Каментары да артыкула

«Аўтар выбудоўвае фантасмагарычную канцэпцыю гісторыі». Навумчык адказаў Някляеву

  • Иштван
    19.08.2024
    Идти "в Европу" у Пазьняка не означало идти в ЕС. Пусть Наумчик тут не накручивает. Некляев утверждает, что БНФ не стремился именно в ЕС, а не в Европу. Пазьняк вообще пророчил развал ЕС, было такое время, когда в 2004-м туда были приняты новые страны. Пазьняк был неистово за Балто-Черноморский коллектор, в этом проекте он видел перспективы для Беларуси, и это и было тем планом похода в Европу, но не в ЕС.. Пазьняк утверждал, что Беларуси важнее членство в НАТО, а не в ЕС. Наумчик включает дурака, когда пытается утверждать, что БНФ ставил своей задачей членство в ЕС.
  • FP
    19.08.2024
    Иштван, raznieistvovałsia i nafantazavaŭ...
  • FF
    19.08.2024
    Иштван,
    1) Не перакручвайце. Мы кажам не пра 2004-ы, а менавіта пра 1991-1995-ы гады. Вось вам урывакмз 1992-га, дзе Пазняк выразна кажа пра імкненне да Еўропы, а не Украіны, Летувы, Латвіі і г.д.

    Еўразвяз, дарэчы, стварылі толькі ў 1992 годзе. Таму цалкам зразумела, што казалі пра імкненне да Еўропы, а не ў новую арганізацыю.

    2) Нават калі дапусціць, што Фронт не імкнуўся да ЕЗ, чаму Някляеў называе гэта лёсавызначальнай памылкай для Беларусі? Фронт хіба краінай кіраваў?

    Апазіцыя БНФ была ўсяго толькі фракцыяй у Вярхоўным савеце. 26 чалавек з 328, калі не памыляюся, дэпутатаў. Гэта нават не 10 адсоткаў. Былі яшчэ дэпутаты, якія называлі сябе дэмакратамі, але не так шмат. Парламент быў камуністычна-імперскі. І рашэнні аб далучэнні да нейкіх арганізацыяў прымаў менавіта ён, а не Фронт.

    Дык у чым тады гэта лёсавызначальная памылка Пазняка і Фронта? Апазіцыя БНФ не здолела перашкодзіць уступленню ў АДКБ (у тым ліку і дзякуючы Шушкевічу), як бы гэты парламент яшчэ за ЕЗ прагаласаваў?

    І, дарэчы, чаму пры такім раскладзе ўсё валіць на Фронт? Шушкевіч фармальна быў першай асобай дзяржавы, меў у сотні разоў больш улады. Карпенка таксама ў іншай краіне жыў? Яны былі такімі ж палітычнымі сіламі.

    А ў нас чамусьці ўсё часцей пануе меркаванне, што Фронт усё прасраў у 1991-1994-м. Што ён прасраў? Ён хіба краінай кіраваў? Дэпутатам ад Апазіцыі БНФ нават тэлебачання амаль не давалі (пры нібыта дэмакратыі Шушкевіча, нагадаю), пра што яшчэ казаць
  • Мемуары
    19.08.2024
    Иштван, 100%. Менавіта так і было "Еўрапейская бюракратыя нас задушыць", далей перакажу сваімі словамі, бо памятую толькі сэнс: нам трэба прыгледзецца (звярнуцца?) да Амерыкі. Ну і ідэя Луцкевічаў пра Балтыйска-Чарнаморскі Саюз. Але зусім не ЕС.
    Увогуле з разуменнем ЕС ў генералаў БНФ была адвечная блытаніна: лозунг "Беларусь у Еўропу!" то ставіўся , то здымаўся, як пасля патлумачылі, "з тактычных меркаванняў".
  • Думайте головой
    19.08.2024
    Иштван, Европейский союз был создан Маастрихтским договором 7 февраля 1992 года, вступившим в силу 1 ноября 1993 года.
    Текст Зенона Позняка «Мы павінны ісці ў Еўропу» написана 9 января 1992.

