Каментары да артыкула

«На вякі вечныя». Пра што будзе сумесны беларуска-кітайскі фільм з такой назвай?

  • Понятно
    23.08.2024
    Понятно, начинают делать, из беларусов, китайцев со знаком качества от лукашенко, как, до этого, делали россиян с такой же отметиной от лукашенко..
  • Цім
    23.08.2024
    Ужо каторы раз бачу інфармацыю пра гэты кіна-праект. І фоты з дзядькамі у гальштуках. Навошта мне ведаць пра нейкага гендырэктара? Гэта звычайны чыноўнік, якога паставілі зверху. Мне цікава: хто сцэнарыст, хто будзе рэжысёрам? мастаком? аператарам? Беларусы ці маскоўскія? На сайце Беларусьфільма таксама няма гэтай інфармацыі.
  • вышэвышэбога
    23.08.2024
    а. дык вось чаго ўчора металадэтэктары на плошчы перамогі стаялі і ўсіх мінакоў туды насільна запіхвалі ў грубай форме
  • Абу
    23.08.2024
    Крадушчыйся партызан, затаіўшыйся брсм-авец.
  • Ёсік
    23.08.2024
    Ды здыміце ўжо фільм для дарослых з удзелам актораў зь дзьвух краін. Сюжэт такі - паабяцала беларуска, і кінула кітайцаў, гледзячы ў бок расеі, кітаец яе дзярэ за падман. І па БТ, але спачатку хай пажуюць у клубе рэдактараў, Мінскай хлусьне.
  • кіно і...ненцы
    23.08.2024
    Ёсік, ну
  • Янка
    23.08.2024
    У першай будуць паказаны часы Другой сусветнай вайны, калі савецкія (у тым ліку і беларускія) добраахвотнікі дапамагалі кітайцам змагацца з японскай агрэсіяй.

    Беларускія дабраахвотнікі ў Кітае супраць японцаў у 30я гады?! Гэта ж якая заборыстая ў сцэнарыста павінна быць трава! Выехаць са сталінскага СССР без санкцыі рэжыма было фактычна немагчыма, дзяля ратавання свайго жыцця гэтага не маглі зрабіць нават ахвяры галадамору. Нават пад час вайны ў Гішпаніі ў 1936-1939 гадах г.з. "савецкімі дабраахвотнікамі" з'яўляліся кадравыя савецкія вайскоўцы, якім часта паведамлялі аб камандыроўцы ў Гішпанію толькі на вакзале. Лётчыкі ваявалі на серыйных савецкіх знішчальніках І-16 - якія дабраахвотнікі?! Як потым гэта было ў Карэі ў 50х гадах. Зразумела, сярод іх былі і жадаючыя, бо гэта справа матывавался дзяржаўнымі ўзнагародамі, сацыяльнымі прывілеямі і службовым прасоўваннем.

    Сапраўднымі дабраахвотнікамі магчыма лічыць толькі валантэраў з заходніх краін, якія мелі свабоду перасоўвання і не атрымлівалі падтрымкі ад уласных урадаў. Зразумела, што нічога падобнага ў СССР не было прынцыпе.