Каментары да артыкула

Спецыялісты расказалі, чым карысны рапсавы алей

  • Ага
    26.08.2024
    Трэба палепшыць продажы свайго рапсавага алею, і вось ён аказваецца які-разгэтакі. :) На вытворчасьць сланечнікавага алею няма сыравіны, а завозіць з вонку гатовы прадукт існуе шмат нятанных і непераадольных нюансаў.
  • Acab
    26.08.2024
    Ражно
  • !!!!!
    26.08.2024
    ГМА
  • Бульба
    26.08.2024
    На рапсавым добра бульбу смажыць, мне падабаецца, а вось мяса-птушка-рыба атрымліваюцца нясмачнымі, як і салаты, калі іх заправіць рапсавым.
  • Ёсік
    26.08.2024
    Бо дырэктар саўгаса калісьці яго нахвальваў, а яшчэ яго ўборку дадаюць да збожжа, але гэта бабовая культура. Ён толькі ў салату падыходзіць, смак не вельмі, не, больш сланечнікавы ўжываю.
  • Барысаўскі антылукашыст
    27.08.2024
    У Польшчы рапсавы алей - самы распаўсюджаны. А палякі не дурні.
  • Асінавы кол
    27.08.2024
    Барысаўскі антылукашыст, а ў Італіі аліўкавы алей самы распаўсюджаны, ну, дурні там акапаліся, што зь іх возьмеш, не паўтараюць за палякамі. А французы ўвогуле рапсавага алею ня ведаюць, і бельгійцы таксама крэтыны. А беларусы спрадвечна карысталіся сланечнікавым алеем, алеем з канопляў і лёну, і ня ведалі, што яны праз гэта дурні. Цяпер будуць ведаць...

    Рапс расьце, што апантаны, не патрабуе нейкіх адмысловых умоваў і якасьці глебы, добра зімуе і пераносіць выбрыкі надвор'я, ён танны, у параўнаньні з сланечнікам, які ў беларускіх кліматычных ўмовах не высьпявае й прыдатны толькі ў сілас.

    Ва ўмовах агрэсіі Расеі супраць Украіны, улічваючы хаўрус рэжыма Лукашэнкі з Расеяй, сыравіна для вытворчасьці сланечнікавага алею, і сам алей, пакрысе робяцца ў Беларусі валютнымі таварамі, з перспектывай зрабіцца проста недасяжнымі, і таму рапс раптам стаў такім асабліва карысным, а сланечнік набыў падазрона сумнеўныя якасьці.

    Кажуць, што за саветамі, як толькі на рынку ўтваралася нястача нейкага прадукту, дык ён адразу рабіўся шкодным. :) Кава, какао, сметанковае масла, кажуць, нейк зрабіліся рэзка шкоднымі, а цыкорый, маргарын, сьвіны тлушч, нейкія "пліткі", замест чакаляты, набылі асабліва каштоўныя якасьці... Ну, далей і мяса зрабілася шкодным, і малочка, і хлеб,.. ай і хай ты гары... Усё гэта хлусьня, не было такога досьведу, выдумляюць людзі абы што...
  • машыннае масла
    31.08.2024
    нічым
  • Траўніца
    26.10.2024
    Рапсавы і соевы алеі вельмі шкодныя. Сланэчнікавы таксама недалёка ад іх адстаў. Найлепшыя гэта льняны (але захоўваецца ў холадзе не даўжэй за месяц), канапляны, аліўкавы, каканатавы.
  •