    Полумайте головой, как он мог говорить про организацию, которой на тот момент ещё не существовало?
  • Иштван
    19.08.2024
    FF, да-да-да, а до единой валюты вообще было далеко. :) Естественно, Пазьняк и БНФ не имели планов вступления Беларуси в ЕС. Ни до 1992-го, ни после, ни когда другие страны вступали в ЕС, ни-ког-да. Пазьняк заявлял, что Беларуси не следует иметь приоритетом вступление в ЕС, но важно стать членом НАТО. Так что не так в словах Некляева ?
  • Еўрапейскі саюз вугля і сталі
    19.08.2024
    Думайте головой , а ЕЭС у якім годзе было утворана?
  • Иштван
    19.08.2024
    Думайте головой, тут не текст Зянона Пазьняка от 1992-го года обсуждался, тут ставилось под сомнение утверждение Некляева о отсутствии у БНФ планов вступления Беларуси в ЕС вообще. Их не было, таких планов не было, вообще, не только в 1992-м, но ни-ког-да. И это факт. После расширения ЕС, Пазьняк утверждал, что ЕС развалится ввиду слишком большой разницы в экономическом и культурном развитии стран его составляющих, а так же в связи с политикой мультикультурализма в Европе. У БНФ существовали иные планы сотрудничества с Европой, но не планы членства в ЕС. Наумчик проявил нечистоплотность, отвечая Некляеву по этой части.
  • Імя
    19.08.2024
    Еўрапейскі саюз вугля і сталі , а прычым тут? Агульны рынак і Еўразвяз - розныя рэчы
  • Дзявочы Lollipop
    19.08.2024
    Як жа ўсе гэтыя старыя дзяды надакучылі. І Навумчык, і Пазьняк, і лукашэнка, і пуцін (і Трамп з Байдэнам да кучы). Можа і добра, што Някляеў не палітык, а паэт. На фоне пералічаных асобаў ён выглядае найбольш прыстойным і адэкватным. Дайце нарэшце дарогу маладым і займіцеся сваімі старэчымі справамі.
  • Гаўно-вапрос
    19.08.2024
    Дзявочы Lollipop, то будзеш рэшту жыцця хадзіць пад маладым Колем, калі ня хочаш гісторыю ведаць.
  • Ботам
    19.08.2024
    Якая драма, пазнякаўскія боты не паспелі першымі і навальваюць унізе)
  • Дзявочы Lollipop
    19.08.2024
    Гаўно-вапрос , тыкайце, калі ласка, сваім дружбанам. А мне тыкаць не трэба.
  • Мемуары
    19.08.2024
    Я ня згодны са сп Някляевым шмат ў якіх акцэнтах з ягонага эсэ. І упэўнены, што мог бы з Някляевым абмяркоўваць гэта. Штосьці успамінаць, абменьвацца думкамі.

    Гэтаксама ўпэўнены, што абменьвацца думкамі з Навумчыкам не атрымаецца.
    Вось ў Някляева (ён таксама "ноўнэйм"?) не атрымалася. І ў М. Бугая не атрымалася. Відавочна, што ні ў кога не атрымаецца, як не атрымлівалася і раней.
    Назаву гэта самай першай прычынай, чаму людзі народжаныя і выхаваныя ў СССР, замкнуўшы на сабе ідэю нацыянальнай дзяржавы, злілі яе ў каналізацыю.
  • FP
    19.08.2024
    Дзявочы Lollipop, nie zrazumieła? značyć natykajuć hubaziki. Darohu im nie dajuć... Tak naparoli, stolkich padstavili..!
  • Иштван
    20.08.2024
    Мемуары, я так же не согласен с Некляевым, по всему его списку "ошибок". Я не считаю ошибкой позицию БНФ и Пазьняка касательно отсутствия у них планов о вступлении Беларуси в ЕС. В идеале, это наилучший вариант - оставаться самостоятельными. Это было хорошо понятно тогда, и остаётся актуальным сейчас. Но только в идеале. Реальность же вынудит принять решение в пользу ЕС, т.к. на качественные изменения в сторону цивилизованного и предсказуемо мирного бытия в стане восточных соседей надеяться не приходится, как минимум в течение 100 (ста) последующих лет. Вообще мне не понятно, почему Наумчик принялся балагурить вместо того, что б спокойно объяснить причины тех или иных решений, которые, я абсолютно уверен, для Некляева представляют собой тёмный лес, с болтами и прочими непреодолимыми препятствиями. Некляев, конечно же, литератор-буквенник продвинутый, но не Вацлава Гавел.
  • Борзопісец
    19.08.2024
    Ху із Нехляеў?
  • Брэст
    19.08.2024
    А Навумчык усё сябе з Пазняком расхвальвае.
  • Алесь
    19.08.2024
    Смешно когда расуждают о тяжолых 90х
  • Усё так
    19.08.2024
    > дзе левая прафесура ўбіла яму ў галаву, што «нацыяналізм = фашызм». Гэтак можна бясконца бегчы па коле, як тая вавёрка.

    Уласна кажучы, гэтым нашае грамадства, дакладней яго рускамірная большасць і займаецца ўжо 30 гадоў. Адначасова працягваючы насіраць вакол сябе русскій мір, вядома ж.
  • FF
    19.08.2024
    І ў чым Навумчык не мае рацыі? Нахабна ствараюць выдуманую гісторыю.

    Вось ёсць, прыкладам, спадар Шушкевіч (светлая памяць), які ў нас лічыцца вялікім дэмакратам і змагаром за незалежнасць. Пры гэтым у 91-м ажно да 25 жніўня ён быў супраць гэтай незалежнасці. Здаецца, афіцэр ГРУ Кебіч нават падтрымаў яе троху раней.

    За 2,5 гады спікерства Шушкевіч не падтрымаў амаль ніводнай ініцыятывы Фронту, які, дарэчы, раскручваў яго на пачатку палітычнай кар'еры. Глушыў мікрафоны выступоўцам ад апазіцыі. Не паспрыяў, каб ім без перашкодаў давалі іхны законны час на БТ. Ён падпісаў (хоць і не жадаў гэтага рабіць) дамову аб далучэнні да сістэмы калектыўнай бяспекі СНД. Ён не распусціў камуністычны парламент на патрабаванне апазіцыі і незаконна адхіліў рэферэндум за новыя выбары. А яны былі шанцам для дэмакратычнай Беларусі.

    І пасля яшчэ пытаюцца, чаму Пазняк не пайшоў з ім у хаўрус. Ну-ну. Прытым, што супрацу на карысць Беларусі яму прапаноўвалі не раз. І нават пры ўсіх «падарунках» Шушкевіча для БНФ дэпутаты-фронтаўцы галасавалі супраць яго зняцця.

