Грамадства44

У Мінску банкрутуе фірма, якая развівала сетку бургерных ад Цімаці

Эканамічны суд Мінска распачаў вытворчасць па справе аб банкруцтве ТАА «БлэкСтарБургер». Як вынікае з дакументаў, апублікаваных на партале АГРСБ, кампанія вінная па дамове арэнды больш за 336 тысяч рублёў.

На адкрыццё бургернай (тады раздавалі бясплатныя бургеры) у лістападзе 2019 года прыйшлі тысячы чалавек, а таксама завітаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, сын якога быў фанатам спевака.

«БлэкСтарБургер» у свой час купіла эксклюзіўныя правы на беларускую франшызу сеткі бургерных рэпера Цімаці Black Star Burger. Першы рэстаран адкрыўся ў Мінску на Нямізе ў чэрвені 2019 года.

У лістападзе таго ж года адкрыўся другі пункт у ГЦ Dana Mall, прычым на яго адкрыццё прыехаў сам Цімаці. Потым рэстараны сеткі некалькі разоў мянялі лакацыі (у ГРЦ Galleria Minsk, «Тытан» і іншых месцах) і гэтак жа хутка зачыняліся.

Цікава, што арэндадаўцам кампаніі была «дачка» Dana Holdings — ЗТАА «Зомекс Інвестмент», якое пасля было перайменавана ў «Эмірэйтс Блю Скай», а потым — у ТАА «Лайбрары Лэйн». Менавіта гэтая кампанія выступае цяпер у якасці крэдытора.

Дарэчы, кіраўніка ТАА «БлэкСтарБургер» двойчы спрабавалі прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за «ўтойванне альбо адчужэнне маёмасці, падвергнутай арышту». Але ў справе абодва разы было адмоўлена, а маёмасць кампаніі, па даных суда, знаходзіцца на тэрыторыі Расіі.

Каментары4

  • Падаван Анубіс
    08.10.2024
    Не палез чачэнскі бургер беларусу ў рот.
  • Ёсік
    08.10.2024
    Няма Макея, і бургеры не пайшлі
  • густ ачка
    08.10.2024
    Больш цікава, хто тыя 3 ёлупні, што замовілі ў гэтай фаршмачнай бургер.

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс22

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі ўрад папярэджваюць аб хвалі банкруцтваў4

Учора ў Пінску было +12,8°C, у Мінску +9°C1

Як выглядае самы маленькі ліфт у Мінску. Дом, дзе ён знаходзіцца, ведаюць не толькі беларусы1

Вучня не адпусцілі дадому з болем у жываце — усё скончылася аперацыяй3

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед2

«Сыходзьце на транзіт». Латушка звярнуўся да Лукашэнкі, Рыжанкова і Пяткевіч24

Як «Інтэграл» абыходзіць санкцыі і дапамагае Расіі ў вайне4

Мінімальную пенсію беларускага іпэшніка назвалі ў Мінпрацы. Гэта маленькія грошы6

Дзяўчына арандавала на дзень народзінаў замак пад Мінскам — і ўзарвала тыкток10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс22

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць