Каментары да артыкула

Для каго былі апошнія заявы Юрыя Васкрасенскага?

  • Свабодны чалавек
    05.09.2024
    Свабоду палітвязням
  • Kmann
    05.09.2024
    Я што зараз прачытаў?
    Мудры Запад, Расея нічога не дабілася в Украіне, аўдыторыя Бондаравай і Азаронка (якая ў іх аўдыторыя, але?).
    Нейкі пералік штампаў.

    Дзе прафесійная, аналітычная НН часу Мартыновіча?
    Што гэта за нізкі і маргінальны узровень нейкай СавБелкі наадварот?
  • 2Kmann
    05.09.2024
    Kmann, перачытайце яшчэ раз артыкул, там напісана: “Масква не дабілася ва Украіне таго, што хацела”. А гэта не тое што вы напісалі, што “Масква нічога не дабілася”. Хаця я звамі згодзен, што ўзровень аналітыкі на НН знізіўся, дадалося больш расейшчыны і гэта ў той час, калі Расія фактычна чыніць генацыд суседніх народаў. Плюс часам спрацоўвае цэнзура на НН, калі нацыянальнаарыентаваныя каментарыі не публікуюцца, затое лёгка прапускаюцца лука-крамлёўскія наратывы.
  • Satan
    05.09.2024
    Слухайце... Мінск пачаў вызваляць па формуле 30 на 70. 30 вызваляе, 70 на нары. Так шо ўсё цэ **ня! ... і вааабшчэ, Юра, ат санкцыяў толькі крэпчаюць! Крэпчай!
    А пенсии там... ну своей маме я как-нить денег докину. И еще останется на донаты ЗСУ.
  • Янка
    05.09.2024
    Савецкі Саюз павалілі, менавіта нанёсшы ўдар па эканоміцы, а потым пайшло ўсё разлажэнне

    Васкрасенскі эканаміст? Насамрэч быць эканамістам і займацца кантрабандай у Расею ў якасці ўзнагароды за працу кратом на КДБ - розныя рэчы.

    Лепш за ўсіх савок валіў сабе сам.

    У прынцыпе, абвешаны утрыманнем камуністычных і антыамерыканскіх дыктатур па ўсяму свету савок знаходзіўся ў стане без 5 хвілін ад патэнцыйнага эканамічнага калапса яшчэ напрыканцы 60х-пачатку 70х гадоў XX ст. Прамысловасць і сельская гаспадарка былі неэфектыўнымі, CCCР імпартаваў збожа с паўночнай Амерыкі. Але адбыўся цуд, які аццягнуў крах СССР прыкладна на 15 гадоў.

    У кастрычніку 1973 краіны АПЕК аб'явілі эмбарга на пастаўку нафты краінам (пераважна заходнім), якія падтрымалі Ізраіль у вайне Суднага дня. Кошты на нафту за год павялічыліся ў 4 разы. І хаця эмбарга пратрымалася толькі поўгады - кошты ня знізіліся. І тут апынулася вельмі дарэчнай дабудова нафтапроваду Дружба-2, якая дазволіла СССР рэзка нарасціць экспарт нафты ў Еўропу па падрослых коштах. Да эмбарга СССР не далучыўся. У 1979 годзе ў сувязі з напружанасцю паміж Іракам і Іранам зноў адбыўся рэзкі рост нафтавых коштаў з-за чаго нафта падаражэла удвая. На СССР літаральна паліўся нафтадаляравы дождж.

    Таму крах СССР адклаўся, і пачаўся перыяд застоя. То бок цывільны сектар амаль не рухаўся і трымаўся праз дзярждатацыі, але адбыўся бурны колькасны рост ВПК праз прасунутую міністрам абароны Ўсцінавым гонку ўзбраенняў. Зробленыя саўком менавіта тады горы бранятэхнікі і амуніцыі зараз ваююць ва Ўкраіне. Але гэта было не ўсё - савецкае кіраўніцтва настолькі паверыла ў тое, што нарэшце злавіла бога за бараду, што пачало афганскую вайну. Таксама ня танную.

    Але ў 1982 цуд скончыўся. Ужыванне нафты ў свеце скарацілася, а дабыча вырасла. Кошты паляцелі ўніз і за 4 гады знізіліся утрая. Ва ўмовах набліжэння эканамічнага калапса Гарбачоў нешта паспрабаваў лібералізаваць (у т.л. і эканамічна), але сацыялістычная сістэма была несумяшчальнай з рынкам, савок збанкрутаваў і распаўся.
  • Брэст
    05.09.2024
    Астап Бендэр выпускаў Берлагу, а лукашысты выпускаюць Васкрасенскага.
  • Кант
    05.09.2024
    Какой толк от помилования когда существуют сумасшедшие законы? 30 выпустили, 30 посадили и т.д.
  • Адказ
    05.09.2024
    Для лахоў
  • Гарфункель
    05.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Два имени один результат
    05.09.2024
    Воскресенский играет роль "еврея при царе" ( вспомните Бориса Березовского).
    С ним В КОНЦЕ будет тоже самое что и с Березовским.
  • Anatol Starkou`
    05.09.2024
    Ніхто асуджаных-2020 мяняць на нешта ЕэСаўскае не будзе і будуць сядзець за спробы дзярж перавароту і інш артыкулы УК РБ. Няхай сядзяць і дзякуюць за гэта Свабодзе і ТУТбаю, Хартыі97 і NEXTA, ды шмат чаму яшчэ бчб.
    70-годдзе Лукашэнкі хутка адсвяткуем і каго паспелі выпусціць няхай рыхтуе новы бчб пераварот, а астатнія выйдуць на 100-годдзе Лукашэнкі.

    Зразумела НН не піша ў сваіх артыкулах нічога прапагандысцкага. Тут и да БТ з пытаннем хадзиць не трэба. Але вось тыя 7 пунктаў пракаментую:
    1. "Мінск працягвае пастаўляць зброю Расіі..." І ШТО? А трэба Літуве, каб не з воздушек стралялі мясцовыя падрыёты па бел вокнам, а з Іскандэраў?
    2. "Прапаганда нянавісці захоўвае той жа маштаб, які набыла ў..." Вы свае старонкі і каментары на фруме глядзелі? Паглядзіце.
    3. "Рэпрэсіі працягваюцца ў тым жа маштабе, які..." паказаўся б дзіцячай гульнёй у пясочніцы, калі б у 2020 бчб прыйшлі да ўлады і пачаліся б адпаведныя рэпрэсіі да чз.
    4. "Катаванні палітвязняў і затрыманых за палітыку не спыніліся". Ай-яй-яй. Спыніцца толькі пры бчб дэмсілах.
    5. "За кратамі застаюцца...98% палітвязняў застаюцца за кратамі". Гэта добра. Бо таму 98% народа беларускага вольна адпачывае.
    6. "Людзі на хатняй хіміі фармальна не лічацца палітвязнямі..."
    Гэта добра ці вельмі добра?
    7. "Лукашысты стараюцца прынізіць у вачах беларусаў Еўрасаюз..." Якія нехарошыя лукашысты! Гэта той ЕС=НАТА, які некалі знішчыў траціны бел нацыі ў 1941-44? Гэта той ЕС=НАТА, які спрыяў і развязаў вайну між Украінай і Расіяй? Ну дык правільна робяць лукашысты.
  •