    Часта прыгадваюць, што Пазняк яшчэ мусіў зняцца з выбараў на карысць Карпенкі. Але чамусьці ніхто не прыгадвае, што Карпенку не зарэгістравалі кандыдатам менавіта праз падлянку ад Шушкевіча і спадара Трусава. І пасля Карпенка далучыўся да каманды Пазняка.

    І з такіх вось міфаў мы пасля атрымліваем гісторыю, у якой Пазняк не ішоў на хаўрусы, быў радыкальным нацыяналістам, дбаў толькі пра беларускую мову. Для людзей гэта ўжо сапраўдная гісторыя.

    P.S. Шаноўныя мадэратары, не бачу ў каментары ніякіх парушэнняў, таму разлічваю, што ён будзе апублікаваны, нягледзячы на супярэчанні генеральнай лініі Нашай Нівы. Дзякуй
  • Хмм
    19.08.2024
    FF, дзякуй за нагадванне факта, што Карпенку не зарэгістравалі кандыдатам менавіта праз падлянку ад Шушкевіча і спадара Трусава.
    Як мог Пазняк зняцца з выбараў на карысць Карпенкі, якога не зарэгістравалі? Гэта ж нават фізічна немагчыма.
  • Прапанова
    19.08.2024
    Спадар Навумчык, нам патрэбны школьны падручнік па найноўшай гісторыі Беларусі. Ці не маглі б вы дапамагчы ў яго стварэнні?
  • FF
    19.08.2024
    FF, Наша Ніва, вы тут рэгулярна звяртаеце ўвагу на фальсіфікацыі апытанак у сваім тг, а тут як, фальсіфікацый не бачыце? Вось два каменты на падтрымку Навумчыка на 10-20 плюсаў больш. І раптам мінусаў ужо столькі ж!
  • Мемуары
    19.08.2024
    Хмм, на выбарах ў 1994 годзе Пазьняка ўвогуле не павінна было быць. Па выніках выбараў Вярхоўнага Савета 12 склікання ў 1990 годзе "Фракцыя БНФ" толькі 10%. Праз 5 гадоў, маючы доступ да ўсіх мікрафонаў і штодзень прамой трансляцыі на рыдыё і ТБ на выбарах ВС 13 склікання ўжо 0%. З такім стартавым электаральным рэйтынгам і ягонай дынамікай пра якія прэзідэнцкія амбцыі ты марыш, чалавеча? Прыняць сітуацыю, адысці
    ў цень і арганізаваць актывістаў БНФ на агітацыю за кампрамісню прахадную фігуру кшталту Шушкевіча ці Карпенкі было б карысцю для Радзімы. Але пра такія "дробязі" хто хацеў чуць? Пляваць на рэйтынгі, калі я зорка. Як там у Людовіка "государство это я", ці "германскій народ должен быть достоін своего фюрера". Старая зорная хвароба не адпусціла і дагэтуль: дагэтуль і Навумчык, і Пазьняк не маюць большага клопату як пра сваю зорную рэпутацыю. Адсюль і Някляеву Навумчык указвае што і як думаць і пісаць , і ў Пазьняка "Ціханоўская павінна сядзець ў турме", бо рэгулярныя па 500 тысячаў народу на вуліцах за "катлетніцу" гэта не 3-5 тысячаў аднапартыйцаў на мітынгу "народнага Лідара ўсяго адраджэнскага руху".
  • FF
    19.08.2024
    Мемуары,
    Ну-ка распавядзіце, як Апазіцыя БНФ кожны тыдзень мела тэлеэфіры. У якой краіне тое было? Яшчэ хапае сораму прыгадваць выбары 1995-га, калі ўжо на поўную працавала машына фальсіфікацыяў. Хіба забыліся, як нахабна не пусцілі Пазняка ў Смаргоні?
  • Мемуары
    20.08.2024
    FF, паседжанні, сессіі, Вярхоўнага Савета 12 склікання трансляваліся адначасова і па радыё, і па тэлебачанні. Прамая трансляцыя. Хоць на цэлы дзень: колькі ідзе паседжанне, столькі ідзе прамая трансляцыя. Мікрафоны былі не толькі на трыбуне і ў прэзідыума, а яшчэ стаялі ў праходах ля дэпутатскіх крэслаў. Менавіта адтуль і пайшлі ў народ цытаты спікера Дземянцея: "шастой мікрафон", "утарой мікрафон", "не стойце в заднем праходзе".
  • Ботам
    19.08.2024
    FF, Пазнякаўскаія боты з раніцы прачнуліся і пайшлі пісаць і фальсіфікаваць у свой бок. Потым сышлі да вечару. І тут, якая нечаканасць, людзі галасавалі пісалі, лайкалі не так, як пазнякаўцы хочуць. Не пашанцавала вам з народам, як і Шурыку, не хоча народ зварьятелых ад уласнай велічы дзядоў і іх ботаў слухаць.
  • Ян Норман
    19.08.2024
    Гістарычныя памылкі Беларусі?Давайце лепей гаварыць пра гістарычную драму Беларусі,як рэспублікі былога СССР,пакінутую сусьветнымі "цэнтрамі прыняцьця рашэньняў" у капцюрах імперскай Масквы у якасьці бонуса для расіі як крыніцы і пастаўшчыка энэрганосьбітаў для Еўразьвязу (Германіі) і аператара трансферу ядзернай зброі з савецкіх рэспубублік на тэррыторыю расіі.І колькі там сёньня налічуць паэты-палітычныя аналітыкі памылак,тры ці больш ці меньш-гэтыя памылкі у большай сьцепені не вынік дзейнасьці тагачасных персаналіяў,а вынік сумеснай дзейнасьці заходніх і усходніх спецслужбаў па захаваньню неабходнага гэтым "цэнтрам" геапалітычнага статус-кво Беларусі.Быў тады і ёсць цяпер адзіны спосаб разбурыць гэтае статус-кво:магутны народны імпульс,выбух народнай волі,але паколькі не дачакалася яго Беларусь,то і вырашалася ўсё у цішы высокіх заходне-усходніх кабінетаў з выкарыстаньнем выканаўцаў кшталту Ціхіні з Шарэцкім ды Шушкевічам.Ну а вінаваты у паэта,вядома хто-Пазьняк,у Еўразьвяз на каленях не папрасіўся.
