Сеціва, ангельцы забараняюць пераклады ангельскіх кніг па-беларуску, у Летуве толькі што прынялі антыбеларускі закон аб пазбаўленьні беларусаў віда на жыхарства і дэпартацыю ў 2-тыднёвы тэрмін, нават калі беларус зьвернецца ў суд. Толькі што зьявілася рашэньне польскіх уладаў, якога ўвогуле ніхто не чакаў -- рыхтуецца рэарганізацыя ў тэлебачаньні, якая, фактычна, забароніць беларускае тэлебачаньне Белсат. Белсат зьбіраюцца ператварыць у невялікую рэдакцыю ў зборнай тэлекампаніі замежнага вяшчаньня. І гэта, магчыма, яшчэ ня ўсё. З палітычнага гледзішча, сітуацыя лапідарна зразумелая (акрамя, хіба, як для наіўных эўрапалітыкаў). Адбываюцца адчувальныя і разбуральная дзеяньні Расеі (расейскіх службаў і агентуры) у гібрыднай вайне. Мы бачым, як Эўропа церпіць тут паразу крок за крокам. Дыскрымінацыя беларусаў, ліквідацыя вольнага Белсату, спыненьне перавозак і т. п. -- усё гэта ў пэрыяд вайны у канцовым выпадку ня толькі прыцясьняе беларусаў, але і супярэчыць стратэгічным інтарэсам Польскай дзяржавы. На жаль, як відаць, ня ўсе гэта разумеюць. 7 ліпень 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК
ФБ, ну паплакаўся спадар Пазняк ў Спартлато ў чарговы раз. Але гэта і без ягоных заўваг даўно было вядома. А што ён альбо ягоная Вольная Беларусь паспрабавалі практычна зрабіць, каб выправіць гэту сітуацыю? Яны ж такія ўплывовыя. А калі раптам недастаткова ўплывовыя - дык чаму пагрэбавалі пайсці на выбары ў каардынацыйную раду, каб рабіць падобную працу ад імя прадстаўнічага органа беларусаў?
Nošpa
13.07.2024
Янка, kali vam heta ŭsio daŭno viadomaje, dyk čaho ž vy, vašuju mamu, zaŭsiody ŭparta maŭčycie pra heta?! Pystabrexi!
Жора
12.07.2024
Кракадзілавы слёзы Дзікавіцкага. А не трэба было станавіцца флагманскім праектам "на ўсходзе". Трэба было заставацца беларускім праектам, а не русіфікаваць 50% этэру "вот такам" і іншай непатрэбшчынай. Тады, глядзіш, усё склалася б па-іншаму.
Эллочка-людоедочка
12.07.2024
Жора, не учите меня жить, лучше помогите материально, парниша!
Славянавед
12.07.2024
Русіянцы - не славяне ! Перастаў глядзець гэты польскі канал пасля з'яўлення там маскваротых балаболаў.
нявеста азаронка
12.07.2024
а я ніколі не глядзела... мабыць няшмат і згубіла?;)
*
12.07.2024
Адразу было зразумела - Белсат ліквідуюць
амінь
12.07.2024
знішчэння і ліквідацыі флагманскага польскага праекту (!) мяккай сілы (!) на Усходзе
Адыдзі ад нас!
12.07.2024
Толькі ўчора Ціханоўская з Сікорскім "правяла перамовы" - і сёння ўжо адключаюць Белсат! Яна вядзе сапраўдную шкодную кампанію супраць Беларусі на міжнарожным узроўні! Калі спыніцца гэты здзек???
●
12.07.2024
Тады калі КДБ спыніць табе фінансаванне .
Janka
13.07.2024
Інтэрнэт лепш блакуецца -гэта па першае...А па-другое -іх мабільная андроід-прылада ўжо пэўны час не працуе(прынамсі ў мяне) што праз vpn, што без.
Беларус
13.07.2024
мала хто праз "талерку" глядзіць ужо, збольшага праз Інтернет
Абноўлены «Белсат» спыніць вяшчанне праз спадарожнік?
Узмацнілася дыскрымінацыя беларусаў па ўсёй Эўропе. Дыскрымінуюць тых, што ўцяклі ад лукашысцкай турмы, ад перасьледу па нацыянальнай прыкмеце (генацыд) і за чалавечую прыстойнасьць.
Акрамя ўсіх ранейшых абмежаваньняў, беларусаў у Польшчы перасталі браць на працу ў шмат якія ўстановы. Польскі банк Сантандар (Гішпанія) напрыклад, забараніў беларусам трансакцыі праз Сеціва, ангельцы забараняюць пераклады ангельскіх кніг па-беларуску, у Летуве толькі што прынялі антыбеларускі закон аб пазбаўленьні беларусаў віда на жыхарства і дэпартацыю ў 2-тыднёвы тэрмін, нават калі беларус зьвернецца ў суд.
Толькі што зьявілася рашэньне польскіх уладаў, якога ўвогуле ніхто не чакаў -- рыхтуецца рэарганізацыя ў тэлебачаньні, якая, фактычна, забароніць беларускае тэлебачаньне Белсат. Белсат зьбіраюцца ператварыць у невялікую рэдакцыю ў зборнай тэлекампаніі замежнага вяшчаньня. І гэта, магчыма, яшчэ ня ўсё.
З палітычнага гледзішча, сітуацыя лапідарна зразумелая (акрамя, хіба, як для наіўных эўрапалітыкаў). Адбываюцца адчувальныя і разбуральная дзеяньні Расеі (расейскіх службаў і агентуры) у гібрыднай вайне. Мы бачым, як Эўропа церпіць тут паразу крок за крокам. Дыскрымінацыя беларусаў, ліквідацыя вольнага Белсату, спыненьне перавозак і т. п. -- усё гэта ў пэрыяд вайны у канцовым выпадку ня толькі прыцясьняе беларусаў, але і супярэчыць стратэгічным інтарэсам Польскай дзяржавы. На жаль, як відаць, ня ўсе гэта разумеюць.
7 ліпень 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК
https://www.facebook.com/story.php?id=100041119419171&story_fbid=1237839304263372
Перастаў глядзець гэты польскі канал пасля з'яўлення там маскваротых балаболаў.
працуе(прынамсі ў мяне) што праз vpn, што без.