Днямі трое маленькіх дзяцей атруцілася бледнай паганкай. Малым — 8, 3,5 і амаль 2 гады.
Цяпер яны знаходзяцца ў МНПЦ хірургіі, трансплантацыі і гематалогіі і ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска, паведамляе Мінздароўе.
З удзелам міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева працуе група з вядучых медыкаў краіны, якія спрабуюць стабілізаваць стан трох дзяцей.
«Усе трое маленькіх пацыентаў у вельмі цяжкім стане», — пракаментаваў дырэктар МНПЦ хірургіі, трансплантацыі і гематалогіі Алег Румо.
«Таксама займаемся пошукам донараў у выпадку неабходнасці трансплантацыі. Калі наступіць татальны некроз печані, гэта стане адзінай магчымасцю выратаваць дзецям жыццё. Донарамі згодныя стаць бацькі, засталося праверыць сумяшчальнасць», — дадаў Румо.
Агулам у Беларусі пачасціліся выпадкі атручвання грыбамі, адзначае Мінздароўя. У параўнанні са студзенем-жніўнем мінулага года колькасць выпадкаў атручвання грыбамі ў такі ж перыяд гэтага года павялічылася ў 1,6 раза.
Каментары
Той бяз дазволу паласаваўся птушыным яйком (антыгуманная практыка жывёлагадаўлі ў Сьветлай Будучыне канчаткова пераможаная, але зламысьнік ў дзікім лесе, проста перад камэрамі дронаў назіраньня, цынічнаў ўбіўся ў птышынае гняздо((
А пакуль робкагадоўля ня ахапляе цалкам пратэінавыя патрэбы народнае гаспадаркі, я вам новыя маскі (ў дзесяць столак) і прышчэпкі распрацаваў
идиоты. родятелы у смысле