  • Не галасі!
    19.08.2024
    Ян Норман, лясьні чарку і не калаціся, вечная ты ахвяра ўсіх агентаў Галактыкі. Калі агенты вакол, то для чаго ты з пад коўдры вылазіў? Каб толькі ў белым паліто перад народам пастаяць?
  • Ян Норман
    19.08.2024
    Не галасі! , 20/20: доўга сьпіцё,боцікі!
  • Не галасі!
    20.08.2024
    Ян Норман, не енчы, не будзь баязліўцам, не лезь дзе не можаш
    і ты будзеш спаць спакойна,
    драма ты наша гістарычная.
  • Сведка
    19.08.2024
    Какое жуткое преступление: Некляев в 90- е не поддерживал БНФ. И посему не может судить. Так миллионы не поддерживали БНФ. Потому Позняк и пролетел мимо президентского кресла. И кстати, куда делся авангард и весь наш.дем. Рух? Был, да исчез. Эмигрировали, кто не сел. Вот такой Рух тут был мощный.
  • Нацдэм
    19.08.2024
    Расклаў усе па паліцах. Але дурням не дакажаш. Дзяды надакучылі? А дзе моладзь? На пабягушках у грантадаўцаў. Вы - лузеры, бо не вучыцеся нічому
  • Интересно
    19.08.2024
    Нацдэм, А Позняк значит не лузер, не гранторолучатель?
  • Нацдэм
    19.08.2024
    Интересно , не
  • Anatol Starkou
    19.08.2024
    Интересно , Некалі тут на форуме НН, я пісаў прыблізна так: у нас уся апазіцыя грантасмокі, акрамя Зянона. Вось прыехалі ў Вільню ва ўніверсітэт і Зянон таксама. Оппа прыехала па запрашэнню універа і за яго грошы, а Зянон за свае кроўныя. Бо ён не грантасмок. Пацешна з гэтых зянонаўцаў і нацдэмаў.
  • Някляеў паэт
    19.08.2024
    Усе правільна. Расклаў па паліцах. Але дурняў не пераканаеш. Таму і сядзім у дупе
  • Anatol Starkou
    19.08.2024
    Зянон Пазьняк: "У нашай адвечнай вайне з Расеяй Эўразьвяз зусім не зьяўляецца альтэрнатывай. Ня трэба панікі і ўцяканьня без разбору. Мы самы ёсьць альтэрнатыва для Расеі і мусім стварыць яе ва Ўсходняй Эўропе. У нашых інтарэсах будзе супрацоўнічаць і потым уступіць у НАТО, але не ў Эўразьвяз, дзе нас дзяржаўна аслабяць, раззброяць, разбэсьцяць за падачкі, высмакчуць інтэлектуальныя рэсурсы і потым здадуць пры першым удары грому. Ва Ўсходняй Эўропе гэта ўжо праходзілі ня толькі мы.
    Адносна Эўразьвязу варта выказаць яшчэ некалькі істотных заўваг. Першая. Які б ні быў Эўразьвяз (“фэдэральны” ці “саюзьніцкі”), вольнай Беларусі туды ўступаць ня трэба, але неабходна будзе падтрымліваць добрыя і шчыльныя дачыненьні, асабліва ў палітычнай і эканамічнай сфэрах. Наша палітычная арыентацыя і разварот тварам павінен быць да Эўразьвязу. Але паўтаруся, абаперціся мы зможам хутчэй на Амэрыку. Амэрыка можа стаць нашым заходнім прыарытэтам.
    На маю думку, малаверагодна, каб Эўразьвяз (асабліва пасьля пашырэньня 2004 года) беспраблемна праіснаваў бы даўжэйшы час. Крызіс Эўропы ўжо пачаўся. Абвал непазьбежны. Крызіс мае глыбейшыя прычыны і заключаецца ня толькі ў эканоміцы. Відавочны духоўны рэгрэс, зьнікненьне культуры і здрабненьне элітаў.
    Упершыню ў гісторыі заходняга Хрысьціянства Эўропа (25 краінаў) пасьля працяглай дыскусіі аб канстытуцыі аб’яднанай Эўропы адмовілася ад Хрысьціянства і хрысьціянскіх традыцыяў у культуры. Гэтая адмова – абсурд, які ўсім відаць. Эўропа вырасла на Хрысьціянстве. І тым ня менш факт адмовы адбыўся. Эўропа заявіла тым самым, што сьветапоглядам і ідэалёгіяй Эўразьвязу ёсьць бязбожніцтва.
    Адначасна ўзаконьваецца садомія (гомасэксуальныя сувязі), забойства ненароджаных (аборты) і забойства сьмяртэльнахворых людзей (эўтаназія), і ў гэты ж час забараняецца сьмяротнае пакараньне забойцаў, садыстаў, гвалтаўнікоў, кілераў і іншых вылюдкаў. Гэта значыць, што дзяржаўным законам адмяняецца сьмяротны грэх, вылучаны ў Хрысьціянстве. Закон і права ў пытаньнях меры пакараньня становяцца на баку забойцы (дакладней, на прыарытэце захаваньня ягонага жыцьця). Дыскусіі па гэтым пытаньні носяць дэмагагічны і сафістычны характар.
    Вядома, дзяржавы існавалі (і існуюць) ня толькі бязбожныя, але і сатанінскія (СССР), аднак цяперашняя Эўропа – асаблівы факт".

    Беларуска-расейская вайна.
    Месца выхаду: Варшава – Нью Ёрк – Вільня
    Дата выхаду: 2005
    Перакладчык: Буйвал Валеры

    Камунікат.
  • Anatol Starkou,
    19.08.2024
    На мой погляд, важкую цытату я прывёў з кнігі Зянона Пазьняка.
    І так, ідзем у NАТО! У ЕС - барані Божа, бо там гам*секі, а ў NATO можна.
    Зараз забываем на хвіліну, што існуе Расія. Забыліся? Не атрымалася? Ну яшчэ раз паспрабуйце, каб зразумець Зянона. Атрымалася? Малайцы! І так, ідзем у NАТО, бо Расии няма. Ну і дзе апынулася тая Рэспубліка Беларусь? Няўжо ў NATO? Щаз. У складзе Расійскай Федерацыі, вось дзе.

    Некалі некалькі гадоў запар, я адзіны, хто пісаў на бчб форумах так:
    усё, што шавеліцца пад бчб сцягам, шавеліцца з мэтай здаць заходнюю палову РБ Польшчы (NATO), як мінімум, і знішчыць суверэннасць першай незалежнай беларцускай дзяржавы Рэспублікі Беларусь, як максімум.

    Вось такія бчб пірагі, госпада таварышы спадары панове.
  • Anatol Starkou
    19.08.2024
    На мой погляд, важкую цытату я прывёў з кнігі Зянона Пазьняка.
    І так, ідзем у NАТО! У ЕС - барані Божа, бо там гам*секі, а ў NATO можна. Там іх няма.
    Зараз забываем на хвіліну, што існуе Расія. Забыліся? Не атрымалася? Ну яшчэ раз паспрабуйце, каб зразумець Зянона. Атрымалася? Малайцы! І так, ідзем у NАТО, бо Расіі няма. Ну і дзе апынулася тая Рэспубліка Беларусь? Няўжо ў NATO? Щаз. У складзе Расійскай Федерацыі, вось дзе.
    Зразумелі, куды прывёў бы нас паход у NATO?
  • Юрась
    19.08.2024
    Anatol Starkou, Толік, колькі можна чакаць цябе ва Ўруччы?.. Ты канешне "не памятаеш", што бегаў з фотаапаратам на ўсе мерапрыемствы з удзелам Пазьняка ў Ню Ёрку, а потым фоты новых людзей перадаваў "куда надо". Не памятаеш? А мы памятаем... Зараз ты "не памятаеш" што ЭЗ толькі аформіўся ў 1992, а стаў дзейнічаць у 1993... але Пазьняк які выказваўся ў 1992 наконт Эўропы і неабходнасьці вяртаньня ў яе Беларусі, згодна тваім словам вінаваты ў тым, што адмовіўся ўступаць у арганізацыю (ЭЗ) калі яго ... яшчэ не было. Толік, хлопцы цябе зачакаліся ва Ўруччы, нам трэба грунтоўна з табой паразмаўляць...
  • Anatol Starkou
    19.08.2024
    Юрась, Зайдзі з хлопцамі на Камсамольскую да таварыша маёра і скажу, што ад мяне. Ён табе дасць тваё фота, якое я зрабіў яшчэ ў 1992-м, з маім аўтографам-2024. Рабятам прывітанне. Калі й прыеду, то толькі нагамі наперад - без свайго жадання. Жыве Уручча-2 і Беларусь!
  • бабруйчанін
    19.08.2024
    Усе " стратэгі напальончікі" апасля. Які нах " эўрапейскі" выбар у 91 ці ў 94 годзе ??? Гэта калі палякі прыбалты скуплялі ўсе ад запалак да цвікоў
    Пасля 91 насельніцтва рБ таксама было разгубленна у прастрацыі сгубіўшы ўсе грошы лад жыцця перспектывы ...ўсе.На той час уцюхаць ашуканцамі злодзеямі аферыстамі магчыма было ўсе ад пірамідак гардона гербалайфа да " робгуда ад нарота'Выпадковые людзі выпадковые дэпутаты выкінуты наверх " хвалей ускарэння" развалам саўдэпіі.. " Пасіанарнасці" " дурной энергіі" льсцівасці у АГЛ было " з пераборам" Пагадзіца пагаднення Прапануйце зараз абьяднацца у КС...
    Выпадак і АГЛ дзякуючы таксама вельмі свабодным журналістам кшалту Якубовіч- Шарамет і к паўсюль. у целеку..Асабістыя меркавання на " перспэктыву" ад Ганчара Бухвостава..і невялікая папраўка дае ні зусім 40 гадоваму кандыдату вылучацца .96 год увогуле ..срамата ..Жыцце дае Шанец і калі ні карыстаецесь Вы то пасля пішыце " работы над памылкамі" а скарыстаўшыя мемуары ..
  • Імя
    19.08.2024
    бабруйчанін , якая радасць, што палякі ды балты не былі "ў прастрацыі", а добра разумелі, куды хочуць патрапіць. І працавалі над гэтым. І сёння жывуць як людзі, а не пішуць бязглуздзіцу.
  • Беня
    19.08.2024
    Лучше паспортами померяйтись.
  • бабруйчанін
    19.08.2024
    Імя, Наконт палякаў .Пасля Валенсы палякі абіралі...былога камуніста Кваснеўскага два разы але Паляка
    Прыбалты у Летуве Бразаўскаса 1 секратара і у Латвіі Эстоніі але сваіх
    Славакія Мечьяр Чэхія.. Калі Польша прыбалты " уступілі" да эзразвяза за эўракаштоўнасцямі€$?? Калі пачынае.це каментаваць крыху ахалонце..памяркуйце і адказвайце на ўвесь каментар а ні толькі які вам падаецца уразлівым
  • Імя
    19.08.2024
    бабруйчанін , і што? З чым вы спрачаецеся, і які ваш тэзіс?
  • бабруйчанін
    19.08.2024
    Імя, ????))) Спачатку артыкул Некляева пасля адказ Навумчыка мой каммент ..твой камент на мой??? І зараз мне пытанне які тэзіс спрэчка??? І як мне ..стрымана паліткарэктна памяркоўна адказаць.??На..вошта стрымлівацца??)))
  • Імя
    19.08.2024
    бабруйчанін , бо твае каментары - гэта слоўны салат без ладу і складу. Хочаш, каб цябе разумелі як ты хочаш - пішы ясна або наймі рэдактара
  • Anatol Starkou
    19.08.2024
    Ніжэй у двукоссях цытаты з артыкудлу Навумчыка, а пасля іх мой каментар:

    1. "Ён не падтрымліваў БНФ, які ў пачатку 90-х быў не проста «найбольшай апазіцыйнай сілай», да чаго зводзіць яго Някляеў, а авангардам нацыянальна-дэмакратычнага руху."

    Гэта хлусьня. На нашае зямлі НІКОЛІ не існаваў БЕЛАРУСКІ народны фронт. Існаваў і здох ЗЯ БНФ - зянонаўскі БНФ. Праўда да гэтага я прыйшоў толькі ў Амерыцы. А так швэндаўся па Мінску за Зянонам і яго ЗЯ БНФ.

    2. "Высновы Някляева датычна пачатку 90-х базуюцца на тэзе, якая 30 гадоў таму асабіста мне магла прымроіцца хіба што ў жудасным сне, і якая з найбольшай паўнатой была выказаная ў артыкуле Міколы Бугая ў «Нашай Ніве» да 80-годдзя Пазняка: ва ўсім, што здарылася з Беларуссю, вінаваты БНФ і яго лідар".

    Згодны я з паэтам і з Міколай.

    3. "У газеце «Навіны БНФ» за 9 студзеня 1992 году практычна ўся першая паласа — тэкст Зянона Пазняка (паводле выступу на снежаньскім Сойме БНФ). Загаловак — «Мы павінны ісці ў Еўропу». Ніжэй — цытаты".

    Ну заяў Пазьняка не пералічыць, як і пісаніны Навумчыка.
    Ну, дык вы ж і прыйшлі ў Эўропу: Навумчык і Пазьняк. Вясной 1996-га. А народ і нацыя засталіся на Бацькаўшчыне.

    4. "«У дачыненні да Расеі мы павінны праводзіць узаемаўзгодненую палітыку, па-добрасуседску жыць з ёю, гандляваць, наладжваць іншыя сувязі, але ніколі, ні пры якіх абставінах мы не павінны ўступаць з Расеяй ні ў якія палітычныя пагадненні, ні ў якія палітычныя саюзы. Такое «аб'ядненне» ўжо было ў канцы 18 стагоддзя й у 1922 годзе»".

    Было. Пасля 1922 года было яшчэ адно - у верасні 1939 года. Тады землі Расійскай імперыі (так зв Заходняя Беларусь) тав Сталін далучыў да БССР. А мог далучыць да іх МАТУШКІ - да Расіі. Дзякуй Иосиф Виссарионович.

    5. "Я таму прыводжу такія вялікія фрагменты, што яны сведчаць: еўрапейскі выбар лідарам БНФ быў не проста прапанаваны. Ён быў геапалітычна ды эканамічна абгрунтаваны".

    Угу. Крыху меней за 90% наша гаспадарка залежыла ад Расіі, але Захад (Эўропа) нам дапаможа! Чаго ж яна не дапамагла з 1990 па 1994, калі не было Лукашэнкі?

    6. "Цягам трох дзесяцігоддзяў сапраўдная гісторыя здабыцця Незалежнасці не выкладалася ні ў школах, ні ва ўніверсітэтах, у афіцыйных выданнях яна ў лепшым выпадку замоўчвалася, а звычайна — фальсіфікавалася".

    А сапраўдная гэта якая? Тая, якую ты намалаціў на Свабодзе у кнігах? Гэта бчб.

    7. "Бо што б ты ні сказаў, потым з'явяцца фантасмагарычныя нататкі літаратара ці развагі якога аналітыка з дыпломам заходняга ўніверсітэту..."

    У мяне дыплом Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэту (БПІ). Я эвалюіраваў яго у Нью Ёрку і атрымаў паперу: Bachelor-Master Degree. Працаваў у БНТУ старшим научным сотрудником и выехал 31 января 2003 года в Нью-Йорк.

    Сяргей Навумчык: "ў рамане ёсць і сюжэты, скажам гэтак, з інфернальнай сферы — якія працуюць на мастацкую задуму аўтара, але ўжо дакладна не могуць быць прадметам колькі-небудзь сур'ёзнага навуковага аналізу гісторыкаў ды біёграфаў".

    Калі ты стаў навукоўцам, Сяргей Іосіфавіч? Калі атрымаў навуковую пасаду і ў якім амерыканскім ВНУ?
    Фантасмагорыя - гэта тое, чым публічна займаўся Зянон Станіслававіч Пазьняк, скажам, з лета 1988 года па сённяшні дзень, пры гэтым не без тваёй дапамогі гэты занятак называўся палітыкай. Але насамрэч то была бчб фантасмагорыя.
  • Абменны фонд
    19.08.2024
    Anatol Starkou, какошнік схадзі падмый, троль лукашысцкі
  • ну
    19.08.2024
    Абменны фонд , - здравствуй, дерево! по сути то сказать нечего? ))))
  • Болекi i лёлекi
    19.08.2024
    Дэмагог у квадраце Навумчык накатаў на 100 лiстоў адказ. А ў саседнiм артыкуле пасля абвалу курскай обласцi ён тутака жа уключыў КГБшную прапаганду, што пуцiнскi рэжым у расеi будзе iснаваць яшчэ дзесяткi гадоў, маўляў, не рыпайцеся,сядзiце цiха дома. Пазьняк тое ж самае даводзiць. Пазьняк кгб быў патрэбен каб псiхапат з трэскам выйграў i залез на трон на фоне гэтага кадра,якога саўкi пужалiся як пугала. Затым зяпа звалiў з навумчыкам, дакладнее iх вывезлi па за кардон па кгбшнаму калiдору. Пасля выканага задання. Хто яны такiя гэтыя фрукты ўжо выдатна бачна.
  • FP
    19.08.2024
    BalnY Lolik, lačysia! Usio pravilna napisaŭ Navumčyk. Darečy, davoli strymana. Miarkuju, Niaklajeŭ užo raźumieie svaju pamyłku.
  • Anatol Starkou
    19.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Anatol Starkou
    19.08.2024
    Ведаеце, што Сяргей Навумчык грамадзянін ЗША? Ведаеце. А яшчэ ён патрыёт Беларусі і беларушчыны.
    ###
    Обязательный элемент принятия гражданства США. Присягающий вслед за секретарём суда повторяет текст присяги:

    «Настоящим я клятвенно заверяю, что я абсолютно и полностью отрекаюсь от верности и преданности любому иностранному монарху, властителю, государству или суверенной власти, подданным или гражданином которого я являлся до этого дня; что я буду поддерживать и защищать Конституцию и законы Соединённых Штатов Америки от всех врагов, внешних и внутренних; что я буду верой и правдой служить Соединённым Штатам; что я возьму в руки оружие и буду сражаться на стороне Соединённых Штатов, когда я буду обязан сделать это по закону; что я буду нести нестроевую службу в вооружённых силах США, когда я буду обязан делать это по закону; что я буду выполнять гражданскую работу, когда я буду обязан делать это по закону; и что я произношу эту присягу открыто, без задних мыслей или намерения уклониться от её исполнения. Да поможет мне Бог».
  • Джек Блэк
    20.08.2024
    Anatol Starkou, А вот Старков до сих пор не отрёкся от верности своему властителю,вернее двум-Пу и Лу.Старковы хозяев не меняют!
  • Anatol Starkou
    20.08.2024
    Джек Блэк, я на этом форуме стоиках говорил: в 1973 году в Тбилиси я принял присягу солдата Советской армии на верность советскому Правмтельству. Никаких Пу и Лу тогда не было. Вторую присягу на верность другому Правмтельству принимать не желаю.
  • Антон
    20.08.2024
    Одна и та же заезженная пластинка: Наумчик долбится за Пазьняка.
  • Что скрывается за фотографией?
    20.08.2024
    Антон, не за Пазьняка. За свой імідж, за свой і пазьнякоўскі. Не да канца зразумела, адкуль столькі імпэту, столькі хэнці ў пажылога чалавека. Ці то гэта хваравітая псіхалагічная зададзенасць "я геній, а ўсе гной", ці гэта наўмыснае і пясьлядоўнае стварэнне іміджу дасведчанага суперпалітыка, які мае права ацэньваць, накіроўваць, тараніць ці хоць неяк уплываць на работу іншых.
    Ўрэшце, адно другому не шкодзіць: закамплексаваныя людзі - лёгкая здабыча маніпулятараў.
    А комплекс "а я ўсё роўна вам дакажу" атамная разбуральная сіла.
  • Anatol Starkou
    20.08.2024
    Что скрывается за фотографией? , Кожны ў паасобку з іх мінус касу Свабоды = нішто ў палітычным сэнсе. Удваіх плюс каса Свабоды плюс мікрафон і сайт Свабоды - яны ідэалагічная моц, якая вунь сколькі падрыётаў напладзіла за трыццаць гадоў з гакам пасля пачатку так зв адраджэння.

    Яны нешта кшалту Братоў Грым, Ильфа и Петрова, Тарапуньки и Штепселя в одном бчб флаконе. Вот, например, https://www.bielarus.net/archives/2011/04/06/2352
    ###
    Сяргей Навумчык: 1991-ы вачыма ўдзельніка. Два зьезды і апошні шанец:

    Пахла паленым. Нашае з Пазьняком падарожжа ў сутарэньні будынку ЦК КПБ можна было б параўнаць з падарожжам у пекла – калі дапусьціць, што чэрці распальваюць вогнішчы з пастаноў і рэзалюцыяў Люцыпара. Нам расказалі, што ў жнівеньскія дні 1991-га паперы там спальвалі тонамі (нават нанялі трох качагараў). Але ўсяго зьнішчыць не пасьпелі.

    Першы аркуш, які я падняў з падлогі (Пазьняк і цяпер кажа пра неймавернае супадзеньне) – быў плян, які прадугледжваў стварэньне камуністамі “альтэрнатыўнага Народнага фронту” яшчэ да жніўня 1988 г. (камуністы імкнуліся згуляць “на апярэджаньне”, але, як і шмат што іншае, правалілі справу). Другім быў дакумэнт з асабістым подпісам Машэрава.

    Гэты ліст Пятра Машэрава супрацоўнікі ЦК КПБ у жніўні 1991-га выкінулі на сьметнік

    Ну а далей – стосы дакумэнтаў, якімі я набіў некалькі валізак. Сярод іх – аналітычная запіска “Другі зьезд БНФ: апазыцыя карэктуе курс”, напісаная “для ўнутранага карыстаньня” супрацоўнікамі ЦК.

    У пляне ЦК КПБ на 1988 г. пункт 33 – стварэньне “свайго” Народнага фронту. Архіў С. Навумчыка.
  • Anatol Starkou
    20.08.2024
    Памятаеце пра што пісаў Навумчык у маім каментары вышэй, з цататай з яго твора? Пра жнівеньскія часы 1991. А зараз пачытаем ПАРТЫЮ БНФ і яе гісторыю:

    «У 1992 годзе БНФ зазнае першую паразу. БНФ ініцыяваў збор подпісаў за датэрміновыя выбары новага Вярхоўнага Савету, але нягледзячы на тое, што было сабрана больш за 450 000 подпісаў грамадзянаў, Вярхоўны Савет адмаўляецца прыняць адпаведную пастанову. Прыкладна ад гэтага часу ўплыў БНФ пачынае аслабляцца. Пасьля рэваншу намэнклятуры на чале з В. Кебічам — адстаўкі С. Шушкевіча з пасады старшыні парлямэнту — улады пачынаюць у падкантрольных ім сродках масавай інфармацыі маштабную кампанію па дыскрэдытацыі ня толькі БНФ і ягоных лідэраў, але і саміх мэтаў і гістарычных ідэалаў нацыянальна-дэмакратычнага руху. З абраньнем А. Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта гэтая кампанія ўзмацняецца яшчэ больш. У 1995 годзе ў Вярхоўны Савет Беларусі 13 скліканьня ня трапіў ніводзін кандыдат ад БНФ». Гісторыя Партыі БНФ (Партыя БНФ) (narodny.org)

    Гэта адбылося праз год, як Навумчык "падняў з падлогі плян, які прадугледжваў стварэньне камуністамі “альтэрнатыўнага Народнага фронту” (1991-1992). Дык вось, пасля гэтага здрадніцкага правалу ў 1992 годзе Фронт быў смяротна паранены і ўжо больш з каленяў не падняўся. Але Пазьняк непахісна працягваў камандаваць БНФ і настойліва вёў нас далей да перамогі яго «нацыянальнай ідэі», да вядомых сёння ЧЗ лукашысцкіх вынікаў Адраджэння, нягледзячы на тое, што не арганізатар, не менеджар, а ўсяго толькі "апантаны ідэяй чалавек". У двукоссях словы Алеся Адамовіча, якія ён сказаў Васілю Быкаву, але той не прыслухаўся і стаў на бок Зянона Пазьняка.

    У 1999 годзе ЗЯ БНФ здох. Погиб Максим. Бывае. Але дзеля наступнага адраджэння нацыі мы ізноў папросім Зянона Станіслававіча ўзначаліць ЗЯ БНФ. А чаму НЕ? Усё ж ён ДУХОЎНЫ ЛІДАР НАЦЫІ.
  • Что скрывается за фотографией?
    20.08.2024
    Anatol Starkou, і ?
  • Anatol Starkou
    20.08.2024
    Что скрывается за фотографией? , я не вхож в архив КГБ. Поту после И сказать не чего.
  •